Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці

© PixabayСцяг Украіны
Сцяг Украіны - Sputnik Беларусь, 1920, 24.08.2021
Падпісацца
У апошнія гады кіраўнік дзяржавы ў сваіх віншавальных адрасах не звяртаецца напрамую да кіраўніцтва Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі, а непасрэдна да народаў гэтых краін.
МІНСК, 24 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне народу Украіны з Днём незалежнасці на беларускай мове.
Тэкст віншавальнай тэлеграмы размясцілі на сайце беларускай дыпламатычнай місіі ў Кіеве 20 жніўня нягледзячы на ​​тое, што само свята адзначаецца украінцамі 24 жніўня.
"І ў сённяшніх няпростых умовах, калі ў свеце пануе недавер, суперніцтва і супрацьстаянне, хачу выказаць упэўненасць, што уласцівыя ўкраінскаму народу мудрасць, разважлівасць і дальнабачнасць дапамогуць нашым краінам захаваць традыцыйную ўзаемапавагу, падтрымку і высокі ўзровень супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншавальным адрасе.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў у гэты святочны дзень усім жыхарам Украіны міру, поспехаў і росквіту.
У мінулым годзе прэс-служба кіраўніка дзяржавы пачала публікаваць віншаванні ад імя беларускага лідэра, якія наўпрост звернуты да народаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны, а не кіраўніцтву гэтых дзяржаў.
Стужка навiн
0