https://bel.sputnik.by/20210825/lukashenka-pra-selskuyu-gaspadarku-z-byazladnastsyu-treba-zakanchvats-1055929426.html
Лукашэнка пра сельскую гаспадарку: з бязладнасцю трэба заканчваць
Лукашэнка пра сельскую гаспадарку: з бязладнасцю трэба заканчваць
Sputnik Беларусь
Тэма была паднятая ў гаспадарцы пад Мінскам, дзе адзначаць 25-годдзе развіцця ў краіне камбайнабудавання. 25.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-25T11:50+0300
2021-08-25T11:50+0300
2021-08-25T11:50+0300
аляксандр лукашэнка
сельская гаспадарка
камбайн
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102161/13/1021611320_0:73:3270:1912_1920x0_80_0_0_5cb39e6e4160892aa17d36a18a99fd17.jpg
МІНСК, 25 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Лагойскі раён запатрабаваў разабрацца з недысцыплінаванасцю і невыканальнасцю ў сельскай гаспадарцы.У гаспадарцы "Астрошыцы" кіраўніку дзяржавы далажылі пра перспектывы развіцця камбайнабудавання. Нагодай паслужыла незвычайная дата: у аўторак споўнілася 25 гадоў, як на "Гомсельмашы" пачалі вырабляць айчынныя збожжаўборачныя камбайны.Беларускі лідэр звярнуў увагу на недахопы, адзначыўшы безгаспадарчае стаўленне да тэхнікі і ўраджаю ў ходзе ўборачнай кампаніі. "Мы ўмеем усё рабіць, але гэтая бязладнасць, недысцыплінаванасць, невыканальнасць - гэта катастрофа. З гэтым трэба заканчваць", - запатрабаваў Лукашэнка.Гендырэктар "Гомсельмаша" Аляксандр Новікаў распавёў, што за першае паўгоддзе завод выпусціў амаль 1 тыс. адзінак тэхнікі, за ўвесь 2020-ы было крыху больш за 1,8 тыс. самаходных машын.Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім патрабаванні больш актыўна займацца імпартазамяшчэннем. На "Гомсельмашы" за апошнія пяць гадоў імпартаёмістасць вытворчасці скарацілі ўдвая."Гэта трэба рабіць. А то мы жалеза зробім, а разумныя вузлы - гідраўліка, электроніка - купляем на Захадзе. Трэба самім гэта рабіць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.Сёння беларускае прадпрыемства выпускае 11 мадэляў тэхнікі ў 75 мадыфікацыях. Яшчэ 7 новых узораў ў бліжэйшы час запусцяць у вытворчасць.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102161/13/1021611320_539:0:3270:2048_1920x0_80_0_0_f93e6c2588bf50f6b818950499c455fd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, сельская гаспадарка, камбайн
аляксандр лукашэнка, сельская гаспадарка, камбайн
Лукашэнка пра сельскую гаспадарку: з бязладнасцю трэба заканчваць
Тэма была паднятая ў гаспадарцы пад Мінскам, дзе адзначаць 25-годдзе развіцця ў краіне камбайнабудавання.
МІНСК, 25 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Лагойскі раён запатрабаваў разабрацца з недысцыплінаванасцю і невыканальнасцю ў сельскай гаспадарцы.
У гаспадарцы "Астрошыцы" кіраўніку дзяржавы далажылі пра перспектывы развіцця камбайнабудавання. Нагодай паслужыла незвычайная дата: у аўторак споўнілася 25 гадоў, як на "Гомсельмашы" пачалі вырабляць айчынныя збожжаўборачныя камбайны.
"Мерапрыемства некалькі сімвалічнае. Але прысвечана вельмі важнаму этапу ў развіцці нашай дзяржавы. Нават не сельскай гаспадаркі. Мы добра памятаем, калі людзям есці не было чаго, людзей трэба было накарміць. А без хлеба як? Здарылася так, што нейкі хлеб у поле быў, а прыбіраць яго не было чым. І вось тады прымаліся сур'ёзныя рашэнні ў плане таго, чым прыбіраць хлеб", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідэр звярнуў увагу на недахопы, адзначыўшы безгаспадарчае стаўленне да тэхнікі і ўраджаю ў ходзе ўборачнай кампаніі. "Мы ўмеем усё рабіць, але гэтая бязладнасць, недысцыплінаванасць, невыканальнасць - гэта катастрофа. З гэтым трэба заканчваць", - запатрабаваў Лукашэнка.
Гендырэктар "Гомсельмаша" Аляксандр Новікаў распавёў, што за першае паўгоддзе завод выпусціў амаль 1 тыс. адзінак тэхнікі, за ўвесь 2020-ы было крыху больш за 1,8 тыс. самаходных машын.
"Плануем да заканчэння года выпусціць 2170 машын. У нас ужо практычна да сярэдзіны наступнага года сфарміраваны пакет заказаў", - далажыў кіраўнік прадпрыемства прэзідэнту.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім патрабаванні больш актыўна займацца імпартазамяшчэннем. На "Гомсельмашы" за апошнія пяць гадоў імпартаёмістасць вытворчасці скарацілі ўдвая.
"Гэта трэба рабіць. А то мы жалеза зробім, а разумныя вузлы - гідраўліка, электроніка - купляем на Захадзе. Трэба самім гэта рабіць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Сёння беларускае прадпрыемства выпускае 11 мадэляў тэхнікі ў 75 мадыфікацыях. Яшчэ 7 новых узораў ў бліжэйшы час запусцяць у вытворчасць.