Лукашэнка нагадаў бізнэсмэнам, што "палітыка і бізнэс - гэта рэчы розныя"
13:14 19.08.2021 (абноўлена: 12:03 24.07.2023)
© Photo : пресс-служба президента БеларусиСустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам і Старшынёй КДК Васілём Герасімавым
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Беларускія ўлады настойваюць на тым, што ў выпадку цікавасці да палітыкі бізнэсмэны павінны строга прытрымлівацца заканадаўству.
МІНСК, 19 жні - Sputnik. Палітыкі і бізнэсмэны павінны выконваць законы, сказаў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з кіраўніком МПЗ Сяргеем Налівайка і старшынёй КДК Васілём Герасімавым.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, улады вынеслі ўрокі мінулага года, убачыўшы хто ёсць хто, і пачалі патрабаваць ад бізнэсмэнаў не толькі выплачваць падаткі, але і нармальна сябе паводзіць.
"Я не маю на ўвазе, што бізнэсмэн - гэта бяспраўны чалавек і не мае права на ўласнае меркаванне. Абсалютна не. Але заўсёды падкрэсліваў і, думаю, што разумныя бізнэсмэны мяне пачулі, што палітыка і бізнэс - гэта рэчы розныя", - растлумачыў сваю пазіцыю кіраўнік дзяржавы.
Пасля чаго дадаў, што ў заканадаўстве нельга ўсё адлюстраваць і законы ў палітыцы і бізнэсе існуюць розныя, але "любы бізнэсмэн, які хоча займацца палітыкай, павінен строга прытрымлівацца закону".
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што складваюцца сітуацыі, калі бізнэсмэны крадуць, а потым ідуць у палітыку, каб прыкрыць свае дзеянні. Потым у выпадку чаго яны абвінавачваюць улады, што іх заціскаюць.
"Некаторыя сядзельцы, сёння там знаходзяцца, так сябе і вялі. Вось гэта будзе спыняцца адназначна. І не трэба на ўладу крыўдзіцца", - папярэдзіў беларускі лідэр.
Не ўпадзе ні адзін волас
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ўлады прынцыпова і па законе выбудоўваюць сваё стаўленне да людзей, якія займаюцца прадпрымальніцтвам, таму што яны павінны плаціць падаткі.
"Хачу вас папрасіць і папярэдзіць: мы пад гэтую марку ні ў якім разе не павінны пакрыўдзіць людзей, якія сумленна працуюць, якія займаюцца па законе бізнэсам, прадпрымальніцтвам", - звярнуўся ён да чыноўнікаў падчас сустрэчы.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што раней падчас размовы з бізнэсмэнамі абяцаў ім усе дамоўленасці свята выконваць згодна з заканадаўствам.
"Я хачу, каб разумелі: ні адзін волас з прадпрымальніка і бізнэсмэна, які сумленна працуе, упасці не павінен. Мы ні ў якім разе не павінны ператварыць у моду - задушыць нейкага прадпрымальніка і бізнэсмэна", - папярэдзіў ён.
На думку беларускага лідэра, прадпрымальнікі працуюць на краіну і прыносяць ёй карысць. Пры гэтым ад іх патрабуецца толькі плаціць падаткі і не крыўдзіць сваіх работнікаў.
Перагібаў з бізнэсмэнамі не бачу
"Я хачу, каб бізнэсмэны мяне пачулі, што ніхто з імі зводзіць рахункі не будзе. Хтосьці памыліўся, хтосьці заблытаўся, нехта няправільна зразумеў нешта. Трэба з імі паразумецца", - Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён выказаў гатоўнасць рабіць гэта на высокім узроўні, калі чыноўнікі знойдуць для гэтага прыдатную форму ўзаемадзеяння. Таму што сумленых бізнэсмэнаў трэба прымаць як сваіх, бо яны ствараюць даброты для людзей і краіны.
"Перагібаўнельга дапускаць ні ў якім разе. Я не бачу такіх перагібаў, але не хачу, каб яны былі ў будучыні", - звярнуў увагу чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама:
Прэзідэнту прадставяць праект Канстытуцыі на працягу тыдня
Лукашэнка хоча адмяніць банкруцтва прадпрыемстваў
Лукашэнка расказаў, што яго хвалюе ў сферы транспарту