https://bel.sputnik.by/20210809/lukashenka-raspav-pra-chyrvonyya-ln--adnosnakh-z-ukranay-1055522289.html
Лукашэнка распавёў пра чырвоныя лініі ў адносінах з Украінай
Лукашэнка распавёў пра чырвоныя лініі ў адносінах з Украінай
Sputnik Беларусь
Афіцыйны Кіеў далучыўся да паветранай блакады Беларусі і забараніў пералёты над сваёй тэрыторыяй і рэйсы ў рэспубліку. 09.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-09T14:58+0300
2021-08-09T14:58+0300
2021-08-09T15:01+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
украіна
адносіны
кіеў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/04/1055387472_0:86:3072:1814_1920x0_80_0_0_cfc5acc8dd20605e4d912489af32a266.jpg
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Адносіны Беларусі і Украіны знаходзяцца ў самай нізкай кропцы, сказаў беларускі лідар у Палацы Незалежнасці падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам".Паводле яго слоў, палітычныя адносіны паміж Беларуссю і Украінай знаходзяцца ў самай нізкай кропцы, але пры гэтым працягваецца двухбаковы дыялог."Мы вядзем гэты дыялог наколькі гэта магчыма, але нельга азмрочваць нашы адносіны рознага роду фэйкамі і гадасцю", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.Пасля чаго ўзгадаў пра беларускага актывіста Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у парку ў Кіеве."Хто ён такі для мяне і для Беларусі", - задаў ён рытарычнае пытанне.Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што пра яго ў зале Палаца Незалежнасці могуць ведаць 3-4 чалавекі: "Які шаленец возьме ў Беларусі пойдзе яго павесіць, акрамя там, калі разборкі нейкія. Элементарна, павесілі сёння аднаго, заўтра будзе іншы"."А ўсіх не перавешаеш. Гэта глупства. Навошта Украіне гэта ўсё раздзімаць. Спецыялісты могуць задаць пытанне: гэты Шышоў ён, дзе знаходзіўся? Ён знаходзіўся на Украіне", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.На думку Аляксандра Лукашэнкі, беларускі актывіст карыстаўся падтрымкай украінскіх спецслужбаў. Пры гэтым ён павесіўся ці яго павесілі на ўкраінскай тэрыторыі."Вы, калі ласка, займайцеся гэтым. І дайце нам адказ: хто павесіў, як павесіў грамадзяніна Беларусі. Мы ж не нагняталі вакол гэтага абстаноўку", - звярнуў увагу ён.Пры гэтым беларускі лідар абурыўся, што ўкраінскія ўлады спрабуюць абвінаваціць у тым, што адбылося афіцыйны Мінск, што, паводле яго слоў, раскрытыкавалі нават у амерыканскай прэсе."Трэба разбірацца, а калі вы нас папракнулі: факты на стол. Факты на стол, калі там быў Лукашэнка, з якой вяроўкай ён туды прыехаў, навошта ён яго павесіў. Факты на стол, што ж вы мяне папракаеце: забойцу знайшлі. У нас хапае без Шышова з кім разбірацца, але мы ні на каго яшчэ пальцам не паказалі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.Аляксандр Лукашэнка ў якасці прыкладу прывёў сітуацыю з нібыта меўшым месца замахам на журналіста СТБ Рыгора Азаронка, калі сілавікі маглі ўсіх злачынцаў перастраляць, але быў загад браць іх жыўцом.Пасля чаго нагадаў пра забойства ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета, калі ў злачынстве ўкраінскія ўлады абвінавацілі Расію."Дзе вынікі, чаму няма вынікаў", - задаў ён пытанне.Чырвоная рысаБеларускі лідар распавёў, таксама, што быў "заказ" і на Рамана Пратасевіча, які быў затрыманы ў Мінску пасля пасадкі самалёта Ryanair. Пры гэтым Лукашэнка прызнаўся, што ўжо і не рады таму факту, што Пратасевіч знаходзіцца ў Беларусі.