https://bel.sputnik.by/20210818/p---us-u-mnsku-chasova-ne-buduts-regstravats-pradprymalnka-1055755956.html
ІП - усё? У Мінску часова не будуць рэгістраваць прадпрымальнікаў
ІП - усё? У Мінску часова не будуць рэгістраваць прадпрымальнікаў
Sputnik Беларусь
У Беларусі толькі сёлета з'явілася больш за 25 тысяч новых юрыдычных асоб і іпэшнікаў, пры гэтым у дачыненні да 21 тысячы суб'ектаў распачатая працэдура... 18.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-18T13:54+0300
2021-08-18T13:54+0300
2021-08-18T13:54+0300
мінск
іп
індывідуальныя прадпрымальнікі
ліквідацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104256/42/1042564286_0:12:3073:1740_1920x0_80_0_0_bfad277f32eb8da27f88ccd0185b9699.jpg
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў часова прыпыненая ў Мінску з 17 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.Там растлумачылі, што гэта звязана з тэхнічнымі прычынамі. Нельга зарэгістравацца як іпэшнік і праз анлайн-сэрвісы Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). Калі будзе даступная рэгістрацыя зноў, не ўдакладняецца.У Мінгарвыканкаме таксама адзначылі, што за рэгістрацыяй юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка можна звяртацца да натарыуса незалежна ад месца жыхарства заяўніка.У Беларусі за сем месяцаў гэтага года АДР зарэгістраваў 25 477 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Большасць з іх у Мінску - больш за восем тысяч. Пры гэтым у дачыненні да 21 010 суб'ектаў гаспадарання распачатая працэдура ліквідацыі.Праблемы з іншымі сэрвісамі ў МінскуУ ліпені многія сэрвісы МУС спынілі працу: з-за гэтага ДАІ часова не выдавала і не мяняла правы мінскім кіроўцам, а рэгістрацыйныя падраздзяленні не праводзілі адміністрацыйныя працэдуры - нельга было паставіць транспарт на ўлік.У міністэрстве растлумачылі тады, што праводзіліся планавыя прафілактычныя работы на сетцы перадачы дадзеных, у тым ліку на сітуацыю паўплывала анамальная спякота.
https://bel.sputnik.by/20210722/lukashenka-pradprymalnka-bolsh-chym-naselntstva---patreben-paradak-1055052061.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104256/42/1042564286_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_fcd13867eeb3f48362f4fdf5fd4d39c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, іп, індывідуальныя прадпрымальнікі, ліквідацыя
мінск, іп, індывідуальныя прадпрымальнікі, ліквідацыя
ІП - усё? У Мінску часова не будуць рэгістраваць прадпрымальнікаў
У Беларусі толькі сёлета з'явілася больш за 25 тысяч новых юрыдычных асоб і іпэшнікаў, пры гэтым у дачыненні да 21 тысячы суб'ектаў распачатая працэдура ліквідацыі.
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў часова прыпыненая ў Мінску з 17 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.
Там растлумачылі, што гэта звязана з тэхнічнымі прычынамі. Нельга зарэгістравацца як іпэшнік і праз анлайн-сэрвісы Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). Калі будзе даступная рэгістрацыя зноў, не ўдакладняецца.
У Мінгарвыканкаме таксама адзначылі, што за рэгістрацыяй юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка можна звяртацца да натарыуса незалежна ад месца жыхарства заяўніка.
У Беларусі за сем месяцаў гэтага года АДР зарэгістраваў 25 477 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Большасць з іх у Мінску - больш за восем тысяч. Пры гэтым у дачыненні да 21 010 суб'ектаў гаспадарання распачатая працэдура ліквідацыі.
Праблемы з іншымі сэрвісамі ў Мінску
У ліпені многія сэрвісы МУС спынілі працу: з-за гэтага ДАІ часова не выдавала і не мяняла правы мінскім кіроўцам, а рэгістрацыйныя падраздзяленні не праводзілі адміністрацыйныя працэдуры - нельга было паставіць транспарт на ўлік.
У міністэрстве растлумачылі тады, што праводзіліся планавыя прафілактычныя работы на сетцы перадачы дадзеных, у тым ліку на сітуацыю паўплывала анамальная спякота.