https://bel.sputnik.by/20210821/stuatsyyu--belarus-moguts-vyrashyts-tolk-sam-belarusy---putsn-1055838450.html
Сітуацыю ў Беларусі могуць вырашыць толькі самі беларусы - Пуцін
Сітуацыю ў Беларусі могуць вырашыць толькі самі беларусы - Пуцін
Sputnik Беларусь
Канцлер Германіі ў гутарцы з расійскім лідэрам заявіла, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць бежанцаў у якасці "гібрыднай зброі" на мяжы з Літвой. 21.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-21T10:23+0300
2021-08-21T10:23+0300
2023-02-23T14:06+0300
уладзімір пуцін
ангела меркель
літва
бежанцы
мяжа
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/14/1055834062_0:0:3014:1696_1920x0_80_0_0_aea07870711a89210619cd5b2ad057ac.jpg
МІНСК, 21 жні - Sputnik. Сітуацыю ў Беларусі могуць вырашыць толькі самі беларусы. Пра гэта прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, каментуючы заяву Ангелы Меркель з нагоды сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы.Канцлер Германіі на перамовах з расійскім прэзідэнтам у Маскве асудзіла дзеянні беларускіх уладаў у сітуацыі з бежанцамі на беларуска-літоўскай мяжы. На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з Пуціным яна заявіла, што "асудзіла прымяненне ў якасці гібрыднай зброі людзей, якія церпяць бедства".Візіт Меркель у МасквуПа выніках сустрэчы Ангела Меркель паведаміла, што абмяркоўвала з прэзідэнтам Расіі "Паўночны паток - 2" і дамоўленасці з ЗША з нагоды гэтага праекта.У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што пасля змены ўрада Германіі аб'ём і якасць эканамічнага супрацоўніцтва паміж РФ і ФРГ захаваюцца.Нагадаем, канцлер ФРГ прыбыла ўчора ў расійскую сталіцу з рабочым візітам. Гэтая паездка стала апошняй у Расію для Меркель у статусе кіраўніка нямецкага ўрада.У верасні ў Германіі пройдуць выбары ў бундэстаг, у якіх яна не будзе ўдзельнічаць.Наступны візіт пасля сустрэчы з Пуціным у Маскве у федэральнага канцлера намечаны ў Кіеў. Чакаецца, што Ангела Меркель сустрэнецца з украінскім лідэрам Уладзімірам Зяленскі ў нядзелю, 22 жніўня.Чытайце таксама:
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/14/1055834062_275:0:3006:2048_1920x0_80_0_0_2e8b1c29af6ed65c8623e81506f0bb17.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, ангела меркель, літва, бежанцы, мяжа, беларусь
уладзімір пуцін, ангела меркель, літва, бежанцы, мяжа, беларусь
Сітуацыю ў Беларусі могуць вырашыць толькі самі беларусы - Пуцін
10:23 21.08.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Канцлер Германіі ў гутарцы з расійскім лідэрам заявіла, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць бежанцаў у якасці "гібрыднай зброі" на мяжы з Літвой.
МІНСК, 21 жні - Sputnik. Сітуацыю ў Беларусі могуць вырашыць толькі самі беларусы. Пра гэта прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, каментуючы заяву Ангелы Меркель з нагоды сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы.
Канцлер Германіі на перамовах з расійскім прэзідэнтам у Маскве асудзіла дзеянні беларускіх уладаў у сітуацыі з бежанцамі на беларуска-літоўскай мяжы. На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з Пуціным яна заявіла, што "асудзіла прымяненне ў якасці гібрыднай зброі людзей, якія церпяць бедства".
"Вядома, гаворка ішла і пра становішча спраў вакол Беларусі. Спадарыня канцлер закранула і гэтую тэму. Лічым, што супярэчнасці ўнутры беларускага грамадства могуць быць вырашаныя толькі ў рамках канстытуцыйна-прававога поля і выключна самімі беларусамі, без знешняга ўмяшання", - сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з Меркель.
Па выніках сустрэчы Ангела Меркель паведаміла, што абмяркоўвала з прэзідэнтам Расіі "Паўночны паток - 2" і дамоўленасці з ЗША з нагоды гэтага праекта.
У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што пасля змены ўрада Германіі аб'ём і якасць эканамічнага супрацоўніцтва паміж РФ і ФРГ захаваюцца.
Нагадаем, канцлер ФРГ прыбыла ўчора ў расійскую сталіцу з рабочым візітам. Гэтая паездка стала апошняй у Расію для Меркель у статусе кіраўніка нямецкага ўрада.
У верасні ў Германіі пройдуць выбары ў бундэстаг, у якіх яна не будзе ўдзельнічаць.
Наступны візіт пасля сустрэчы з Пуціным у Маскве у федэральнага канцлера намечаны ў Кіеў. Чакаецца, што Ангела Меркель сустрэнецца з украінскім лідэрам Уладзімірам Зяленскі ў нядзелю, 22 жніўня.
Меркель і Пуцін
абмяркуюць Беларусь, Украіну і Афганістан - Кабмін ФРГ
Меркель:
сітуацыя з нелегаламі з Беларусі - гэта атака на ўвесь ЕС
"Да бабулі Меркель": як
нелегалы праз Мінск імкнуцца ў ЕС