https://bel.sputnik.by/20210808/almpyada--toko-kurzy-skandaly--krykhu-pra-vynk-1055496995.html
Алімпіяда ў Токіо: кур'ёзы, скандалы і крыху пра вынікі
Алімпіяда ў Токіо: кур'ёзы, скандалы і крыху пра вынікі
Sputnik Беларусь
Гэтая Алімпіяда запомніцца не толькі перамогамі і параженнямі, але і забаўнымі эпізодамі, якія заўсёды ператвараюць бітвы за медалі ў грандыёзнае шоу. 08.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-08T14:59+0300
2021-08-08T14:59+0300
2021-08-08T15:12+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
алімпіяда
шоу
вынік
скандал
перамога
токіа
медаль
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/05/1055425986_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_63415886721c1c0efe09ce5234b3ce85.jpg
Гэта былі вельмі незвычайныя Гульні. У першую чаргу з-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі.Алімпіяду то пераносілі, то вырашалі, ці не скасаваць яе наогул. І той факт, што яна ўсё ж адбылася ў эпоху страху і панікі перад COVID-19 і яго шматлікіх штамаў - з'ява па-свойму ўнікальная.Гульні прайшлі без гледачоў на трыбунах і наогул без турыстаў, што фінансава ўдарыла па Японіі, якая на правядзенне Алімпіяды выдаткавала больш за 15 мільярдаў долараў. Нядзіўна, што большасць жыхароў Краіны ўзыходзячага сонца нават у дзень адкрыцця Алімпіяды былі супраць Гульняў. Але адступаць было позна.Змянілі дэвіз ГульняўАГ захавалі за сабой першапачатковую назву - Токіа-2020, але праходзілі пад новым дэвізам. Ранейшы "Хутчэй, вышэй, мацней!" (Citius, altius, fortius) трымаўся з 1894 года. Зараз дадалося новае слова - "Разам" (communis). Як сімвал таго, што ў эпоху каронавіруснай інфекцыі, а таксама ўсеагульнай раз'яднанасці людзям трэба з'яднацца.Медалі зрабілі з адходаўУпершыню алімпійскія медалі былі зроблены з адходаў, дакладней, з бытавой электронікі, якая зламалася. У стварэнні ўзнагарод удзельнічалі амаль усе жыхары Японіі, якія сабралі 79 тон бытавой электронікі, уключаючы састарэлыя гаджэты.Спецыялісты дасталі з прылад 32 кг золата, 3,5 кг срэбра і 2,2 кг бронзы - атрымалася 5000 медалёў.Арганізатары прасілі чэмпіёнаў і прызёраў не кусаць медалі, але некаторыя спартсмены гэта ўсё роўна рабілі.У праграму ўключылі новыя віды спортуУ Японіі адбыліся спаборніцтвы па чатырох відах спорту, якія раней у праграму Гульняў не ўваходзілі. Гледачы маглі назіраць за спаборніцтвамі па скалалажанні, серфінгу, каратэ і скейтбордынгу.Першым алімпійскім чэмпіёнам у гісторыі скалалажання ў мужчын стаў іспанец Альберта Хінэс Лопес, у жанчын - славенка Янья Гарнбрэт.Залатым медалістам у серфінгу стаў бразілец Італа Ферэйра. У жанчын вызначылася амерыканка Карыса Мур.У каратэ больш за ўсё ўзнагарод чакана заваявалі гаспадары Алімпіяды (1 залаты, 1 сярэбраны і 1 бронзавы).У скейтбордынгу часцей за ўсё вылучаліся таксама японцы: на іх рахунку 5 медалёў (3, 1, 1).Ці будуць гэтыя віды спорту і далей не Алімпіядах, пакуль невядома. Да прыкладу, каратэ на наступнай Алімпіядзе ў Парыжы пакуль у праграме не значыцца. Затое там яшчэ адна "вулічная" дысцыпліна - брэйк-данс.Ложкі супраць сексуАрганізатары вырашылі зэканоміць або прадэманстраваць прыхільнасць экалагічна правільнага падыходу ва ўсім.Пакоі для пражывання спартсменаў былі ўладкаваныя аскетычна - толькі самае неабходнае. Галоўным прадметам жартаў сталі ложкі, зробленыя з кардону, якія спартсмены тут жа ахрысцілі "антысекс-ложкі".Арганізатары папярэдзілі, што такая лежня не вытрымае рэзкіх рухаў. Некаторыя атлеты, натуральна, тут жа праверылі. Відэа скачкоў на такіх ложках можна знайсці ў інтэрнэце. Усё нармальна: вытрымалі.Звольнілі рэжысёра цырымоніі адкрыццяЗа суткі да старту Алімпійскіх гульняў быў звольнены рэжысёр цырымоніі адкрыцця Кентара Кабаяшы. Яму прыгадалі відэа, зробленае яшчэ ў 1998 годзе, на якім Кабаяшы адпускаў жарты пра Халакост.