https://bel.sputnik.by/20210817/ne-mensh-za-500-mlrd-genprakuratura-atsanla-shkodu-bssr-za-chas-vayny-1055725974.html
Не менш за $500 млрд: Генпракуратура ацаніла шкоду БССР за час вайны
Не менш за $500 млрд: Генпракуратура ацаніла шкоду БССР за час вайны
Sputnik Беларусь
У справе аб генацыдзе насельніцтва былой савецкай рэспублікі пракуроры ўстанавілі шматлікія выпадкі масавага знішчэння людзей, іх гвалтоўнага вывазу за межы... 17.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-17T14:28+0300
2021-08-17T14:28+0300
2021-08-17T14:28+0300
генацыд
вайна
генпракуратура
шкода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103975/82/1039758271_0:200:2935:1850_1920x0_80_0_0_87006ce094ee86e245c7266d39203a49.jpg
МІНСК 17 жнів - Sputnik. Генеральная пракуратура звярнулася ва ўрад з ініцыятывай аб стварэнні міжведамаснай камісіі па ацэнцы памеру маёмаснай шкоды, нанесенай БССР нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.У ведамстве патлумачылі, што з улікам інфляцыі агульная сума шкоды можа складаць не менш за 500 мільярдаў долараў.У гэтую суму ацанілі разбурэнне прамысловых прадпрыемстваў, будынкаў, аб'ектаў інфраструктуры, разрабаваньне калгасаў, канфіскацыя жывёлы, вываз завадскога абсталявання і крадзеж гісторыка-культурных каштоўнасцяў - музейных экспанатаў, прадметаў жывапісу, каштоўнасцяў.Справа аб генацыдзеГенеральная пракуратура з вясны 2021 году вядзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. У рамках гэтай справы па ўсёй краіне ідуць пошукі раней невядомых месцаў масавага пахавання забітых нацыстамі і іх памагатымі.На гэты час толькі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці выяўлена 80 раней невядомых месцаў масавага знішчэння мірных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны. У адным з такіх месцаў - у гарадскім пасёлку Наваельня ў Дзятлаўскім раёне, дзе ў было расстраляна ад 500 да 800 чалавек - пракуратура ініцыявала аднаўленне раскопак.У генпракуратуры адзначылі, што спецыялісты працягваюць шукаць мірных грамадзян, якія сталі ахвярамі генацыду.Рэпарацыі для СССРСавецкі Саюз атрымліваў рэпарацыі пачынаючы з 1946 года - у выглядзе грашовых сродкаў і матэрыяльных рэсурсаў як найбольш пацярпелая ў выніку вайны краіна.Пасля таго, як была створана Федэратыўная Рэспубліка Германія, з заходніх зон акупацыі кампенсацыі перасталі паступаць у 1949 годзе. У 1953 годзе паміж СССР і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай было падпісана пагадненне, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 1954 года з ГДР спыняліся ўсе паступлення ў якасці рэпарацый.Пры гэтым дакладная сума рэпарацый, якія павінны былі быць выплачаны дзяржавам-пераможцам, нідзе не была прапісаная і не была замацавана міжнароднымі дамовамі.Раней дадатковых выплат ад Берліна запатрабавалі ў Варшаве. Тады нямецкія ўлады нагадалі, што Савецкі Саюз ўзгадніў з тагачасным кіраўніцтвам Польшчы адмову ад рэпарацый. Верагодней за ўсё, афіцыйны Мінск наўрад ці можа разлічваць на якія-небудзь выплаты, улічваючы афіцыйную адмову савецкага кіраўніцтва ад кампенсацый.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103975/82/1039758271_101:0:2832:2048_1920x0_80_0_0_261c3534586a9a0503f9d612a19082f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, вайна, генпракуратура, шкода
генацыд, вайна, генпракуратура, шкода
Не менш за $500 млрд: Генпракуратура ацаніла шкоду БССР за час вайны
У справе аб генацыдзе насельніцтва былой савецкай рэспублікі пракуроры ўстанавілі шматлікія выпадкі масавага знішчэння людзей, іх гвалтоўнага вывазу за межы СССР, выкарыстання прымусовай працы.
МІНСК 17 жнів - Sputnik. Генеральная пракуратура звярнулася ва ўрад з ініцыятывай аб стварэнні міжведамаснай камісіі па ацэнцы памеру маёмаснай шкоды, нанесенай БССР нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У ведамстве патлумачылі, што з улікам інфляцыі агульная сума шкоды можа складаць не менш за 500 мільярдаў долараў.
У гэтую суму ацанілі разбурэнне прамысловых прадпрыемстваў, будынкаў, аб'ектаў інфраструктуры, разрабаваньне калгасаў, канфіскацыя жывёлы, вываз завадскога абсталявання і крадзеж гісторыка-культурных каштоўнасцяў - музейных экспанатаў, прадметаў жывапісу, каштоўнасцяў.
Генеральная пракуратура з вясны 2021 году вядзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. У рамках гэтай справы па ўсёй краіне ідуць пошукі раней невядомых месцаў масавага пахавання забітых нацыстамі і іх памагатымі.
На гэты час толькі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці выяўлена 80 раней невядомых месцаў масавага знішчэння мірных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны. У адным з такіх месцаў - у гарадскім пасёлку Наваельня ў Дзятлаўскім раёне, дзе ў было расстраляна ад 500 да 800 чалавек - пракуратура ініцыявала аднаўленне раскопак.
У генпракуратуры адзначылі, што спецыялісты працягваюць шукаць мірных грамадзян, якія сталі ахвярамі генацыду.
Савецкі Саюз атрымліваў рэпарацыі пачынаючы з 1946 года - у выглядзе грашовых сродкаў і матэрыяльных рэсурсаў як найбольш пацярпелая ў выніку вайны краіна.
Пасля таго, як была створана Федэратыўная Рэспубліка Германія, з заходніх зон акупацыі кампенсацыі перасталі паступаць у 1949 годзе. У 1953 годзе паміж СССР і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай было падпісана пагадненне, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 1954 года з ГДР спыняліся ўсе паступлення ў якасці рэпарацый.
Пры гэтым дакладная сума рэпарацый, якія павінны былі быць выплачаны дзяржавам-пераможцам, нідзе не была прапісаная і не была замацавана міжнароднымі дамовамі.
Раней дадатковых выплат ад Берліна запатрабавалі ў Варшаве. Тады нямецкія ўлады нагадалі, што Савецкі Саюз ўзгадніў з тагачасным кіраўніцтвам Польшчы адмову ад рэпарацый. Верагодней за ўсё, афіцыйны Мінск наўрад ці можа разлічваць на якія-небудзь выплаты, улічваючы афіцыйную адмову савецкага кіраўніцтва ад кампенсацый.
Справа аб генацыдзе: пад Гродна знайшлі 80 месцаў масавага знішчэння людзей
Беларусь можа стаць адной з першых краін, дзе з'явіцца
закон аб генацыдзеГенацыд на тэрыторыі Беларусі раней замоўчвалі – Лукашэнка