Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пайшлі пятыя суткі: група мігрантаў затрымалася на мяжы Беларусі з Польшчай

© REUTERS / GRZEGORZ DABROWSKIПольскія вайскоўцы і памежнікі ахоўваюць групу мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай
Польскія вайскоўцы і памежнікі ахоўваюць групу мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай - Sputnik Беларусь, 1920, 23.08.2021
Падпісацца
Мігранты разбілі лагер на нейтральнай паласе паміж Польшчай і Беларуссю, яны накіроўваліся ў Заходнюю Еўропу.
МІНСК, 23 жні - Sputnik. Польскія сілавікі не прапускаюць у краіну 32 мігрантаў, а таксама не дазваляюць грамадскім актывістам аказаць ім дапамогу, распавялі ў эфіры тэлеканала АНТ.
Уцекачы накіроўваліся ў Заходнюю Еўропу, каб папрасіць прытулку і выратавацца ад вайны, распавялі ў сюжэце.
"Мы з Афганістана. Сышлі адтуль, каб выратаваць жыцці. Мае бацькі працавалі на ўрад, таму талібы* забілі іх. Польская паліцыя затрымала нас у горадзе, перадала памежнікам, якія і прывезлі сюды", - сказаў адзін з мігрантаў у гутарцы з карэспандэнтам тэлеканала .
Ён паскардзіўся на тое, што ўся іх група знаходзіцца ў "вельмі дрэннай сітуацыі". І сказаў карэспандэнту беларускага дзяржтэлеканала, што не разумее, чаму "яны не прапускаюць да нас журналістаў і чаму нас не пускаюць у Еўропу".
Польскія памежнікі блакуюць любыя спробы прэсы падысці да бежанцаў сцвярджаецца ў сюжэце.
"Польскі бок прадпрымае максімальныя намаганні для таго, каб сказіць рэальную сітуацыю. Не дапускае сродкі масавай інфармацыі, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх і іншых арганізацый да лагера, каб тыя не змаглі вывучыць сітуацыю і аказаць якую-небудзь дапамогу", - пракаментаваў сітуацыю афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.
У эфіры тэлеканала ўдакладнілі, што мігранты знаходзяцца на мяжы ўжо пятыя суткі.

Заява МЗС Польшчы

"З турботай назіраючы за складанай сітуацыяй, якая тычыцца групы мігрантаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, кіруючыся гуманітарнымі меркаваннямі, міністэрства замежных спраў Польшчы накіравала сёння ў міністэрства Беларусі дыпламатычную ноту, заявіўшы пра гатоўнасць аказаць на месцы матэрыяльную дапамогу", - паведамляе прэс-служба польскага МЗС .
У МЗС патлумачылі, што Польшча "заявіла пра гатоўнасць накіраваць дапамогу, якая ўключае, у прыватнасці, палаткі, ложкі, спальныя мяшкі, коўдры, бялізну ці сродкі індывідуальнай абароны, а таксама, у выпадку неабходнасці, прадукты харчавання і лекі".
"Улічваючы сур'ёзнасць сітуацыі, польскі бок гатовы неадкладна накіраваць канвой з гуманітарнай дапамогай. У выпадку згоды беларускага боку, уезд канвою, рэалізаванага ўрадавым агенцтвам стратэгічных рэзерваў на тэрыторыю Беларусі, будзе запланаваны праз бліжэйшы памежны пераход і прыбудзе найкароткім шляхам да месца знаходжання мігрантаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Аб рэакцыі МЗС Беларусі на дадзены момант не вядома.

Сітуацыя ў Афганістане

У цяперашні час усе наземныя памежныя пераходы з Афганістана кантралююцца баевікамі-талібамі*. Эвакуацыя замежных супрацоўнікаў і афганцаў, якія працалі на замежныя місіі, праводзіцца праз адзіны ў Кабуле аэрапорт, які ўтрымліваюць ваенныя ЗША і іншых краін НАТА.
У першай дэкадзе жніўня талібы* актывізавалі наступ на ўрадавыя сілы ў Афганістане. Пятнаццатага жніўня баевікі ўвайшлі ў сталіцу і ўзялі пад кантроль прэзідэнцкі палац. У ноч на 16 жніўня прадстаўнік палітофіса талібаў* Мухамед Наім заявіў, што вайна ў Афганістане скончана, а форма праўлення ў дзяржаве праясніцца на бліжэйшы час.
Прэзідэнт Гані пакінуў краіну, матывуючы гэта жаданнем "прадухіліць бойню". Праз тры дні ён выступіў з відэазваротам з ААЭ, у якім паабяцаў вярнуцца на радзіму ў бліжэйшы час. Віцэ-прэзідэнт Амрула Салех заявіў, што зараз, паводле канстытуцыі, ён становіцца кіраўніком дзяржавы, і заклікаў да ўзброенага супраціву мяцежнікам.
* Талібы - прадстаўнікі руху "Талібан", забаронены ў РФ як тэрарыстычны
Чытайце таксама:
Літва заявіла пра правакацыю беларускіх сілавікоў: ахову мяжы ўзмоцняць
Меркель: сітуацыя з нелегаламі з Беларусі - гэта атака на ўвесь ЕС
"Да бабулі Меркель": як нелегалы праз Мінск імкнуцца ў ЕС
Стужка навiн
0