https://bel.sputnik.by/20210817/nazvana-samaya-papulyarnaya-spetsyyalnasts-u-bdpu--2021-godze-1055714513.html
Названа самая папулярная спецыяльнасць у БДПУ ў 2021 годзе
Названа самая папулярная спецыяльнасць у БДПУ ў 2021 годзе
Sputnik Беларусь
Прахадныя балы ўступнай кампаніі-2021 выраслі на 13 спецыяльнасцях на дзённай форме навучання: больш за ўсё бал падскочыў у будучых педагогаў пачатковых... 17.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-17T09:23+0300
2021-08-17T09:23+0300
2021-08-17T09:23+0300
уступная кампанія
адукацыя
бдпу
прахадныя балы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102360/90/1023609091_0:0:3500:1969_1920x0_80_0_0_8c1df256300e80a7ff5b38b162c9bd97.jpg
МІНСК, 17 жні - Sputnik. Самы высокі конкурс сярод тых, хто паступае ў БДПУ, склаўся па спецыяльнасці "псіхалогія" - 5,6 чалавека на месца, паведамілі ў прэс-службе ВНУ, падводзячы вынікі ўступнай кампаніі.Таксама на гэтай спецыяльнасці самы высокі прахадны бал - 336. На другім месцы па конкурсе - "аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (4 чалавекі на месца), на трэцім -"лагапедыя" (3 чалавекі на месца). Сярэдні конкурс па ВНУ на бюджэт - 2,2, на платнае - 1,03. Самы вялікі конкурс на "платным" - на спецыяльнасці "пачатковую адукацыю" (2,8 чалавека).Вышэй за 300 балаў прахадны яшчэ на чатырох спецыяльнасцях: "выяўленчае мастацтва і кам’ютарная графіка" (329), "практычная псіхалогія" (324), "лагапедыя" (315), "выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы" (304). У гэтым годзе мінімальныя балы выраслі на 13 спецыяльнасцях - ад 13 да 71. Больш за ўсё яны павялічыліся на спецыяльнасці "пачатковая адукацыю". Па трох спецыяльнасцях - "гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны", "руская мова і літаратура" і "руская мова і літаратура, замежная мова" - залічылі толькі медалістаў і выпускнікоў школьных педкласаў.Больш хлопчыкаўБДПУ - у асноўным жаночы ВНУ. Аднак у гэтым годзе, адзначаюць у прэс-службе, на двух факультэтах стала больш юнакоў. На факультэце фізвыхавання 60% першакурснікаў - гэта хлопцы, на гістфаку - 56%, на фізмаце - 33%. На астатніх факультэтах юнакоў - ад 10 да 20%.Хто паступіў на платнае, вучоба ў БДПУ ў гэтым годзе будзе каштаваць ад 1246 да 1346 долараў. Танней за ўсё ў "педзе" будзе вучыцца на спецыяльнасцях, звязаных з лагапедам, алігафрэнапедагогіяй і дашкольнай адукацыяй. Творчыя спецыяльнасці, напрыклад "музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія", будуць каштаваць даражэй.Нагадаем, большасць беларускіх ВНУ аб'явілі аб залічэнні першакурснікаў яшчэ 11 жніўня. У некаторых універсітэтах залічэнне пройдзе пазней.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102360/90/1023609091_393:0:3500:2330_1920x0_80_0_0_d58a53030a692c86171abe827b1d8c96.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уступная кампанія, адукацыя, бдпу, прахадныя балы
уступная кампанія, адукацыя, бдпу, прахадныя балы
Названа самая папулярная спецыяльнасць у БДПУ ў 2021 годзе
Прахадныя балы ўступнай кампаніі-2021 выраслі на 13 спецыяльнасцях на дзённай форме навучання: больш за ўсё бал падскочыў у будучых педагогаў пачатковых класаў.
МІНСК, 17 жні - Sputnik. Самы высокі конкурс сярод тых, хто паступае ў БДПУ, склаўся па спецыяльнасці "псіхалогія" - 5,6 чалавека на месца, паведамілі ў прэс-службе ВНУ, падводзячы вынікі ўступнай кампаніі.
Таксама на гэтай спецыяльнасці самы высокі прахадны бал - 336. На другім месцы па конкурсе - "аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (4 чалавекі на месца), на трэцім -"лагапедыя" (3 чалавекі на месца). Сярэдні конкурс па ВНУ на бюджэт - 2,2, на платнае - 1,03. Самы вялікі конкурс на "платным" - на спецыяльнасці "пачатковую адукацыю" (2,8 чалавека).
Вышэй за 300 балаў прахадны яшчэ на чатырох спецыяльнасцях: "выяўленчае мастацтва і кам’ютарная графіка" (329), "практычная псіхалогія" (324), "лагапедыя" (315), "выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы" (304). У гэтым годзе мінімальныя балы выраслі на 13 спецыяльнасцях - ад 13 да 71. Больш за ўсё яны павялічыліся на спецыяльнасці "пачатковая адукацыю". Па трох спецыяльнасцях - "гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны", "руская мова і літаратура" і "руская мова і літаратура, замежная мова" - залічылі толькі медалістаў і выпускнікоў школьных педкласаў.
БДПУ - у асноўным жаночы ВНУ. Аднак у гэтым годзе, адзначаюць у прэс-службе, на двух факультэтах стала больш юнакоў. На факультэце фізвыхавання 60% першакурснікаў - гэта хлопцы, на гістфаку - 56%, на фізмаце - 33%. На астатніх факультэтах юнакоў - ад 10 да 20%.
Хто паступіў на платнае, вучоба ў БДПУ ў гэтым годзе будзе каштаваць ад 1246 да 1346 долараў. Танней за ўсё ў "педзе" будзе вучыцца на спецыяльнасцях, звязаных з лагапедам, алігафрэнапедагогіяй і дашкольнай адукацыяй. Творчыя спецыяльнасці, напрыклад "музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія", будуць каштаваць даражэй.
Нагадаем, большасць беларускіх ВНУ аб'явілі аб залічэнні першакурснікаў яшчэ 11 жніўня. У некаторых універсітэтах залічэнне пройдзе пазней.
І на платнае таксама: у вядучых ВНУ Беларусі выраслі
прахадныя балы"Добры дзень, Расія!": Беларускія школьнікі адправіліся
на вучобу ў МасквуНазваны самыя
папулярныя спецыяльнасці ў абітурыентаў у Беларусі: гэта не IT