https://bel.sputnik.by/20210803/khrenn-zapras-kazakhstan-prynyats-udzel-u-vuchennyakh-zakhad-2021-1055355082.html
Хрэнін запрасіў Казахстан прыняць удзел у вучэннях "Захад-2021"
Хрэнін запрасіў Казахстан прыняць удзел у вучэннях "Захад-2021"
Sputnik Беларусь
Кіраўнік генштаба УС Казахстана прыбыў у Беларусь напярэдадні, каб сустрэцца з кіраўніцтвам узброеных сіл рэспублікі, а таксама наведаць некаторыя воінскія... 03.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-03T14:24+0300
2021-08-03T14:24+0300
2021-08-03T14:24+0300
казахстан
вучэнні
віктар хрэнін
беларусь
генштаб
"захад-2021"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047894829_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_1f067ae52eae1c9a7d3027221ad04edd.jpg
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сустрэўся ў Мінску з першым намеснікам міністра абароны - начальнікам генеральнага штаба Узброеных сіл Казахстана Муратам Бектанавым і запрасіў казахстанскі кантынгент на беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2021", паведамілі ў прэс-службе Мінабароны рэспублікі.Падчас сустрэчы генерал-лейтэнанты абмеркавалі становішча ва Усходне-Еўрапейскім і Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнах калектыўнай бяспекі і далі высокую ацэнку ўзроўню ваеннага супрацоўніцтва паміж краінамі.Таксама Мурат Бектанаў сустрэўся з начальнікам генштаба - першым намеснікам міністра абароны Беларусі Віктарам Гулевічам і абмеркаваў бягучы стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Бакі акцэнтавалі ўвагу на павелічэнні колькасці і якасці сумесных мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі, пашырэнні кола спецыяльнасцей па навучанні казахстанскіх спецыялістаў у ваенных навучальных установах Беларусі, а таксама неабходнасці абмену вопытам у патрыятычным выхаванні моладзі.Па дадзеных прэс-службы Мінабароны, праграма візіту кіраўніка ваеннай дэлегацыі Казахстана шырокая: прызначаны шэраг сустрэч з кіраўніцтвам УС Беларусі, наведванне воінскіх часцей, Ваеннай акадэміі і прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама.Вучэнні "Захад-2021"У Беларусь працягваюць прыбываць расійскія эшалоны з ваеннымі і тэхнікай, якія будуць удзельнічаць у сумесных вучэннях "Захад-2021". Ваенныя размясціліся на базе некалькіх палігонаў у Брэсцкай вобласці. Манеўры прызначаныя на верасень.Чакаецца, што базай сцэнарыя вучэнняў стане варыянт эскалацыі ваенна-палітычнага становішча "вакол умоўных краін". Паводле задумы, беларускія і расійскія ваенныя апрабуюць новыя спосабы сумесных дзеянняў зводных штурмавых падраздзяленняў на высока ўрбанізаванай мясцовасці.Чытайце таксама:
казахстан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047894829_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_3e4b17319a9d6d4e1c06e4e7f1c7180e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
казахстан, вучэнні, віктар хрэнін, беларусь, генштаб, "захад-2021"
казахстан, вучэнні, віктар хрэнін, беларусь, генштаб, "захад-2021"
Хрэнін запрасіў Казахстан прыняць удзел у вучэннях "Захад-2021"
Кіраўнік генштаба УС Казахстана прыбыў у Беларусь напярэдадні, каб сустрэцца з кіраўніцтвам узброеных сіл рэспублікі, а таксама наведаць некаторыя воінскія часці.
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сустрэўся ў Мінску з першым намеснікам міністра абароны - начальнікам генеральнага штаба Узброеных сіл Казахстана Муратам Бектанавым і запрасіў казахстанскі кантынгент на беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2021", паведамілі ў прэс-службе Мінабароны рэспублікі.
Падчас сустрэчы генерал-лейтэнанты абмеркавалі становішча ва Усходне-Еўрапейскім і Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнах калектыўнай бяспекі і далі высокую ацэнку ўзроўню ваеннага супрацоўніцтва паміж краінамі.
Таксама Мурат Бектанаў сустрэўся з начальнікам генштаба - першым намеснікам міністра абароны Беларусі Віктарам Гулевічам і абмеркаваў бягучы стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Бакі акцэнтавалі ўвагу на павелічэнні колькасці і якасці сумесных мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі, пашырэнні кола спецыяльнасцей па навучанні казахстанскіх спецыялістаў у ваенных навучальных установах Беларусі, а таксама неабходнасці абмену вопытам у патрыятычным выхаванні моладзі.
Па дадзеных прэс-службы Мінабароны, праграма візіту кіраўніка ваеннай дэлегацыі Казахстана шырокая: прызначаны шэраг сустрэч з кіраўніцтвам УС Беларусі, наведванне воінскіх часцей, Ваеннай акадэміі і прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама.
У Беларусь працягваюць прыбываць расійскія эшалоны з ваеннымі і тэхнікай, якія будуць удзельнічаць у сумесных вучэннях "Захад-2021". Ваенныя размясціліся на базе некалькіх палігонаў у Брэсцкай вобласці. Манеўры прызначаныя на верасень.
Чакаецца, што базай сцэнарыя вучэнняў стане варыянт эскалацыі ваенна-палітычнага становішча "вакол умоўных краін". Паводле задумы, беларускія і расійскія ваенныя апрабуюць новыя спосабы сумесных дзеянняў зводных штурмавых падраздзяленняў на высока ўрбанізаванай мясцовасці.
Кіраўнік генштаба УС Казахстана
прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам
Наступальныя дзеянні:
што адпрацуюць на ваенных вучэннях "Захад - 2021"
НАТА адпрацоўвае маршруты аператыўнай перакідкі войск да меж СД - Шайгу