https://bel.sputnik.by/20210817/stuatsyya--afganstane-navny-na-rantsu-atorka-1055717504.html
Сітуацыя ў Афганістане: навіны на раніцу аўторка
Сітуацыя ў Афганістане: навіны на раніцу аўторка
Sputnik Беларусь
Тысячы мясцовых жыхароў і супрацоўнікі заходніх дыпмісій працягваюць спешна эвакуіравацца з Кабула, пасольствы зачыняюцца. 17.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-17T10:19+0300
2021-08-17T10:19+0300
2021-08-17T10:19+0300
у свеце
афганістан
эвакуацыя людзей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/11/1055716171_0:0:2560:1440_1920x0_80_0_0_683e8bb1a1d94de419f064f4d2d47474.jpg
МІНСК, 17 жні - Sputnik. Аэрапорт Кабула аднавіў працу пасля таго, як адмовіўся ад выканання любых грамадзянскіх рэйсаў.Праца аэрапорта была спынена ў панядзелак пасля таго, як людзі, якія хацелі пакінуць краіну, занялі узлётна-пасадачную паласу і штурмавалі авіялайнеры. У выніку хаосу некалькі чалавек загінула.Позна ўвечары паветраная гавань сталіцы Афганістана зноў адкрылася для самалётаў, неўзабаве пасля гэтага прызямліўся амерыканскі транспартнік C-17 з марскімі пяхотнікамі на борце. Зараз у аэрапорце Кабула працуе 3,5 тысячы вайскоўцаў з ЗША, каб засцерагчы эвакуацыю дыпламатаў. Усяго Пентагон плануе перакінуць у Кабул да 6 тысячы вайскоўцаў.Што тычыцца афганскіх бежанцаў, да 22 тысячы чалавек плануюць прыняць тры вайсковыя базы ў ЗША - у штатах Вірджынія, Тэхас і Вісконсін. На патрэбы бежанцаў пойдуць 500 млн долараў.Расія ўстанавіла кантактыТаксама вядома, што пасол Расіі ў Кабуле Дзмітрый Жырноў 17 жніўня правядзе сустрэчу з прадстаўніком руху "Талібан" (арганізацыя прызнана тэрарыстычнай і забароненая ў РФ) і абмяркуе пытанні забеспячэння бяспекі расійскай дыпмісіі.Як заявілі раней у расійскім МЗС, Масква ўжо ўстанавіла рабочыя кантакты з прадстаўнікамі новых уладаў Афганістана і праінфармавала аб іх ЗША - гэта пытанне абмяркоўвалася ў тэлефоннай размове міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.У Афганістане - новая ўладаУ нядзелю, 15 жніўня, талібы ўвайшлі ў Кабул і ўзялі пад кантроль прэзідэнцкі палац. Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані падаў у адстаўку і пакінуў краіну, патлумачыўшы, што зрабіў так, каб прадухіліць кровапраліцце.Талібы, якія пасля вываду войскаў ЗША і НАТА, захапілі большую частку тэрыторыі Афганістана, заяўляюць, што цяпер вайна ў краіне скончана, а форма праўлення ў дзяржаве праясніцца на бліжэйшы час.Чытайце таксама:
афганістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/11/1055716171_585:0:2505:1440_1920x0_80_0_0_23b34d14e666c269055182fbd5dfb0b8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, афганістан, эвакуацыя людзей
у свеце, афганістан, эвакуацыя людзей
Сітуацыя ў Афганістане: навіны на раніцу аўторка
Тысячы мясцовых жыхароў і супрацоўнікі заходніх дыпмісій працягваюць спешна эвакуіравацца з Кабула, пасольствы зачыняюцца.
МІНСК, 17 жні - Sputnik. Аэрапорт Кабула аднавіў працу пасля таго, як адмовіўся ад выканання любых грамадзянскіх рэйсаў.
Праца аэрапорта была спынена ў панядзелак пасля таго, як людзі, якія хацелі пакінуць краіну, занялі узлётна-пасадачную паласу і штурмавалі авіялайнеры. У выніку хаосу некалькі чалавек загінула.
Позна ўвечары паветраная гавань сталіцы Афганістана зноў адкрылася для самалётаў, неўзабаве пасля гэтага прызямліўся амерыканскі транспартнік C-17 з марскімі пяхотнікамі на борце. Зараз у аэрапорце Кабула працуе 3,5 тысячы вайскоўцаў з ЗША, каб засцерагчы эвакуацыю дыпламатаў. Усяго Пентагон плануе перакінуць у Кабул да 6 тысячы вайскоўцаў.
Што тычыцца афганскіх бежанцаў, да 22 тысячы чалавек плануюць прыняць тры вайсковыя базы ў ЗША - у штатах Вірджынія, Тэхас і Вісконсін. На патрэбы бежанцаў пойдуць 500 млн долараў.
Расія ўстанавіла кантакты
Таксама вядома, што пасол Расіі ў Кабуле Дзмітрый Жырноў 17 жніўня правядзе сустрэчу з прадстаўніком руху "Талібан" (арганізацыя прызнана тэрарыстычнай і забароненая ў РФ) і абмяркуе пытанні забеспячэння бяспекі расійскай дыпмісіі.
Як заявілі раней у расійскім МЗС, Масква ўжо ўстанавіла рабочыя кантакты з прадстаўнікамі новых уладаў Афганістана і праінфармавала аб іх ЗША - гэта пытанне абмяркоўвалася ў тэлефоннай размове міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.
У Афганістане - новая ўлада
У нядзелю, 15 жніўня, талібы ўвайшлі ў Кабул і ўзялі пад кантроль прэзідэнцкі палац. Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані падаў у адстаўку і пакінуў краіну, патлумачыўшы, што зрабіў так, каб прадухіліць кровапраліцце.
Талібы, якія пасля вываду войскаў ЗША і НАТА, захапілі большую частку тэрыторыі Афганістана, заяўляюць, што цяпер вайна ў краіне скончана, а форма праўлення ў дзяржаве праясніцца на бліжэйшы час.
Беларускія ваенныя адправяцца на мяжу з Афганістанам?
Шок і жах: свет убачыў у Афганістане свой лёс
Украінскі самалёт
вывез з Кабула амаль 80 чалавек, у тым ліку беларусаў