https://bel.sputnik.by/20210810/mnsk--maskva-kanchatkova-zgadnl-pytanne-pa-romngu-1055547810.html
Мінск і Масква канчаткова ўзгаднілі пытанне па роўмінгу
Мінск і Масква канчаткова ўзгаднілі пытанне па роўмінгу
Sputnik Беларусь
Расійскія і беларускія мабільныя аператары ў лістападзе 2020 года ў тэставым рэжыме перайшлі на новую тарыфікацыю ў роўмінгу: стаўка інтэрканэкту знізілася з... 10.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-10T14:21+0300
2021-08-10T14:21+0300
2021-08-10T14:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
мінск
масква
мабільныя аператары
роўмінг
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104377/88/1043778821_0:4:1920:1084_1920x0_80_0_0_9afda2d054b7d8bd6c6ef047bed4291a.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Мінск і Масква пяройдуць на пастаянныя зніжаныя тэлефонныя тарыфы з 1 верасня 2021, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.Беларускі пасол Уладзімір Сямашка правёў 9 жніўня пасяджэнне групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. На сустрэчы, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі, бакі дамовіліся аб заканчэнні тэста зніжаных ставак інтэрканэкту на роўмінг.Прымяняць новыя тарыфы на мабільную сувязь у Саюзнай дзяржаве пачнуць з 1 верасня.Праца па адмене роўмінгу"Дарожная карта" па адмене роўмінгу Саюзнай дзяржавы была ўзгоднена і падпісана ў чэрвені 2017 года, а зацверджана міністрамі сувязі абедзвюх краін толькі ў снежні 2019-га.Плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу павінна была быць адменена не пазней верасня 2020 года, аднак расійскія і беларускія аператары сувязі вырашылі правесці дадатковую тэставую працу. З 1 лістапада мінулага года аператары ў тэставым рэжыме перайшлі на новую тарыфікацыю ў роўмінгу: стаўка інтэрканэкту знізілася з 30 цэнтаў да 1,5 цэнта за хвіліну.У красавіку ў пасольстве Беларусі адзначалі, што Масква і Мінск плануюць прайсці ўсе міждзяржаўныя працэдуры і падрыхтаваць неабходныя дакументы па адмене роўмінгу да 1 ліпеня, а цалкам адмяніць яго з 1 студзеня 2022 года.Чытайце таксама:
мінск
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104377/88/1043778821_117:0:1824:1280_1920x0_80_0_0_0a2497dbd4263de3585f7d11b276c9b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, масква, мабільныя аператары, роўмінг
мінск, масква, мабільныя аператары, роўмінг
Мінск і Масква канчаткова ўзгаднілі пытанне па роўмінгу
Расійскія і беларускія мабільныя аператары ў лістападзе 2020 года ў тэставым рэжыме перайшлі на новую тарыфікацыю ў роўмінгу: стаўка інтэрканэкту знізілася з 30 цэнтаў да 1,5 цэнта за хвіліну.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Мінск і Масква пяройдуць на пастаянныя зніжаныя тэлефонныя тарыфы з 1 верасня 2021, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
Беларускі пасол Уладзімір Сямашка правёў 9 жніўня пасяджэнне групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. На сустрэчы, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі, бакі дамовіліся аб заканчэнні тэста зніжаных ставак інтэрканэкту на роўмінг.
Прымяняць новыя тарыфы на мабільную сувязь у Саюзнай дзяржаве пачнуць з 1 верасня.
"Дарожная карта" па адмене роўмінгу Саюзнай дзяржавы была ўзгоднена і падпісана ў чэрвені 2017 года, а зацверджана міністрамі сувязі абедзвюх краін толькі ў снежні 2019-га.
Плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу павінна была быць адменена не пазней верасня 2020 года, аднак расійскія і беларускія аператары сувязі вырашылі правесці дадатковую тэставую працу. З 1 лістапада мінулага года аператары ў тэставым рэжыме перайшлі на новую тарыфікацыю ў роўмінгу: стаўка інтэрканэкту знізілася з 30 цэнтаў да 1,5 цэнта за хвіліну.
У красавіку ў пасольстве Беларусі адзначалі, што Масква і Мінск плануюць прайсці ўсе міждзяржаўныя працэдуры і падрыхтаваць неабходныя дакументы па адмене роўмінгу да 1 ліпеня, а цалкам адмяніць яго з 1 студзеня 2022 года.