https://bel.sputnik.by/20210823/agentstva-fitch-ratings-adklkala-reytyng-dvukh-belaruskkh-banka-1055874336.html
Агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынгі двух беларускіх банкаў
Агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынгі двух беларускіх банкаў
Sputnik Беларусь
Рашэнне прынята на фоне санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі. 23.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-23T15:15+0300
2021-08-23T15:15+0300
2021-08-23T15:15+0300
рэйтынг
санкцыі
банк
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/17/1055872741_0:316:3077:2047_1920x0_80_0_0_c6013264c6a8b3c9580524b45e0ea833.jpg
МІНСК, 23 жні - Sputnik. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынгі Беларусбанка і Белінвестбанка, паведамляецца на сайце агенцтва.У паведамленні тлумачыцца, што такое рашэнне прынята ў сувязі з уведзенымі супраць Беларусі санкцыямі. Пры гэтым Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту двух банкаў на ўзроўні "B" і дало негатыўны прагноз.Рашэнне будзе перагледжана ў выпадку, калі ЕС прыме рашэнне аб адмене санкцый.Рэйтынг "В" выстаўлены, так як урад Беларусі, хутчэй за ўсё, акажа падтрымку банкам у выпадку неабходнасці - улічваючы сістэмную важнасць гэтых фінансавых устаноў. Негатыўны прагноз адлюстроўвае фінансава больш слабае становішча дзяржавы, што адбіваецца на яго магчымасцях аказваць гэтую падтрымку.Акрамя таго, пры выстаўленні рэйтынгаў быў улічаны той факт, што ў параўнанні з траўнем 2021, калі выстаўляліся апошнія рэйтынгі, актыўнасць абодвух банкаў на рынку капіталу ЕС абмежаваная. Санкцыі Еўрасаюза абмяжоўваюць магчымасці банкаў займаць капітал на тэрмін больш за 90 дзён у ЕС. Згодна з інфармацыяй агенцтва, доля фінансавання для Беларусбанка з ЕС ў пасіве складае менш за 5%, Белінвестбанка - менш за 2%.Пры гэтым у агенцтве Fitch Ratings адзначылі, што абодва банкі валодаюць дастатковай ліквіднасцю для пагашэння выплат па фінансаванні з ЕС, адзначылі ў каментары.Санкцыі супраць БеларусіЗША аднавілі санкцыі супраць дзевяці прадпрыемстваў беларускага нафтапрамысловага комплексу з 3 чэрвеня, якія складаюць аснову дадзенай галіны ў рэспубліцы.Пазней краіны Захаду ўвялі санкцыі супраць рэспублікі 21 чэрвеня. У "чорным спісе" Еўрасаюза трапілі 8 прадпрыемстваў і 78 грамадзян рэспублікі, ЗША - 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб, Вялікабрытаніі - 11 чалавек і 2 арганізацыі, Канады - 17 фізічных асоб і 5 арганізацый. Ім таксама забаронена ездзіць у/праз краіны ЕС, а існуючыя актывы ў Еўрасаюзе замарозяць.Акрамя таго, бізнесменам і кампаніям з Еўропы забаронена даваць сродкі тым, хто знаходзіцца ў санкцыйных пераліку. У ім зараз 166 фізічных і 15 юрыдычных асоб.З 25 чэрвеня ўступілі ў сілу сектаральныя санкцыі супраць Беларусі, якія закранаюць гандаль нафтапрадуктамі і калійнымі ўдабрэннямі, тытунёвымі вырабамі. Акрамя таго, значна абмяжоўваецца доступ рэспублікі на еўрапейскія фінрынкі, а Еўрапейскі інвестыцыйны банк спыніць выплаты па любых праектах у беларускім дзяржсектары.Беларусь 28 чэрвеня ўвяла санкцыі ў адказ у дачыненні да ЕС, у тым ліку прыпыніла ўдзел ва "Усходнім партнёрстве" і прыступіла да працэдуры "замарjзкі" пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.9 жніўня ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі: абмежаванні закрануць асоб, якія "працуюць або працавалі ў абаронным або звязаным з ім сектарах, энергетычным сектары, сектары вытворчасці калійных угнаенняў, сектары вытворчасці тытунёвых вырабаў, будаўнічым і транспартным сектарах эканомікі Беларусі".У гэты ж дзень аб увядзенні новых рэстрыкцыяў абвясцілі Вялікабрытанія і Канада.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/17/1055872741_348:0:3077:2047_1920x0_80_0_0_3839f5d314320752d3b613cd2f0b3a6e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэйтынг, санкцыі, банк
Агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынгі двух беларускіх банкаў
Рашэнне прынята на фоне санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі.
