https://bel.sputnik.by/20210821/yablyk-ad-yablyn-abo-dreva-zhytstsya--lse-nashykh-prodka-1055821034.html
Яблык ад яблыні, або Дрэва жыцця ў лёсе нашых продкаў
Яблык ад яблыні, або Дрэва жыцця ў лёсе нашых продкаў
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць стравы з яблыкаў і распавядае пра традыцыі і павер’і, звязаныя з фруктовым садам. 21.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-21T09:30+0300
2021-08-21T09:30+0300
2022-04-14T15:36+0300
ларыса мятлеўская
яблычны спас
яблык
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/14/1055821345_0:0:3264:1836_1920x0_80_0_0_866e61c82bede05ec31b2605814ce0f4.jpg
Штогод надызодзіць час, калі 19 жніўня Царква адзначае Яблычы Спас. З яблычкам ідуць у царкву, каб асвяціць яго, і з ім жа абавязкова імкнуцца трапіць на могілкі, каб пакінуць сакавіты плод на магілцы блізкіх. Святкуючы гэты дзень, у народзе пачынаюць частаваць яблыкамі з новага ўраджаю і гатуюць з іх смачныя стравы.Чаму ж ў такой пашане ў беларусаў яблыневы сад і чаму яблык дагэтуль у вёсцы лічыцца пачастункам?Яблычныя завядзёнкіШумяць дрэвы ў старым садзе, нагадваючы аб жыцці некалькіх пакаленняў родзічаў. Сад не проста месца, дзе растуць старыя пладовыя дрэвы, гэта сувязь з продкамі. Калі бура ці багаты ўраджай пладоў ломяць галіны, то падсвядома гаспадаром гэта ўспрымаецца як вялікая непрыемнасць, падобная да хваробы блізкага чалавека. І гэта не выпадкова. Сад беларусы ўяўлялі як райскае месца, дзе сярод квітнеючых дрэў і спелых пладоў лятаюць птушкі, гудуць пчолы.З садам звязаны шматлікія традыцыі і павер'і. Напрыклад нельга ссякаць сад пакуль ён сам не засохне, іначай чалавек можа памерці. Смерць прадракала і позняе цвіценне саду ў параўнанні з суседскім. Каб у садзе было багата пладоў, то ў калядную ноч трэба было басанож пахадзіць па садзе.Асаблівае стаўленне было да яблыневых дрэў. У міфалогіі і культуры беларусаў яблыня атаясамліваецца з Дрэвам жыцця, у якім захоўваецца сіла, вечнае жыццё і несмяротнасць. Носьбітамі гэтай жыццёвай сілы выступаюць яблыкі, якія ў казках то "залатыя", то "маладзільныя", то "райскія". Вось чаму вяскоўцы людзей, якія ім падабаюцца, імкнуцца адорваць яблыкамі са свайго саду. Гэта азначае жаданне дзяліцца здароўем і дабрабытам.Сувязь з родам гаспадароў замацавалася і ў вядомых прымаўках: "Яблыкі ад яблыны недалёка адкатваюцца" або "Якая яблына, такія яблыкі". Жадаючы падкрэсліць узрост самага старэйшага казалі, што яго галава "белая бы яблыня". Навукоўцы сцвярджаюць, што ў народнай культуры сама яблыня ўвасабляе ідэю дрэва-продка і сімвалізуе мацярынскі пачатак. Можа таму, калі ў сям'і нараджалася дзяўчынка, то пад яблыневым дрэвам закопвалі дзіцячае месца, жадаючы каб вырасла гэткая ж прыгожая і пладавітая як яблыня.Акрамя гэтага лічылася, што яблыня - змесціва душ продкаў, якія здольныя падтрымліваць і апякаць, і таму гэта павінна ў будучым прынесці малечы шчасце і дабрабыт. Пра сыценькага, пухленькага дзіцёнка казалі, што ён "гладзенькі, кругленькі, як яблычак".У народных песнях квітнеючая яблыня атаясамлівалася з нявестай, а сам яблык быў сімвалам кахання. Нават квітнеючы сад у сне прадракаў дзеўцы замужжа, а хлопцу — вяселле. Яблычная сімволіка ў народным сонніку была інакшай. У народзе казалі: "Яблыкі бачыць — няхай Бог бароня, балячкі будуць, слёзы, вялікія непрыемнасці. Яблыкі чыстыя — здароўе, калі іх ясі, то будзеш задаволены сваімі справамі, а чарвівыя трымаць — перасцярога перад ашуканствам, хвароба. Яблынька багата цвітучая — добра; сухая, бязлістная — дрэнна, недахоп грошай, бедната. Яблыньку садзіць — павялічыцца твая маёмасць; вырваць з зямлі сваімі рукамі — страты з тваёй віны".