На яго думку, гэта тая лінія, якую нельга было пераходзіць, трэба было пасядзець памаўчаць. Але ў Мінску гатовы размаўляць, нягледзячы ні на што.Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Кіеве ў пытанні ўварвання на ўкраінскую тэрыторыю павінны менш за ўсё баяцца беларусаў: "Мы ніколі не зробім поскудзь у дачыненні да Украіны, калі першымі, а пра гэта сёння можна і трэба казаць, калі першымі не ступіце са зброяй на нашу зямлю"."Таму трактар застаецца ў сіле", - пажартаваў беларускі лідар.Раней ён казаў, што на ўкраінскую тэрыторыю могуць прыехаць з Беларусі толькі на трактары, каментуючы магчымае "ўварванне". Кіраўнік дзяржавы прапанаваў украінскай журналістцы пракаціць яе на "тым трактары".Беларускі лідар таксама звярнуў асаблівую ўвагу, што калі ўкраінскія ўлады адважацца пры падтрымцы трэціх краін сілавым шляхам урэгуляваць праблему з усходнімі рэгіёнамі, то ён ніколі не будзе на іх баку."Калі вы зноў з Расіяй у Данбасе сутыкнецеся, я буду паміж вамі. Гэта даўно занятая мной пазіцыя. Я буду паміж вамі, нават калі гэта будзе пагражаць майму жыццю", - сказаў ён.Пасля чаго асабліва адзначыў, што ні першы, ні другі варыянт нерэальны: "Таму што разумных галоў на Украіне дастаткова. Любая спроба, якая б у вас ні была армія на Украіне, любая ваша спроба сілай вырашыць пытанне скончыцца трагедыяй для Украіны".Чытайце таксама:
беларусь
украіна
кіеў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/04/1055387472_256:0:2987:2048_1920x0_80_0_0_c5990a7326c322ebd087e379f4f456f1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, украіна, адносіны, кіеў
аляксандр лукашэнка, беларусь, украіна, адносіны, кіеў
Лукашэнка распавёў пра чырвоныя лініі ў адносінах з Украінай
14:58 09.08.2021 (абноўлена: 15:01 09.08.2021) Афіцыйны Кіеў далучыўся да паветранай блакады Беларусі і забараніў пералёты над сваёй тэрыторыяй і рэйсы ў рэспубліку.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Адносіны Беларусі і Украіны знаходзяцца ў самай нізкай кропцы, сказаў беларускі лідар у Палацы Незалежнасці падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам".
Паводле яго слоў, палітычныя адносіны паміж Беларуссю і Украінай знаходзяцца ў самай нізкай кропцы, але пры гэтым працягваецца двухбаковы дыялог.
"Мы вядзем гэты дыялог наколькі гэта магчыма, але нельга азмрочваць нашы адносіны рознага роду фэйкамі і гадасцю", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго ўзгадаў пра беларускага актывіста Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у парку ў Кіеве.
"Хто ён такі для мяне і для Беларусі", - задаў ён рытарычнае пытанне.
Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што пра яго ў зале Палаца Незалежнасці могуць ведаць 3-4 чалавекі: "Які шаленец возьме ў Беларусі пойдзе яго павесіць, акрамя там, калі разборкі нейкія. Элементарна, павесілі сёння аднаго, заўтра будзе іншы".
"А ўсіх не перавешаеш. Гэта глупства. Навошта Украіне гэта ўсё раздзімаць. Спецыялісты могуць задаць пытанне: гэты Шышоў ён, дзе знаходзіўся? Ён знаходзіўся на Украіне", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, беларускі актывіст карыстаўся падтрымкай украінскіх спецслужбаў. Пры гэтым ён павесіўся ці яго павесілі на ўкраінскай тэрыторыі.
"Вы, калі ласка, займайцеся гэтым. І дайце нам адказ: хто павесіў, як павесіў грамадзяніна Беларусі. Мы ж не нагняталі вакол гэтага абстаноўку", - звярнуў увагу ён.