МІНСК, 23 жні - Sputnik. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынгі Беларусбанка і Белінвестбанка, паведамляецца на сайце агенцтва.
У паведамленні тлумачыцца, што такое рашэнне прынята ў сувязі з уведзенымі супраць Беларусі санкцыямі. Пры гэтым Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту двух банкаў на ўзроўні "B" і дало негатыўны прагноз.
Рашэнне будзе перагледжана ў выпадку, калі ЕС прыме рашэнне аб адмене санкцый.
Рэйтынг "В" выстаўлены, так як урад Беларусі, хутчэй за ўсё, акажа падтрымку банкам у выпадку неабходнасці - улічваючы сістэмную важнасць гэтых фінансавых устаноў. Негатыўны прагноз адлюстроўвае фінансава больш слабае становішча дзяржавы, што адбіваецца на яго магчымасцях аказваць гэтую падтрымку.
Акрамя таго, пры выстаўленні рэйтынгаў быў улічаны той факт, што ў параўнанні з траўнем 2021, калі выстаўляліся апошнія рэйтынгі, актыўнасць абодвух банкаў на рынку капіталу ЕС абмежаваная. Санкцыі Еўрасаюза абмяжоўваюць магчымасці банкаў займаць капітал на тэрмін больш за 90 дзён у ЕС. Згодна з інфармацыяй агенцтва, доля фінансавання для Беларусбанка з ЕС ў пасіве складае менш за 5%, Белінвестбанка - менш за 2%.
Пры гэтым у агенцтве Fitch Ratings адзначылі, што абодва банкі валодаюць дастатковай ліквіднасцю для пагашэння выплат па фінансаванні з ЕС, адзначылі ў каментары.
ЗША аднавілі санкцыі супраць дзевяці прадпрыемстваў беларускага нафтапрамысловага комплексу з 3 чэрвеня, якія складаюць аснову дадзенай галіны ў рэспубліцы.
Пазней краіны Захаду ўвялі санкцыі супраць рэспублікі 21 чэрвеня. У "чорным спісе" Еўрасаюза трапілі 8 прадпрыемстваў і 78 грамадзян рэспублікі, ЗША - 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб, Вялікабрытаніі - 11 чалавек і 2 арганізацыі, Канады - 17 фізічных асоб і 5 арганізацый. Ім таксама забаронена ездзіць у/праз краіны ЕС, а існуючыя актывы ў Еўрасаюзе замарозяць.
Акрамя таго, бізнесменам і кампаніям з Еўропы забаронена даваць сродкі тым, хто знаходзіцца ў санкцыйных пераліку. У ім зараз 166 фізічных і 15 юрыдычных асоб.
З 25 чэрвеня ўступілі ў сілу сектаральныя санкцыі супраць Беларусі, якія закранаюць гандаль нафтапрадуктамі і калійнымі ўдабрэннямі, тытунёвымі вырабамі. Акрамя таго, значна абмяжоўваецца доступ рэспублікі на еўрапейскія фінрынкі, а Еўрапейскі інвестыцыйны банк спыніць выплаты па любых праектах у беларускім дзяржсектары.
Беларусь 28 чэрвеня ўвяла санкцыі ў адказ у дачыненні да ЕС, у тым ліку прыпыніла ўдзел ва "Усходнім партнёрстве" і прыступіла да працэдуры "замарjзкі" пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.
9 жніўня ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі: абмежаванні закрануць асоб, якія "працуюць або працавалі ў абаронным або звязаным з ім сектарах, энергетычным сектары, сектары вытворчасці калійных угнаенняў, сектары вытворчасці тытунёвых вырабаў, будаўнічым і транспартным сектарах эканомікі Беларусі".
У гэты ж дзень аб увядзенні новых рэстрыкцыяў абвясцілі Вялікабрытанія і Канада.
Беларускі банк, які трапіў пад санкцыі, ужо адчуў іх ўздзеянне
Што будзе, калі Беларусь рэальна
адключаць ад SWIFT?
Беларусь могуць
адключыць ад сістэмы банкаўскіх разлікаў