https://bel.sputnik.by/20210810/sud-paysho-psats-prysud-baytsu-mma-kudznu-yamu-pagrazhae-35-gady-kalon-1055549476.html
Суд пайшоў пісаць прысуд байцу ММА Кудзіну, яму пагражае 3,5 гады калоніі
Суд пайшоў пісаць прысуд байцу ММА Кудзіну, яму пагражае 3,5 гады калоніі
Sputnik Беларусь
Абвяшчэнне прысуду знакамітаму байцу прызначана на 10:00 11 жніўня, да яго ўжыта мера стрымання ў выглядзе знаходжання пад вартай. 10.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-10T14:51+0300
2021-08-10T14:51+0300
2021-08-10T14:51+0300
суд
баец
мма
аляксей кудзін
калонія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103142/24/1031422405_0:0:5184:2916_1920x0_80_0_0_87e76ba57df96bc207aa268486468557.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд прысудзіць байца ММА Аляксея Кудзіна да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, паведаміла Sputnik у аўторак яго адвакат Марына Крумкач."Пракурор запрасіў тры з паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму", - сказала яна.Паводле яе слоў, суд выйшаў у дарадчы пакой для напісання прысуду, рашэнне суда будзе абвешчана заўтра ў 10:00.У чым абвінавачваюць спартсмена?Кудзіна судзяць у Маладзечне пасля таго, як яго даставілі з Масквы.10 жніўня 2020 года Аляксей Кудзін знаходзіўся на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, дзе праходзіла несанкцыянаваная акцыя. У гэты ж дзень спартсмен быў затрыманы непадалёк ад месца падзей. Па крымінальнай справе яму быў прызначаны хатні арышт.Паводле інфармацыі СМІ, пасля таго як Кудзін не з’явіўся ў суд, мера стрымання была зменена на заключэнне пад варту. Пазней з'явілася інфармацыя, што Кудзін у Маскве. Пасля гэтага Генпракуратура Беларусі звярнулася ў Расію за аказаннем прававой дапамогі аб яго экстрадыцыі.22 ліпеня 2021 года Расія выдала Беларусі спартсмена Аляксея Кудзіна для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці. Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі прызнаў рашэнне генпракуратуры РФ законным і абгрунтаваным.У відэароліку, паказаным пазней у эфіры дзяржаўнага тэлебачання, спартсмен заявіў, што будзе прасіць Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103142/24/1031422405_230:0:4838:3456_1920x0_80_0_0_a4461fedd7ca002d275d7ba67b1d7c2e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
суд, баец, мма, аляксей кудзін, калонія
суд, баец, мма, аляксей кудзін, калонія
Суд пайшоў пісаць прысуд байцу ММА Кудзіну, яму пагражае 3,5 гады калоніі
Абвяшчэнне прысуду знакамітаму байцу прызначана на 10:00 11 жніўня, да яго ўжыта мера стрымання ў выглядзе знаходжання пад вартай.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд прысудзіць байца ММА Аляксея Кудзіна да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, паведаміла Sputnik у аўторак яго адвакат Марына Крумкач.
"Пракурор запрасіў тры з паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму", - сказала яна.
Паводле яе слоў, суд выйшаў у дарадчы пакой для напісання прысуду, рашэнне суда будзе абвешчана заўтра ў 10:00.
У чым абвінавачваюць спартсмена?
Кудзіна судзяць у Маладзечне пасля таго, як яго даставілі з Масквы.
10 жніўня 2020 года Аляксей Кудзін знаходзіўся на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, дзе праходзіла несанкцыянаваная акцыя. У гэты ж дзень спартсмен быў затрыманы непадалёк ад месца падзей. Па крымінальнай справе яму быў прызначаны хатні арышт.
Паводле інфармацыі СМІ, пасля таго як Кудзін не з’явіўся ў суд, мера стрымання была зменена на заключэнне пад варту. Пазней з'явілася інфармацыя, што Кудзін у Маскве. Пасля гэтага Генпракуратура Беларусі звярнулася ў Расію за аказаннем прававой дапамогі аб яго экстрадыцыі.
22 ліпеня 2021 года Расія выдала Беларусі спартсмена Аляксея Кудзіна для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці. Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі прызнаў рашэнне генпракуратуры РФ законным і абгрунтаваным.
У відэароліку, паказаным пазней у эфіры дзяржаўнага тэлебачання, спартсмен заявіў, што будзе прасіць Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.
Просіць закрыць справу: у Маладзечне
пачаўся суд над байцом ММА КудзінымБайца ММА
Кудзіна затрымалі ў Маскве, цяпер яго адправяць у Беларусь