Ад выпечкі хлеба да пасадкі самалётаў: Мінабароны праверыць боегатоўнасць тылу

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛётна-тактычныя вучэнні ВПС і войскаў СПА
Лётна-тактычныя вучэнні ВПС і войскаў СПА - Sputnik Беларусь, 1920, 23.08.2021
Падпісацца
У сумесных беларуска-расійскіх манеўрах задзейнічана больш за 1300 вайскоўцаў і 200 адзінак спецтэхнікі.
МІНСК, 23 жні - Sputnik. Беларускія і расійскія вайскоўцы пачалі сумеснае спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі тылавога і тэхнічнага забеспячэння, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Манеўры пройдуць на Абуз-Лясноўскім палігоне, навучальным цэнтры "Лесішча”(аэрадромны ўчастак трасы М4), а таксама ў пунктах пастаяннай дыслакацыі воінскіх частак тылавога і тэхнічнага забеспячэння з 23 па 27 жніўня. Мінабароны хоча праверыць боегатоўнасць сіл тылу дзвюх краін да сумеснага вучэння "Захад-2021", якое пройдзе ў верасні на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
Ваенныя адпрацуюць арганізацыю дарожна-каменданцкай службы на маршрутах руху, пастараюцца забяспечыць пасадку лятальных апаратаў на ўчастак дарожнай аўтамагістралі, абсталююць участкі загрузкі боепрыпасаў і запраўкі тэхнікі, рамонт і аднаўленне няспраўнай тэхнікі.
Таксама ў рамках вучэнняў вайскоўцы разгорнуць палявы магістральны трубаправод і адпрацуюць выпечку і выдачу хлеба ў экстрэмальных умовах.
У манеўрах задзейнічана больш за 1300 вайскоўцаў і звыш 200 адзінак спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі.
Таксама ў панядзелак, 23 жніўня, у Маскоўскай вобласці афіцыйна адкрыюцца міжнародны ваенна-тэхнічны форум "Войска-2021" і Вайсковыя міжнародныя гульні-2021, у якіх удзельнічаюць і беларускія вайскоўцы.
Чытайце таксама:
Стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў створаць да вучэнняў "Захад-2021"
Знішчыць тэрарыстаў: Савет бяспекі раскрыў задуму вучэнняў "Захад-2021"
Як будзе праходзіць "Захад-2021", распавялі ў Мінабароны Беларусі
Стужка навiн
0