https://bel.sputnik.by/20210802/pashynyan-pryznachany-premer-mnstram-armen-1055324276.html
Пашынян прызначаны прэм'ер-міністрам Арменіі
Пашынян прызначаны прэм'ер-міністрам Арменіі
Sputnik Беларусь
Кабмін павінен быць сфарміраваны на працягу 15 дзён з даты прызначэння прэм'ер-міністра. 02.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-02T14:16+0300
2021-08-02T14:16+0300
2021-08-02T14:16+0300
у свеце
арменія
нікол пашынян
прэм'ер
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/16/1047955498_0:91:2981:1768_1920x0_80_0_0_6a30a17b5cb6da87e6f742fc2216c42d.jpg
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Нікол Пашынян прызначаны прэм'ер-міністрам Арменіі, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт краіны.Канстытуцыя Арменіі прадугледжвае, што пасля таго як новаабраны Нацыянальны сход уступае ў свае паўнамоцтвы, прэзідэнт прызначае прэм'ер-міністра, якога прадстаўляе парламенцкая большасць. Пры гэтым у асноўным законе ёсць агаворка, што калі выбары праводзяцца па-за чаргой, паўнамоцтвы пачынаюцца з моманту адкрыцця першай сесіі Нацсхода.Кабмін павінен быць сфарміраваны на працягу 15 дзён з даты прызначэння прэм'ер-міністра. Затым кіраўнік урада павінен на працягу 20 дзён прадставіць у Нацыянальны сход праграму Кабінета міністраў.Пазачарговыя выбарыПазачарговыя парламенцкія выбары прайшлі ў Арменіі 20 чэрвеня, у іх прынялі ўдзел 21 партыя і чатыры блокі.Нікол Пашынян узначальвае партыю "Грамадзянскі дагавор", якая па выніках пазачарговых парламенцкіх выбараў набрала большасць галасоў - амаль 54%. Бліжэйшы сапернік "Грамадзянскага дагавора", партыя "Арменія" экс-прэзідэнта Роберта Качарана, набрала крыху больш за 21% галасоў.Іншыя палітычныя сілы не змаглі пераадолець бар'ер у 7% для блокаў і 5% для партый. Тым не менш, па армянскіх законах у выпадку перамогі толькі двух партый, права ўваходжання ў парламент атрымлівае партыя, якая апынулася на трэцім месцы па галасаванні. Гэта блок экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна "Гонар маю", які набраў 5,2% галасоў.Чытайце таксама:
арменія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/16/1047955498_311:0:2944:1975_1920x0_80_0_0_7e77c22a1f8f4b45efc23fe201d1f416.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, арменія, нікол пашынян, прэм'ер
у свеце, арменія, нікол пашынян, прэм'ер
Пашынян прызначаны прэм'ер-міністрам Арменіі
Кабмін павінен быць сфарміраваны на працягу 15 дзён з даты прызначэння прэм'ер-міністра.
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Нікол Пашынян прызначаны прэм'ер-міністрам Арменіі, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт краіны.
"Кіруючыся палажэннямі канстытуцыі, прызначыць Нікола Пашыняна прэм'ер-міністрам Рэспублікі Арменія", - гаворыцца ў тэксце дакумента, размешчаным на сайце Армена Саркісяна.
Канстытуцыя Арменіі прадугледжвае, што пасля таго як новаабраны Нацыянальны сход уступае ў свае паўнамоцтвы, прэзідэнт прызначае прэм'ер-міністра, якога прадстаўляе парламенцкая большасць. Пры гэтым у асноўным законе ёсць агаворка, што калі выбары праводзяцца па-за чаргой, паўнамоцтвы пачынаюцца з моманту адкрыцця першай сесіі Нацсхода.
Кабмін павінен быць сфарміраваны на працягу 15 дзён з даты прызначэння прэм'ер-міністра. Затым кіраўнік урада павінен на працягу 20 дзён прадставіць у Нацыянальны сход праграму Кабінета міністраў.
Пазачарговыя парламенцкія выбары прайшлі ў Арменіі 20 чэрвеня, у іх прынялі ўдзел 21 партыя і чатыры блокі.
Нікол Пашынян узначальвае партыю "Грамадзянскі дагавор", якая па выніках пазачарговых парламенцкіх выбараў набрала большасць галасоў - амаль 54%. Бліжэйшы сапернік "Грамадзянскага дагавора", партыя "Арменія" экс-прэзідэнта Роберта Качарана, набрала крыху больш за 21% галасоў.
Іншыя палітычныя сілы не змаглі пераадолець бар'ер у 7% для блокаў і 5% для партый. Тым не менш, па армянскіх законах у выпадку перамогі толькі двух партый, права ўваходжання ў парламент атрымлівае партыя, якая апынулася на трэцім месцы па галасаванні. Гэта блок экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна "Гонар маю", які набраў 5,2% галасоў.
Партыя Пашыняна перамагла на пазачарговых парламенцкіх выбарах у Арменіі