https://bel.sputnik.by/20210825/vultsa-respublk-belarus-zyavlasya--argentsne-1055948506.html
Вуліца Рэспублікі Беларусь з'явілася ў Аргенціне
Вуліца Рэспублікі Беларусь з'явілася ў Аргенціне
Sputnik Беларусь
Названыя ў гонар нашай краіны вуліцы ёсць у многіх гарадах свету: у англійскім Арандэле, напрыклад, ёсць Беларускі тупік. 25.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-25T17:55+0300
2021-08-25T17:55+0300
2021-08-25T17:55+0300
беларусь
аргенціна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/19/1055948751_0:0:800:451_1920x0_80_0_0_1ad6bef06d1578de48b01177957e8885.jpg
МІНСК, 25 жні - Sputnik. У аргенцінскім горадзе Берыcо з'явілася вуліца ў гонар Беларусі, інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйнай старонцы Twitter МЗС Беларусі.Вуліца так і называецца - Republica Belarus. Твіт беларускіх дыпламатаў з гэтай навіной нават "лайкнула" міністэрства замежных спраў Аргенціны.Берысо - частка агламерацыі аргенцінскай сталіцы Буэнас-Айрэс, там жывуць больш за 100 тысяч чалавек. У мінулым стагоддзі мігранты, якія траплялі ў Аргенціну па моры, асядалі менавіта ў Берысо, пасля чаго горад атрымаў неафіцыйную назву "сталіца мігрантаў". Магчыма, з-за гэтага некаторыя вуліцы Берысо названы ў гонар гарадоў свету: Лондан, Нью-Йорк, Лісабон, Монтавідэа і гэтак далей.Дзе яшчэ ёсць вуліцы, названыя ў гонар Беларусі?Вуліцы, названыя ў гонар нашай краіны, ёсць у многіх краінах - у Італіі, Іспаніі, Бразіліі, Тунісе, ЗША, Вялікабрытаніі, Славакіі і іншых. У англійскім горадзе Арандэл знайшоўся, да прыкладу, Беларускі тупік, а ў іспанскай Альмерыі побач з Calle Bielorrusia (Беларуская вуліца) прапісаліся праспект Еўропы, вуліцы Балгарыі, Грэцыі, Францыі, Даніі.
https://bel.sputnik.by/20210825/nazvany-samy-byaspechny-gorad-u-svetse-1055928849.html
беларусь
аргенціна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/19/1055948751_0:0:800:600_1920x0_80_0_0_2f85068ebc68ffddb97b7893e4b19e79.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, аргенціна
Вуліца Рэспублікі Беларусь з'явілася ў Аргенціне
Названыя ў гонар нашай краіны вуліцы ёсць у многіх гарадах свету: у англійскім Арандэле, напрыклад, ёсць Беларускі тупік.
МІНСК, 25 жні - Sputnik. У аргенцінскім горадзе Берыcо з'явілася вуліца ў гонар Беларусі, інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйнай старонцы Twitter МЗС Беларусі.
Вуліца так і называецца - Republica Belarus. Твіт беларускіх дыпламатаў з гэтай навіной нават "лайкнула" міністэрства замежных спраў Аргенціны.
Берысо - частка агламерацыі аргенцінскай сталіцы Буэнас-Айрэс, там жывуць больш за 100 тысяч чалавек. У мінулым стагоддзі мігранты, якія траплялі ў Аргенціну па моры, асядалі менавіта ў Берысо, пасля чаго горад атрымаў неафіцыйную назву "сталіца мігрантаў". Магчыма, з-за гэтага некаторыя вуліцы Берысо названы ў гонар гарадоў свету: Лондан, Нью-Йорк, Лісабон, Монтавідэа і гэтак далей.
Дзе яшчэ ёсць вуліцы, названыя ў гонар Беларусі?
Вуліцы, названыя ў гонар нашай краіны, ёсць у многіх краінах - у Італіі, Іспаніі, Бразіліі, Тунісе, ЗША, Вялікабрытаніі, Славакіі і іншых. У англійскім горадзе Арандэл знайшоўся, да прыкладу, Беларускі тупік, а ў іспанскай Альмерыі побач з Calle Bielorrusia (Беларуская вуліца) прапісаліся праспект Еўропы, вуліцы Балгарыі, Грэцыі, Францыі, Даніі.