https://bel.sputnik.by/20210814/kamaroka--zhnn-gryby-maladaya-bulba--mora-buyako-1055663716.html
Камароўка ў жніўні: грыбы, маладая бульба і мора буякоў
Камароўка ў жніўні: грыбы, маладая бульба і мора буякоў
Sputnik Беларусь
Карэспандэнт Sputnik прагуляўся па Камароўцы і высветліў, што пачым ў сярэдзіне жніўня на рынку. 14.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-14T11:27+0300
2021-08-14T11:27+0300
2021-08-14T11:27+0300
камароўскі рынак
грыбы
бульба
жнівень
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055660503_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_f9b63d6ca980b412aacb97ba3ec78e3c.jpg
Самы буйны харчовы рынак Мінска ў жніўні набывае асаблівы густ: прыкметна больш становіцца гаспадароў асабістых падворкаў з хатняй гароднінай і ягадамі. Прылаўкі стракочуць вінаградам розных колераў. Буякі папаўняюць недахоп чарніц ў гэтым сезоне, а беларуская кукуруза гатова паспрачацца з украінскай па хуткасці прыгатавння. Усё па 2 рублі За гэтую суму зараз на Камароўцы можна знайсці кіло агуркоў, памідораў, рэпчатай цыбулі, дыні і кавуна. На бахчавыя цэны могуць быць ніжэй або вышэй, верагодна, у залежнасці ад ступені свежасці. За агуркі не больш як два рублі просяць нават прыватнікі з Пінскага раёна, для якіх адведзены цэлы рад. Зеляніна стала крыху даражэй у параўнанні з ліпенем, але бабулі могуць прапаноўваць хадавыя кроп і пятрушку некалькі танней. ЕжэмалінаУ апошнія дні рынак проста абсыпаны буякамі розных памераў і цэн. Самая танная ў прыватніка з Брэста - 10 рублёў за кілаграм (у канцы чэрвеня яна каштавала ад 17 да 22 рублёў). Ёсць такі ж цэннік за літр. У шкляначках можна купіць агрэст, вішню, маліну, ажыну, чорную парэчку - ад 3 да 5 рублёў. Для аматараў беларускай экзотыкі: сунічная маліна, яна ж ежэмаліна - другая назва ў большай ступені адлюстроўвае густ.КукурузаКілаграм кукурузы са Столінскага раёна прапануюць па 2,80 рублі, але большасць "царыц палёў" стаіць па 2,50 (або 2,49). Выпадкова заўважаны самы выгадны варыянт (2,35) падаецца не самым свежым. Яшчэ два тыдні таму кукуруза-пяціхвілінка каштавала каля 5 рублёў.За грыбамі З грыбоў больш на рынку чырвонагаловікаў і лісічак. Ёсць і белыя. У розных аб'ёмах вёдраў каштуюць яны ад 7 да 15 рублёў. Дары лесу збіраліся ў Пухавіцкім і Асіповіцкім раёнах. Ёсць варыянты лісічак на вагу - адзін кілаграм абыйдзецца ў 17 рублёў.Бульбы мала не бывае Традыцыйна шмат пакупнікоў каля прылавак з гароднінай. Іх становіцца ўсё больш, але розніца ў коштах невялікая. Рэпчаты лук прадаюць па 2-2,50 рублі, моркву ўсюды па 2,50, кіло капусты - каля рубля. Разнастайнасць гатункаў бульбы можа заблытаць, але многія пакупнікі прыходзяць да "свайго" прадаўца і просяць даць "вашай, якая разварваецца". Самая аптымальная цана пры адпаведным памеры - 1,39 рублі: столькі каштуе бульба са Слуцкага раёна.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055660503_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_c6855b5bdf6786bb6c00ca05f343926b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
камароўскі рынак, грыбы, бульба, жнівень
камароўскі рынак, грыбы, бульба, жнівень
Камароўка ў жніўні: грыбы, маладая бульба і мора буякоў
Карэспандэнт Sputnik прагуляўся па Камароўцы і высветліў, што пачым ў сярэдзіне жніўня на рынку.
Самы буйны харчовы рынак Мінска ў жніўні набывае асаблівы густ: прыкметна больш становіцца гаспадароў асабістых падворкаў з хатняй гароднінай і ягадамі. Прылаўкі стракочуць вінаградам розных колераў. Буякі папаўняюць недахоп чарніц ў гэтым сезоне, а беларуская кукуруза гатова паспрачацца з украінскай па хуткасці прыгатавння.
За гэтую суму зараз на Камароўцы можна знайсці кіло агуркоў, памідораў, рэпчатай цыбулі, дыні і кавуна. На бахчавыя цэны могуць быць ніжэй або вышэй, верагодна, у залежнасці ад ступені свежасці.
За агуркі не больш як два рублі просяць нават прыватнікі з Пінскага раёна, для якіх адведзены цэлы рад.
Зеляніна стала крыху даражэй у параўнанні з ліпенем, але бабулі могуць прапаноўваць хадавыя кроп і пятрушку некалькі танней.
У апошнія дні рынак проста абсыпаны буякамі розных памераў і цэн. Самая танная ў прыватніка з Брэста - 10 рублёў за кілаграм (у канцы чэрвеня яна каштавала ад 17 да 22 рублёў). Ёсць такі ж цэннік за літр.
У шкляначках можна купіць агрэст, вішню, маліну, ажыну, чорную парэчку - ад 3 да 5 рублёў. Для аматараў беларускай экзотыкі: сунічная маліна, яна ж ежэмаліна - другая назва ў большай ступені адлюстроўвае густ.
Кілаграм кукурузы са Столінскага раёна прапануюць па 2,80 рублі, але большасць "царыц палёў" стаіць па 2,50 (або 2,49). Выпадкова заўважаны самы выгадны варыянт (2,35) падаецца не самым свежым. Яшчэ два тыдні таму кукуруза-пяціхвілінка каштавала каля 5 рублёў.
З грыбоў больш на рынку чырвонагаловікаў і лісічак. Ёсць і белыя. У розных аб'ёмах вёдраў каштуюць яны ад 7 да 15 рублёў. Дары лесу збіраліся ў Пухавіцкім і Асіповіцкім раёнах. Ёсць варыянты лісічак на вагу - адзін кілаграм абыйдзецца ў 17 рублёў.
Традыцыйна шмат пакупнікоў каля прылавак з гароднінай. Іх становіцца ўсё больш, але розніца ў коштах невялікая. Рэпчаты лук прадаюць па 2-2,50 рублі, моркву ўсюды па 2,50, кіло капусты - каля рубля.
Разнастайнасць гатункаў бульбы можа заблытаць, але многія пакупнікі прыходзяць да "свайго" прадаўца і просяць даць "вашай, якая разварваецца". Самая аптымальная цана пры адпаведным памеры - 1,39 рублі: столькі каштуе бульба са Слуцкага раёна.