Інтэрнэт-карыстальнікі вызначылі лепшае фота на конкурсе Андрэя Сценіна

Шчаслівы фермер
Шчаслівы фермер - Sputnik Беларусь, 1920, 05.08.2021
Падпісацца
На конкурс у бягучым годзе падалі свае працы прадстаўнікі 70 краін свету, усяго паступіла каля 4,5 тысяч фатаграфій.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Лепшым здымкам міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, на думку інтэрнэт-карыстальнікаў, стала адзінкавая праца Рафіда Ясара з Бангладэш "Шчаслівы фермер".
Фатаграфія, на якой зняты селянін, які дэманструе ўраджай каляровай капусты, набрала амаль чвэрць галасоў анлайн-карыстальнікаў.
Ясар спадзяецца, што прызнанне яго працы шырокай аўдыторыяй дапаможа яму ў ажыццяўленні мары - стаць рэжысёрам.
"Я разумею, што народнае галасаванне - гэта яшчэ не Гран-Пры, але кожны голас - гэта знак падтрымкі. Не ведаю, ці ёсць сярод удзельнікаў хтосьці, хто прагне перамогі ў гэтым спаборніцтве больш, чым я. Але як бы там ні было, хай пераможа наймацнейшы", - сказаў ён.
У канцы верасня конкурс імя Андрэя Сценіна ў фармаце анлайн-цырымоніі раскрые галоўную інтрыгу года - хто атрымае Гран-Пры, а таксама назаве лаўрэатаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст 2021 года. Арганізатары плануюць па традыцыі да канца года распачаць міжнароднае турнэ работ пераможцаў па гарадах свету.

Конкурс Андрэя Сценіна

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА.
Яго мэта - падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў - таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.
Генеральнымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу выступаюць: тэлеканал "Россия-Культура", тэлеканал "Москва 24", інфармацыйна-навінавы партал Вести.Ru і інтэрнэт-кінатэатр tvzavr.
Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, тэлеканал і партал RT, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Telam, агенцтва навін ANA, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт-партал The Paper, медыясетка Al Mayadeen, інфармацыйнае агенцтва Prensa Latina, інтэрнэт-партал DBW.
Глядзіце таксама:
Пераможцы і прызёры конкурсу імя Сценіна - фота
Хто ўвайшоў у шорт-ліст фотаконкурсу імя Сценіна: вызначыце свайго фаварыта
Вачыма Андрэя Сценіна: Бенгазі, Джалал-Абад, Хомс - болевыя кропкі планеты
Стужка навiн
0