https://bel.sputnik.by/20210824/ne-rok-a-fakultaty-u-shkolakh-s-zh-zyavyatstsa-svyatary-1055896617.html
Не ўрок, а факультатыў: у школах ўсё ж з'явяцца святары
Не ўрок, а факультатыў: у школах ўсё ж з'явяцца святары
Sputnik Беларусь
Хадзіць на неабавязковы навучальны курс прапануюць вучням толькі двух класаў, ужо падрыхтаваны дапаможнік для педагогаў і спецыяльны рабочы сшытак для... 24.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-24T13:17+0300
2021-08-24T13:17+0300
2021-08-24T13:17+0300
факультатыў
школа
святар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055894725_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_8031426f653deb21803800432906ec57.jpg
МІНСК, 24 жні - Sputnik. У беларускіх школах з новага навучальнага года з'явіцца новы факультатыў - "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму", паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.Падручнік "Духоўнасць і патрыятызм" прадставілі напярэдадні на рэспубліканскім педсавеце, яго распрацоўшчыкамі сталі міністэрства адукацыя і Беларуская праваслаўная царква.Выкладаць факультатыў будуць святары, выпускнікі духоўных школ, а таксама педагогі, якія пройдуць курсы павышэння кваліфікацыі.Кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Ларыса Емяльянчык адзначыла, што неабавязковая навучальная дысцыпліна будзе ўведзеная ў гэтым годзе пакуль толькі для 5-х і 6-х класаў. З часам факультатыў змогуць наведваць навучэнцы іншых класаў.Яна дадала, што гэта даволі сучасны падручнік: у ім ёсць QR-коды з аўдыё- і відэафайламі, якія дапаўняюць тэму заняткаў. Акрамя таго, зараз супрацоўнікі ведамства і БПЦ складаюць слоўнік тэрмінаў для педагогаў на беларускай і рускай мовах.Нагадаем, аб прапанове выкладаць праваслаўным святарам ў школах Беларусі раней заяўляў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веньямін. Для гэтага святары або выпускнікі духоўных школ павінны атрымаць дадатковуюпедагагічную адукацыю.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055894725_659:0:3000:1756_1920x0_80_0_0_0ebf6b038187154185df857183b1a8a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
факультатыў, школа, святар
факультатыў, школа, святар
Не ўрок, а факультатыў: у школах ўсё ж з'явяцца святары
Хадзіць на неабавязковы навучальны курс прапануюць вучням толькі двух класаў, ужо падрыхтаваны дапаможнік для педагогаў і спецыяльны рабочы сшытак для школьнікаў.
МІНСК, 24 жні - Sputnik. У беларускіх школах з новага навучальнага года з'явіцца новы факультатыў - "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму", паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.
Падручнік "Духоўнасць і патрыятызм" прадставілі напярэдадні на рэспубліканскім педсавеце, яго распрацоўшчыкамі сталі міністэрства адукацыя і Беларуская праваслаўная царква.
Выкладаць факультатыў будуць святары, выпускнікі духоўных школ, а таксама педагогі, якія пройдуць курсы павышэння кваліфікацыі.
Кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Ларыса Емяльянчык адзначыла, што неабавязковая навучальная дысцыпліна будзе ўведзеная ў гэтым годзе пакуль толькі для 5-х і 6-х класаў. З часам факультатыў змогуць наведваць навучэнцы іншых класаў.
"Для факультатыва ўжо ўсё падрыхтавана - гэта дапаможнік для педагогаў і рабочы сшытак для вучняў", - патлумачыла Емяльянчык.
Яна дадала, што гэта даволі сучасны падручнік: у ім ёсць QR-коды з аўдыё- і відэафайламі, якія дапаўняюць тэму заняткаў. Акрамя таго, зараз супрацоўнікі ведамства і БПЦ складаюць слоўнік тэрмінаў для педагогаў на беларускай і рускай мовах.
Нагадаем, аб прапанове выкладаць праваслаўным святарам ў школах Беларусі раней заяўляў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веньямін. Для гэтага святары або выпускнікі духоўных школ павінны атрымаць дадатковуюпедагагічную адукацыю.