Старыя сады, як і старыя хаты і нават цэлыя вёскі адыходзяць у нябыт, мяняючы твар сучаснай Беларусі. Многае з таго, што было дорага продкам, незваротна знікае. Але штосці з тых спрадвечных матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей упарта застаецца ў народным побыце і культуры. Людзі любяць і цэняць матуліну кухню, прыроду і яе дары, ганарацца фамільнымі садамі. Ідучы па вёсцы, можна пачуць: "Я раніцай толькі яблыка з’ем і бягу на работу... Яблыкаў ёсць на яблынах... Яблынаў насадзіў салодкіх… Яблына ядрона, шмат яблыкаў на ёй".Беларуская ж кухня захавала немала цудоўных страў, у якіх выкарыстоўваюцца яблыкі. Вось некаторыя з іх.Пячонка з яблыкаміЗ чаго гатаваць:Як гатаваць. Нарэзаць палоскамі ў 1-1,5см пячонку. Дробна накрышыць цыбулю, яблыкі кружкамі, абваляць у муцэ і абсмажыць на алеі. 3-4 хвіліны абсмажыць пячонку і цыбулю. У тлушч, які застаўся на патэльні дадаць муку, гарчыцу, смятану, крыху вады і ўсё давесці да кіпення. Яблыкі і пячрнку выкладаюць на талерку, паліваюць соусам і пасыпаюць зелянінай.Яблыкі печаныя з брусніцаміЗ чаго гатаваць:Як гатаваць. Яблыкі памыць, выдаліць асяродак. Паглыбленне зароўніць брусніцамі, змешанымі з цукрам. Падрыхтаваныя яблыкі пакласці на бляху, уліць крыху вады, каб яблыкі не палопаліся і запячы ў духоўцы.Пры падачы на стол пасыпаць цукровай пудрай. Можна есці з малаком.Яблыкі фаршыраваныя тварагомЗ чаго гатаваць:Як гатаваць. Яблыкі памыць, выдаліць асяродак. У працёрты тварог дадаць два яйкі, расцёртыя з цукрам, ванілін або цынамон і старанна перамяшаць. Гэтай масай запоўніць яблыкі, паверхню тварожнай начынкі змазаць узбітым яйкам. Пакласці яблыкі на патэльню, уліць крыху вады і запячы ў духоўцы. Пры падачы на стол яблыкі паліць варэннем.Са святам і смачна есці!
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/14/1055821345_408:0:2856:1836_1920x0_80_0_0_4aa19d0abd976eb8e6e52f6fc979f411.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ларыса мятлеўская, яблычны спас, яблык, спадчына
ларыса мятлеўская, яблычны спас, яблык, спадчына
Яблык ад яблыні, або Дрэва жыцця ў лёсе нашых продкаў
09:30 21.08.2021 (абноўлена: 15:36 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць стравы з яблыкаў і распавядае пра традыцыі і павер’і, звязаныя з фруктовым садам.
Штогод надызодзіць час, калі 19 жніўня Царква адзначае Яблычы Спас. З яблычкам ідуць у царкву, каб асвяціць яго, і з ім жа абавязкова імкнуцца трапіць на могілкі, каб пакінуць сакавіты плод на магілцы блізкіх. Святкуючы гэты дзень, у народзе пачынаюць частаваць яблыкамі з новага ўраджаю і гатуюць з іх смачныя стравы.
Чаму ж ў такой пашане ў беларусаў яблыневы сад і чаму яблык дагэтуль у вёсцы лічыцца пачастункам?
Шумяць дрэвы ў старым садзе, нагадваючы аб жыцці некалькіх пакаленняў родзічаў. Сад не проста месца, дзе растуць старыя пладовыя дрэвы, гэта сувязь з продкамі. Калі бура ці багаты ўраджай пладоў ломяць галіны, то падсвядома гаспадаром гэта ўспрымаецца як вялікая непрыемнасць, падобная да хваробы блізкага чалавека. І гэта не выпадкова. Сад беларусы ўяўлялі як райскае месца, дзе сярод квітнеючых дрэў і спелых пладоў лятаюць птушкі, гудуць пчолы.
З садам звязаны шматлікія традыцыі і павер'і. Напрыклад нельга ссякаць сад пакуль ён сам не засохне, іначай чалавек можа памерці. Смерць прадракала і позняе цвіценне саду ў параўнанні з суседскім. Каб у садзе было багата пладоў, то ў калядную ноч трэба было басанож пахадзіць па садзе.