Да гэтага за рознага роду выказванні і шчырыя прызнанні ў праступках дзяцінства і юнацтва былі звольнены кіраўнік аргкамітэта Токіа-2020 Ёсіра Моры, кампазітар Кэйга Аямада (яго музыку знялі з цырымоніі адкрыцця) і крэатыўны дырэктар Хіросі Сасакі.Алімпіяду, вядома ж, адкрылі. Агонь Гульняў запаліла знакамітая японская тэнісістка Наомі Осака, на якую мясцовыя балельшчыкі ўскладалі асаблівыя надзеі. Аднак другая ракетка і фаварытка алімпійскага турніру прайграла ўжо ў трэцім раўндзе.Скандал у беларускім сямействеБліжэй да завяршэння Гульняў халодным душам абліло беларускую каманду. Заяўку лідара зборнай у бегу на кароткія дыстанцыі Крысціны Ціманоўскай адклікалі. Па рашэнні трэнерскага штаба і медыкаў спартсменку вырашылі адправіць з Токіа ў Мінск. Падставай паслужыў яе з'едлівы каментарый з нагоды рашэння трэнераў паставіць яе ў эстафету 4х400 метраў.У аэрапорце беларуска звярнулася па дапамогу ў паліцыю, якая разам з прадстаўнікамі МАК узяла яе пад апеку. Праз некалькі дзён Ціманоўская вылецела ў Польшчу, а двух яе трэнераў пазбавілі акрэдытацыі на Гульнях.НАК Беларусі заявіў, што па-ранейшаму адкрыты "для працягу дыялогу" і знаходзіцца "у цесным супрацоўніцтве з МАК для высвятлення ўсіх абставін прынятага рашэння".Бягуха жа распавяла, што хоча працягваць спартыўную кар'еру і мае намер прыняць удзел яшчэ як мінімум у дзвюх Алімпіядах.Медальны залікУ неафіцыйным медальным заліку перамагла зборная ЗША. У яе 113 медалёў (39 залатых, 41 сярэбраная, 33 бронзавыя). На другім месцы Кітай - 88 медалёў (38, 32, 18), на трэцім - Японія - 58 медалёў (27, 14, 17).Каманда Расіі заваявала 71 медаль (20, 28, 23) і размясцілася на пятым месцы. У беларускай зборнай 7 узнагарод (1, 3, 3) і 45 радок выніковага пратакола.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/05/1055425986_195:0:2926:2048_1920x0_80_0_0_edd99c1eea97190d245d290288cc0852.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпіяда, шоу, вынік, скандал, перамога, токіа, медаль, у свеце
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпіяда, шоу, вынік, скандал, перамога, токіа, медаль, у свеце
Алімпіяда ў Токіо: кур'ёзы, скандалы і крыху пра вынікі
14:59 08.08.2021 (абноўлена: 15:12 08.08.2021) Гэтая Алімпіяда запомніцца не толькі перамогамі і параженнямі, але і забаўнымі эпізодамі, якія заўсёды ператвараюць бітвы за медалі ў грандыёзнае шоу.
Гэта былі вельмі незвычайныя Гульні. У першую чаргу з-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі.
Алімпіяду то пераносілі, то вырашалі, ці не скасаваць яе наогул. І той факт, што яна ўсё ж адбылася ў эпоху страху і панікі перад COVID-19 і яго шматлікіх штамаў - з'ява па-свойму ўнікальная.
Гульні прайшлі без гледачоў на трыбунах і наогул без турыстаў, што фінансава ўдарыла па Японіі, якая на правядзенне Алімпіяды выдаткавала больш за 15 мільярдаў долараў. Нядзіўна, што большасць жыхароў Краіны ўзыходзячага сонца нават у дзень адкрыцця Алімпіяды былі супраць Гульняў. Але адступаць было позна.
АГ захавалі за сабой першапачатковую назву - Токіа-2020, але праходзілі пад новым дэвізам. Ранейшы "Хутчэй, вышэй, мацней!" (Citius, altius, fortius) трымаўся з 1894 года. Зараз дадалося новае слова - "Разам" (communis). Як сімвал таго, што ў эпоху каронавіруснай інфекцыі, а таксама ўсеагульнай раз'яднанасці людзям трэба з'яднацца.
Упершыню алімпійскія медалі былі зроблены з адходаў, дакладней, з бытавой электронікі, якая зламалася. У стварэнні ўзнагарод удзельнічалі амаль усе жыхары Японіі, якія сабралі 79 тон бытавой электронікі, уключаючы састарэлыя гаджэты.
Спецыялісты дасталі з прылад 32 кг золата, 3,5 кг срэбра і 2,2 кг бронзы - атрымалася 5000 медалёў.
Арганізатары прасілі чэмпіёнаў і прызёраў не кусаць медалі, але некаторыя спартсмены гэта ўсё роўна рабілі.
