Навошта касіць сена на балоце, або Як прайшлі "Спораўскія сенажаці"
Навошта касіць сена на балоце, або Як прайшлі "Спораўскія сенажаці"
Sputnik Беларусь
Аграэкафестываль "Спораўскія сенажаці 2021" у 14-ы раз сабраў чэмпіянат па ручной касьбе нізінных балот. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як спаборніцтвы прайшлі... 16.08.2021, Sputnik Беларусь
Аграэкафестываль "Спораўскія сенажаці 2021" у 14-ы раз сабраў чэмпіянат па ручной касьбе нізінных балот. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як спаборніцтвы прайшлі ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна.
Спаборніцтвы праходзілі на лузе каля вёскі Высокае. Для кожнага ўдзельніка выдзелілі ўчастак 3 на 100 м. Яго трэба няпроста хутчэй за ўсіх прайсці, але і чысцей.
Па традыцыі сярод удзельнікаў спаборніцтваў па касьбе і жаночыя каманды. Умовамі спаборніцтваў ніякіх паслабленняў для прыгожага полу не прадугледжана: нароўні з мужчынамі яны павінны хутка і якасна пракасіць паласу.
Пераможцамі па хуткасці праходжання дыстанцыі і якасці касьбы сталі Аляксандр Іваноў і Валерый Гайко з каманды Выганашчанскага лясніцтва Івацэвіцкага раёна.
Але ўсё-ткі галоўная мэта "Спораўскіх сенажацяў" - экалагічная. Фестываль праводзіцца не толькі з мэтай забавы і спаборніцтвы, але і для выратавання Спораўскага балота і вяртлявай чарацянкі, якая там жыве.
Заказнік - унікальная тэрыторыя, дзе знаходзяцца рэдкія птушкі і жывёлы. З-за зменаў клімату і нерацыянальнага выкарыстання зямель нізінныя балоты зарастаюць, іх абавязкова трэба выкошваць.