У Беларусі працягвае расці колькасць тых, хто захварэў на COVID-19

© Sputnik / Виктор ТолочкоХуткая дапамога
Хуткая дапамога - Sputnik Беларусь, 1920, 20.08.2021
Падпісацца
Для параўнання - напярэдадні медыкі паведамілі аб 1 355 новых выпадкаў інфікавання, сёння амаль на 400 больш.
МІНСК, 20 жні - Sputnik. Звыш 1,7 тысячы выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй выяўлена ў Беларусі за мінулыя суткі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у краіне за апошнія 24 гадзіны зафіксавана 1 738 новых выпадкаў заражэння COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне выяўлена ўжо 466 948 фактаў інфікавання.
Ачунялі за апошнія суткі 1 723 пацыенты. Усяго вылечылася 460 813 чалавек.
Колькасць смяротных выпадкаў вырасла на 10 і цяпер складае 3 659.
Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч папярэдзіў пра рост захворвання COVID-19 у верасні-кастрычніку. Пры гэтым міністр звярнуў увагу, што айчынныя ўстановы аховы здароўя гатовы да чарговай хвалі каронавіруса і забяспечаны ўсімі неабходнымі сродкамі.
Чытайце таксама:
Турцыя ўвяла новыя абмежаванні з-за каронавіруса
Што ратуе ад смерці пры заражэнні індыйскім штамам каронавіруса?
Піневіч: чарговы эпідэмічны рост будзе ў верасні-кастрычніку
Стужка навiн
0