Мэтавы набор у Беларусі захаваецца, лепш пакуль не прыдумана – Лукашэнка

© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічае ў Рэспубліканскім педагагічным савеце
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічае ў Рэспубліканскім педагагічным савеце - Sputnik Беларусь, 1920, 24.08.2021
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі лічыць, што такую форму працы неабходна пашыраць у рэспубліцы, рыхтуючы патрэбныя для эканомікі кадры.
МІНСК, 24 жні - Sputnik. Мэтавы набор - лепшая форма, каб забяспечыць дзяржзаказ, лепшага пакуль не прыдумана, заявіў беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педсавеце.
"Усе добра ведаюць, што лепшай формы забеспячэння дзяржзаказу, чым мэтавы набор, на сённяшні дзень не прыдумана. Такая форма работы сябе абсалютна апраўдала", - сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што па гэтым пытанні ёсць даручэнне кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, галін эканомікі, каб пашырыць форму працы з "мэтавікамі".
Асабліва беларускі лідэр звярнуў увагу на падрыхтоўку спецыялістаў для эканомікі. Паводле яго слоў, у гэтым напрамку толькі адзін крытэрый - канкурэнтаздольнасць і эфектыўнасць працы.
Лукашэнка падкрэсліў, што структура эканомікі і спосабы вытворчасці змяняюцца з высокай хуткасцю, гэта з'яўляецца сур'ёзным выклікам сістэме прафадукацыі.
"Адміністрацыйны механізм вырашэння такой задачы ў нас ёсць", - цытуе БелТА Лукашэнка.
Паводле яго слоў, калі адкрываюцца новыя прадпрыемствы, узнікае дэфіцыт кадраў. Гэтыя прагнозы павінны рабіць Мінэканомікі і Мінпрацы загадзя і фармаваць заказ для Мінадукацыі на запатрабаваныя прафесіі ў рэспубліцы, лічыць прэзідэнт.
Таксама ён адзначыў важнасць правядзення прафарыентацыйнай работы ў школах. Лукашэнка дадаў, што прэстыжнасць рабочых прафесій недаацэньваюць ў краіне бацькі і дзеці, а гоняцца за дыпломамі ВНУ.

Наперадзе - канкурэнцыя

Лукашэнка падкрэсліў, што ў бліжэйшы час вышэйшым навучальным установам краіны трэба будзе жорсткая канкурэнцыя "у падрыхтоўцы неабходных для айчыннай эканомікі спецыялістаў".
"Будзьце на грэбні прагрэсу. Дадзіце краіне навукоўцаў, інжынераў, канструктараў, іншых спецыялістаў, здольных ствараць новыя прадукты і тэхналогіі, - будзеце працаваць. Не - трапіце пад натуральны адбор", - адзначыў прэзідэнт.
Чыіайце таксама:
Карпенка распавёў, калі з'явіцца нацыянальны экзамен у школах
Лукашэнка анансаваў перазагрузку сістэмы адукацыі
Стужка навiн
0