https://bel.sputnik.by/20210811/zakharava-zdzvlasya-reaktsy-lad-ltvy-na-aktsy-pratestu--vlnyuse-1055572823.html
Захарава здзівілася рэакцыі ўлад Літвы на акцыі пратэсту ў Вільнюсе
Захарава здзівілася рэакцыі ўлад Літвы на акцыі пратэсту ў Вільнюсе
Sputnik Беларусь
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ паказала на тое, што літоўскія ўлады ўвесь час вучылі суседнія краіны дэмакратыі, і задалася пытаннем, якія формы пратэстаў... 11.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-11T12:54+0300
2021-08-11T12:54+0300
2021-08-11T12:54+0300
мзс рф
расія
літва
вільнюс
марыя захарава
пратэсты
дэмакратыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/14/1046195795_0:0:3019:1699_1920x0_80_0_0_63cf3744b062b5f5d96a6c4bd929d1fe.jpg
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава выказала здагадку, што літоўскія ўлады пазбаўляюць сваіх грамадзян магчымасці выказваць сваю пазіцыю.У сваім Telegram-канале Захарава прывяла словы кіраўніка МУС Літвы Агне Білатайтэ, якая заявіла, што "беспарадкі каля сейма ў Вільнюсе ў кантэксце сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі - антыдзяржаўная дзейнасць, якая не мае нічога агульнага з выказваннем грамадзянскай пазіцыі".Марыя Захарава паказала і на той момант, што кіраўніцтва Літвы пастаянна "вучыла сумежныя краіны дэмакратыі", і задалася пытаннем, "якія формы выказвання грамадзянскай пазіцыі, на думку МУС Літвы, з'яўляюцца правільнымі".Антакавідныя пратэсты ў ВільнюсеУ аўторак, 10 жніўня, перад сеймам Літвы адбылася маштабная акцыя пратэсту. Мітынгоўцы выказалі нязгоду з запланаванымі ўрадам абмежаваннямі ў дачыненні да людзей, якія не маюць імунітэту да каронавіруса.Удзельнікі акцыі акружылі парламент, а пасля перадалі прэзідэнту краіны Гітанасу Науседу рэзалюцыю з подпісамі пратэстуючых. У дакуменце яны выказалі недавер ураду і запатрабавалі адправіць яго ў адстаўку.Сутыкнення каля СеймаЗ-за росту напружання да парламента прыбылі дадатковыя сілы паліцыі. Праваахоўнікі пачалі адціскаць пратэстуючых, а тыя - кідаць у паліцэйскіх бутэлькі з вадой і камяні. У выніку паліцэйскія ўжылі спецсродкі.Літоўскі прэзідэнт Гітанас Науседа пасля таго, што адбылося заявіў, што ў рэспубліцы дэмакратыя, а не анархія, а палітыкам трэба тлумачыць свае дзеянні народу.Па дадзеных паліцыі, усяго ў акцыі, якая прайшла ў аўторак, удзел прынялі больш за чатыры тысячы чалавек. Пацярпелі каля дзесяці сілавікоў, трое з іх у бальніцы. Затрыманы 26 чалавек.Беспарадкі ў лагеры бежанцаўМясцовыя літоўскія СМІ неаднаразова паведамлялі, што мігранты арганізоўваюць беспарадкі ў палатачным лагеры на Руднінкайскім палігоне. Нелегалы, якiя знаходзяцца ў лагеры, выказвалі пратэст з-за змоклых палатак, таксама яны былі незадаволены прадастаўленымі ўмовамі пражывання.Для разгону мігрантаў ужывалі слёзатачывы газ, а таксама вадамёт. Двое мігрантаў былі затрыманы супрацоўнікамі паліцыі.Таксама на Sputnik:
расія
літва
вільнюс
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/14/1046195795_82:0:2813:2048_1920x0_80_0_0_3eb774f17588b12190d09197d09a87a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс рф, расія, літва, вільнюс, марыя захарава, пратэсты, дэмакратыя
мзс рф, расія, літва, вільнюс, марыя захарава, пратэсты, дэмакратыя
Захарава здзівілася рэакцыі ўлад Літвы на акцыі пратэсту ў Вільнюсе
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ паказала на тое, што літоўскія ўлады ўвесь час вучылі суседнія краіны дэмакратыі, і задалася пытаннем, якія формы пратэстаў прымальныя для ўрада прыбалтыйскай рэспублікі.
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава выказала здагадку, што літоўскія ўлады пазбаўляюць сваіх грамадзян магчымасці выказваць сваю пазіцыю.
У сваім Telegram-канале Захарава прывяла словы кіраўніка МУС Літвы Агне Білатайтэ, якая заявіла, што "беспарадкі каля сейма ў Вільнюсе ў кантэксце сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі - антыдзяржаўная дзейнасць, якая не мае нічога агульнага з выказваннем грамадзянскай пазіцыі".
"Як цікава: грамадзяне пратэстуюць літоўскія, а да выказвання грамадзянскай пазіцыі іх пратэсты дачынення не маюць. Атрымліваецца, кіраўнік МУС Літвы пазбаўляе сваіх грамадзян самой магчымасці на выказванне грамадзянскай пазыцыі?" - задалася пытаннем афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі.
Марыя Захарава паказала і на той момант, што кіраўніцтва Літвы пастаянна "вучыла сумежныя краіны дэмакратыі", і задалася пытаннем, "якія формы выказвання грамадзянскай пазіцыі, на думку МУС Літвы, з'яўляюцца правільнымі".
Антакавідныя пратэсты ў Вільнюсе
У аўторак, 10 жніўня, перад сеймам Літвы адбылася маштабная акцыя пратэсту. Мітынгоўцы выказалі нязгоду з запланаванымі ўрадам абмежаваннямі ў дачыненні да людзей, якія не маюць імунітэту да каронавіруса.
Удзельнікі акцыі акружылі парламент, а пасля перадалі прэзідэнту краіны Гітанасу Науседу рэзалюцыю з подпісамі пратэстуючых. У дакуменце яны выказалі недавер ураду і запатрабавалі адправіць яго ў адстаўку.
З-за росту напружання да парламента прыбылі дадатковыя сілы паліцыі. Праваахоўнікі пачалі адціскаць пратэстуючых, а тыя - кідаць у паліцэйскіх бутэлькі з вадой і камяні. У выніку паліцэйскія ўжылі спецсродкі.
Літоўскі прэзідэнт Гітанас Науседа пасля таго, што адбылося заявіў, што ў рэспубліцы дэмакратыя, а не анархія, а палітыкам трэба тлумачыць свае дзеянні народу.
Па дадзеных паліцыі, усяго ў акцыі, якая прайшла ў аўторак, удзел прынялі больш за чатыры тысячы чалавек. Пацярпелі каля дзесяці сілавікоў, трое з іх у бальніцы. Затрыманы 26 чалавек.
Беспарадкі ў лагеры бежанцаў
Мясцовыя літоўскія СМІ неаднаразова паведамлялі, што мігранты арганізоўваюць беспарадкі ў палатачным лагеры на Руднінкайскім палігоне. Нелегалы, якiя знаходзяцца ў лагеры, выказвалі пратэст з-за змоклых палатак, таксама яны былі незадаволены прадастаўленымі ўмовамі пражывання.
Для разгону мігрантаў ужывалі слёзатачывы газ, а таксама вадамёт. Двое мігрантаў былі затрыманы супрацоўнікамі паліцыі.
Беспарадкі ў Вільнюсе: паліцыя ўначы
зачысціла тэрыторыю каля СеймаЛітва просіць у Еўропы грошаў
на гібрыдную вайну з Мінскам