Асаблівае стаўленне было да яблыневых дрэў. У міфалогіі і культуры беларусаў яблыня атаясамліваецца з Дрэвам жыцця, у якім захоўваецца сіла, вечнае жыццё і несмяротнасць. Носьбітамі гэтай жыццёвай сілы выступаюць яблыкі, якія ў казках то "залатыя", то "маладзільныя", то "райскія". Вось чаму вяскоўцы людзей, якія ім падабаюцца, імкнуцца адорваць яблыкамі са свайго саду. Гэта азначае жаданне дзяліцца здароўем і дабрабытам.
Сувязь з родам гаспадароў замацавалася і ў вядомых прымаўках: "Яблыкі ад яблыны недалёка адкатваюцца" або "Якая яблына, такія яблыкі". Жадаючы падкрэсліць узрост самага старэйшага казалі, што яго галава "белая бы яблыня". Навукоўцы сцвярджаюць, што ў народнай культуры сама яблыня ўвасабляе ідэю дрэва-продка і сімвалізуе мацярынскі пачатак. Можа таму, калі ў сям'і нараджалася дзяўчынка, то пад яблыневым дрэвам закопвалі дзіцячае месца, жадаючы каб вырасла гэткая ж прыгожая і пладавітая як яблыня.
Акрамя гэтага лічылася, што яблыня - змесціва душ продкаў, якія здольныя падтрымліваць і апякаць, і таму гэта павінна ў будучым прынесці малечы шчасце і дабрабыт. Пра сыценькага, пухленькага дзіцёнка казалі, што ён "гладзенькі, кругленькі, як яблычак".
У народных песнях квітнеючая яблыня атаясамлівалася з нявестай, а сам яблык быў сімвалам кахання. Нават квітнеючы сад у сне прадракаў дзеўцы замужжа, а хлопцу — вяселле. Яблычная сімволіка ў народным сонніку была інакшай. У народзе казалі: "Яблыкі бачыць — няхай Бог бароня, балячкі будуць, слёзы, вялікія непрыемнасці. Яблыкі чыстыя — здароўе, калі іх ясі, то будзеш задаволены сваімі справамі, а чарвівыя трымаць — перасцярога перад ашуканствам, хвароба. Яблынька багата цвітучая — добра; сухая, бязлістная — дрэнна, недахоп грошай, бедната. Яблыньку садзіць — павялічыцца твая маёмасць; вырваць з зямлі сваімі рукамі — страты з тваёй віны".
Старыя сады, як і старыя хаты і нават цэлыя вёскі адыходзяць у нябыт, мяняючы твар сучаснай Беларусі. Многае з таго, што было дорага продкам, незваротна знікае. Але штосці з тых спрадвечных матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей упарта застаецца ў народным побыце і культуры. Людзі любяць і цэняць матуліну кухню, прыроду і яе дары, ганарацца фамільнымі садамі. Ідучы па вёсцы, можна пачуць: "Я раніцай толькі яблыка з’ем і бягу на работу... Яблыкаў ёсць на яблынах... Яблынаў насадзіў салодкіх… Яблына ядрона, шмат яблыкаў на ёй".
Беларуская ж кухня захавала немала цудоўных страў, у якіх выкарыстоўваюцца яблыкі. Вось некаторыя з іх.
мука, соль, перац па смаку.
Як гатаваць. Нарэзаць палоскамі ў 1-1,5см пячонку. Дробна накрышыць цыбулю, яблыкі кружкамі, абваляць у муцэ і абсмажыць на алеі. 3-4 хвіліны абсмажыць пячонку і цыбулю. У тлушч, які застаўся на патэльні дадаць муку, гарчыцу, смятану, крыху вады і ўсё давесці да кіпення. Яблыкі і пячрнку выкладаюць на талерку, паліваюць соусам і пасыпаюць зелянінай.
Яблыкі печаныя з брусніцамі
2 ст лыжкі цукровай пудры.
Як гатаваць. Яблыкі памыць, выдаліць асяродак. Паглыбленне зароўніць брусніцамі, змешанымі з цукрам. Падрыхтаваныя яблыкі пакласці на бляху, уліць крыху вады, каб яблыкі не палопаліся і запячы ў духоўцы.
Пры падачы на стол пасыпаць цукровай пудрай. Можна есці з малаком.
Яблыкі фаршыраваныя тварагом
ванілін або цынамон (карыца)
Як гатаваць. Яблыкі памыць, выдаліць асяродак. У працёрты тварог дадаць два яйкі, расцёртыя з цукрам, ванілін або цынамон і старанна перамяшаць. Гэтай масай запоўніць яблыкі, паверхню тварожнай начынкі змазаць узбітым яйкам. Пакласці яблыкі на патэльню, уліць крыху вады і запячы ў духоўцы. Пры падачы на стол яблыкі паліць варэннем.