Ізраіль зноў дазволіў сваім грамадзянам прыязджаць у Беларусь

© Sputnik / Кристина Афанасьева / Перайсці ў медыябанкГарады свету. Іерусалім
Гарады свету. Іерусалім - Sputnik Беларусь, 1920, 16.08.2021
Падпісацца
Пасля таго, як наша краіна трапіла ў "чырвоны спіс", да мінімуму была скарочана колькасць рэйсаў з Мінска ў Тэль-Авіў. Зараз "Белавія" вяртае ранейшую частату палётаў паміж дзяржавамі.
МІНСК, 16 жні - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Ізраіля вывела Беларусь са спісу "чырвоных" краін, у якія забаронена прыязджаць падчас пандэміі каронавіруса, паведамляецца на сайце ведамства.
Свежы спіс з класіфікацыяй краін на "жоўтыя", "аранжавыя" і "чырвоныя" з'явіўся на сайце ізраільскага Міністэрства аховы здароўя 16 жніўня. Беларусь, якая была ў "чырвоным спісе" з 12 ліпеня, перакладзена ў "аранжавы". У такім выпадку па вяртанні з Беларусі грамадзяне Ізраіля і рэзідэнты павінны выконваць 14-дзённы каранцін.
Зараз у "чырвоным спісе" для Ізраіля знаходзяцца шэсць краін - Балгарыя, Бразілія, Грузія, Мексіка, Іспанія і Турцыя. Самымі бяспечнымі для ізраільцян лічацца "жоўтыя" краіны, пасля вяртання трэба адбыць толькі сутачны каранцін да атрымання адмоўнага ПЦР-тэсту.
Як паведамілі Sputnik у офісе "Белавія", да 16 жніўня з Мінска выконваліся два рэйсы ў Тэль-Авіў, з гэтага тыдня будзе ўжо тры - па серадах, пятніцах і нядзелях.
Беларусам можна прыязджаць у Ізраіль цяпер без 14-дзённага каранціну: зараз па прыбыцці адправяць толькі на сутачную самаізаляцыю, пакуль чалавек не атрымае адмоўны ПЦР. Па вяртанні з Ізраіля ў Беларусь сядзець на каранціне не патрабуецца, паколькі краіна ўнесена ў "зялёны" спіс для беларусаў.
Чытайце таксама:
Плюс два рэйсы: "Белавія" будзе часцей лятаць у Батумі
У Мінск будуць лятаць новыя авіякампаніі - з Расіі, Грузіі і Кыргызстана
"Белавія" пачне лятаць у Кутаісі
Стужка навiн
0