https://bel.sputnik.by/20210818/u-mnsku-adbudzetstsa-sustrecha-krantstva-adznay-ras--belay-rus-1055762801.html
У Мінску адбудзецца сустрэча кіраўніцтва "Адзінай Расіі" і "Белай Русі"
У Мінску адбудзецца сустрэча кіраўніцтва "Адзінай Расіі" і "Белай Русі"
Sputnik Беларусь
Ключавой тэмай сустрэчы стане двухбаковае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне на міжнародных палітычных пляцоўках. 18.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-18T16:18+0300
2021-08-18T16:18+0300
2021-08-18T16:18+0300
мінск
"белая русь"
супрацоўніцтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/03/1046805472_0:263:3090:2001_1920x0_80_0_0_0cf15e671a41264c2b7e8d2288f500ba.jpg
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Расія зацікаўлена ў стабільным развіцці ўсіх суседніх краін, сказаў член Савета Федэрацыі, намеснік сакратара Генеральнага Савета "Адзінай Расіі" Андрэй Клімаў, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, партыя працягвае ўзаемадзейнічаць са сваімі замежнымі партнёрамі.На яго думку, "важна разумець абстаноўку ў брацкай суседняй краіне для таго, каб, у тым ліку праводзячы міжнародныя сустрэчы, з максімальным разуменнем сітуацыі весці справы. Хацелася б абапірацца на аб'ектыўную інфармацыю, удзельнічаючы ў дыскусіях на міжпарламенцкіх пляцоўках".Андрэй Клімаў лічыць, што замежныя апаненты хочуць перабольшыць тое, што адбываецца ў краіне, раздуць з мухі слана і сказіць рэчаіснасць.Пры гэтым ён падкрэсліў, што расійскія ўлады ведаюць пра планы апанентаў за мяжой стварыць агмені нестабільнасці ўздоўж межаў і такім чынам "перенапрячь Россию"."Мы кроўна зацікаўлены ў стабільным развіцці ўсіх нашых краін-суседак", - падкрэсліў сенатар.Пасля чаго дадаў, што ў яго адбудзецца ўжо не першая сустрэча са старшынёй "Белай Русі" Генадзем Давыдзькам."Мы спадзяемся, што нас праінфармуюць (пра ўнутрыпалітычную сітуацыю). Мы хацелі б атрымаць інфармацыю з першакрыніцы", - асабліва адзначыў Андрэй Клімаў.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/03/1046805472_361:0:3090:2047_1920x0_80_0_0_57201f33843469d5d078df49562a1660.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, "белая русь", супрацоўніцтва
мінск, "белая русь", супрацоўніцтва
У Мінску адбудзецца сустрэча кіраўніцтва "Адзінай Расіі" і "Белай Русі"
Ключавой тэмай сустрэчы стане двухбаковае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне на міжнародных палітычных пляцоўках.
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Расія зацікаўлена ў стабільным развіцці ўсіх суседніх краін, сказаў член Савета Федэрацыі, намеснік сакратара Генеральнага Савета "Адзінай Расіі" Андрэй Клімаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, партыя працягвае ўзаемадзейнічаць са сваімі замежнымі партнёрамі.
"У Рэспубліцы Беларусь у нас няма палітычнай партыі - партнёра, але ў нас ёсць партнёрскія адносіны з грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі. Тут гэта "Белая Русь", і мы сёння абмяняемся меркаваннем аб тым, як развіваць нашы двухбаковыя адносіны", - удакладніў расійскі палітык.
На яго думку, "важна разумець абстаноўку ў брацкай суседняй краіне для таго, каб, у тым ліку праводзячы міжнародныя сустрэчы, з максімальным разуменнем сітуацыі весці справы. Хацелася б абапірацца на аб'ектыўную інфармацыю, удзельнічаючы ў дыскусіях на міжпарламенцкіх пляцоўках".
Андрэй Клімаў лічыць, што замежныя апаненты хочуць перабольшыць тое, што адбываецца ў краіне, раздуць з мухі слана і сказіць рэчаіснасць.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што расійскія ўлады ведаюць пра планы апанентаў за мяжой стварыць агмені нестабільнасці ўздоўж межаў і такім чынам "перенапрячь Россию".
"Мы кроўна зацікаўлены ў стабільным развіцці ўсіх нашых краін-суседак", - падкрэсліў сенатар.
Пасля чаго дадаў, што ў яго адбудзецца ўжо не першая сустрэча са старшынёй "Белай Русі" Генадзем Давыдзькам.
"Мы спадзяемся, што нас праінфармуюць (пра ўнутрыпалітычную сітуацыю). Мы хацелі б атрымаць інфармацыю з першакрыніцы", - асабліва адзначыў Андрэй Клімаў.