У праграму ўключылі новыя віды спорту
У Японіі адбыліся спаборніцтвы па чатырох відах спорту, якія раней у праграму Гульняў не ўваходзілі. Гледачы маглі назіраць за спаборніцтвамі па скалалажанні, серфінгу, каратэ і скейтбордынгу.
Першым алімпійскім чэмпіёнам у гісторыі скалалажання ў мужчын стаў іспанец Альберта Хінэс Лопес, у жанчын - славенка Янья Гарнбрэт.
Залатым медалістам у серфінгу стаў бразілец Італа Ферэйра. У жанчын вызначылася амерыканка Карыса Мур.
У каратэ больш за ўсё ўзнагарод чакана заваявалі гаспадары Алімпіяды (1 залаты, 1 сярэбраны і 1 бронзавы).
У скейтбордынгу часцей за ўсё вылучаліся таксама японцы: на іх рахунку 5 медалёў (3, 1, 1).
Ці будуць гэтыя віды спорту і далей не Алімпіядах, пакуль невядома. Да прыкладу, каратэ на наступнай Алімпіядзе ў Парыжы пакуль у праграме не значыцца. Затое там яшчэ адна "вулічная" дысцыпліна - брэйк-данс.
Арганізатары вырашылі зэканоміць або прадэманстраваць прыхільнасць экалагічна правільнага падыходу ва ўсім.
Пакоі для пражывання спартсменаў былі ўладкаваныя аскетычна - толькі самае неабходнае. Галоўным прадметам жартаў сталі ложкі, зробленыя з кардону, якія спартсмены тут жа ахрысцілі "антысекс-ложкі".
Арганізатары папярэдзілі, што такая лежня не вытрымае рэзкіх рухаў. Некаторыя атлеты, натуральна, тут жа праверылі. Відэа скачкоў на такіх ложках можна знайсці ў інтэрнэце. Усё нармальна: вытрымалі.
Звольнілі рэжысёра цырымоніі адкрыцця
За суткі да старту Алімпійскіх гульняў быў звольнены рэжысёр цырымоніі адкрыцця Кентара Кабаяшы. Яму прыгадалі відэа, зробленае яшчэ ў 1998 годзе, на якім Кабаяшы адпускаў жарты пра Халакост.
Да гэтага за рознага роду выказванні і шчырыя прызнанні ў праступках дзяцінства і юнацтва былі звольнены кіраўнік аргкамітэта Токіа-2020 Ёсіра Моры, кампазітар Кэйга Аямада (яго музыку знялі з цырымоніі адкрыцця) і крэатыўны дырэктар Хіросі Сасакі.
Алімпіяду, вядома ж, адкрылі. Агонь Гульняў запаліла знакамітая японская тэнісістка Наомі Осака, на якую мясцовыя балельшчыкі ўскладалі асаблівыя надзеі. Аднак другая ракетка і фаварытка алімпійскага турніру прайграла ўжо ў трэцім раўндзе.
Скандал у беларускім сямействе
Бліжэй да завяршэння Гульняў халодным душам абліло беларускую каманду. Заяўку лідара зборнай у бегу на кароткія дыстанцыі Крысціны Ціманоўскай адклікалі. Па рашэнні трэнерскага штаба і медыкаў спартсменку вырашылі адправіць з Токіа ў Мінск. Падставай паслужыў яе з'едлівы каментарый з нагоды рашэння трэнераў паставіць яе ў эстафету 4х400 метраў.
У аэрапорце беларуска звярнулася па дапамогу ў паліцыю, якая разам з прадстаўнікамі МАК узяла яе пад апеку. Праз некалькі дзён Ціманоўская вылецела ў Польшчу, а двух яе трэнераў пазбавілі акрэдытацыі на Гульнях.
НАК Беларусі заявіў, што па-ранейшаму адкрыты "для працягу дыялогу" і знаходзіцца "у цесным супрацоўніцтве з МАК для высвятлення ўсіх абставін прынятага рашэння".
Бягуха жа распавяла, што хоча працягваць спартыўную кар'еру і мае намер прыняць удзел яшчэ як мінімум у дзвюх Алімпіядах.
У неафіцыйным медальным заліку перамагла зборная ЗША. У яе 113 медалёў (39 залатых, 41 сярэбраная, 33 бронзавыя). На другім месцы Кітай - 88 медалёў (38, 32, 18), на трэцім - Японія - 58 медалёў (27, 14, 17).
Каманда Расіі заваявала 71 медаль (20, 28, 23) і размясцілася на пятым месцы. У беларускай зборнай 7 узнагарод (1, 3, 3) і 45 радок выніковага пратакола.
Ад 22 да 7 медалёў: хроніка выступленняў беларусаў на летніх Алімпіядах
У зборнай Расіі - пятае месца ў медальным заліку Алімпіяды ў Токіа
Ціманоўская здзіўлена, што яе сітуацыя стала палітычным скандалам