Пры гэтым беларускі лідар абурыўся, што ўкраінскія ўлады спрабуюць абвінаваціць у тым, што адбылося афіцыйны Мінск, што, паводле яго слоў, раскрытыкавалі нават у амерыканскай прэсе.
"Трэба разбірацца, а калі вы нас папракнулі: факты на стол. Факты на стол, калі там быў Лукашэнка, з якой вяроўкай ён туды прыехаў, навошта ён яго павесіў. Факты на стол, што ж вы мяне папракаеце: забойцу знайшлі. У нас хапае без Шышова з кім разбірацца, але мы ні на каго яшчэ пальцам не паказалі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ў якасці прыкладу прывёў сітуацыю з нібыта меўшым месца замахам на журналіста СТБ Рыгора Азаронка, калі сілавікі маглі ўсіх злачынцаў перастраляць, але быў загад браць іх жыўцом.
Пасля чаго нагадаў пра забойства ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета, калі ў злачынстве ўкраінскія ўлады абвінавацілі Расію.
"Дзе вынікі, чаму няма вынікаў", - задаў ён пытанне.
Беларускі лідар распавёў, таксама, што быў "заказ" і на Рамана Пратасевіча, які быў затрыманы ў Мінску пасля пасадкі самалёта Ryanair. Пры гэтым Лукашэнка прызнаўся, што ўжо і не рады таму факту, што Пратасевіч знаходзіцца ў Беларусі.
"Палітычныя адносіны на вельмі нізкім узроўні і чырвоная рыса тут пяройдзена тады, калі Украіна, яшчэ Еўрасаюз не спыніў авіязносіны з намі, а Украіна гэта зрабіла. За што? Няўжо да такой мярзоты можна дайсці, каб прабачце мяне, пахерыць усё, што было да гэтага часу. Усё тое, што мы рабілі, зрабілі для Украіны. Вось гэта была чырвоная лінія, якую перайшлі", - канстатаваў ён.
На яго думку, гэта тая лінія, якую нельга было пераходзіць, трэба было пасядзець памаўчаць. Але ў Мінску гатовы размаўляць, нягледзячы ні на што.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Кіеве ў пытанні ўварвання на ўкраінскую тэрыторыю павінны менш за ўсё баяцца беларусаў: "Мы ніколі не зробім поскудзь у дачыненні да Украіны, калі першымі, а пра гэта сёння можна і трэба казаць, калі першымі не ступіце са зброяй на нашу зямлю".
"Таму трактар застаецца ў сіле", - пажартаваў беларускі лідар.
Раней ён казаў, што на ўкраінскую тэрыторыю могуць прыехаць з Беларусі толькі на трактары, каментуючы магчымае "ўварванне". Кіраўнік дзяржавы прапанаваў украінскай журналістцы пракаціць яе на "тым трактары".
Беларускі лідар таксама звярнуў асаблівую ўвагу, што калі ўкраінскія ўлады адважацца пры падтрымцы трэціх краін сілавым шляхам урэгуляваць праблему з усходнімі рэгіёнамі, то ён ніколі не будзе на іх баку.
"Калі вы зноў з Расіяй у Данбасе сутыкнецеся, я буду паміж вамі. Гэта даўно занятая мной пазіцыя. Я буду паміж вамі, нават калі гэта будзе пагражаць майму жыццю", - сказаў ён.
Пасля чаго асабліва адзначыў, што ні першы, ні другі варыянт нерэальны: "Таму што разумных галоў на Украіне дастаткова. Любая спроба, якая б у вас ні была армія на Украіне, любая ваша спроба сілай вырашыць пытанне скончыцца трагедыяй для Украіны".
"Трэба адрозніваць": кіраўнік МЗС Беларусі
выказаўся пра народ і ўладу УкраіныКіраўнік "Беларускага дома на Украіне"
знойдзены мёртвым у Кіеве"Гуманітарка" ў выглядзе калючага дроту: Украіна
вызвалася дапамагчы Літве