https://bel.sputnik.by/20210825/zhoty-zroven-nebyaspek-abyaleny--chatsver-z-za-tumanu-1055930896.html
Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў чацвер з-за туману
Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў чацвер з-за туману
Sputnik Беларусь
Кіроўцам і пешаходам варта быць вельмі пільнымі ва ўмовах абмежаванай бачнасці, а лепш за ўсё, калі магчыма, адмовіцца ад паездак падчас туману. 25.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-25T12:44+0300
2021-08-25T12:44+0300
2021-08-25T12:44+0300
надвор'е
прырода
туман
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/12/1046437257_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_e82fcd8dec2e5c61f696fb0d0209d66c.jpg
МІНСК, 25 жні - Sputnik. Ноччу і раніцай чацвярга ў асобных раёнах Беларусі чакаецца туман, абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, паведаміў Белгідрамет.Жоўты ўзровень небяспекі значыць, што надвор'е патэнцыйна небяспечнае для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.Надвор'е па захадзе і ўсходзе Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, на астатняй частцы рэспублікі адаб'ецца ўплыў вобласці паніжанага атмасфернага ціску.Месцамі чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +3 .. +9°С, у заходніх і ўсходніх раёнах яна чакаецца ў раёне +10 .. +13°С. Днём будзе +18 .. +23°С, па захадзе прагназуецца +14 .. +17°С.Рэкамендацыі ў туманДАІ рэкамендуе кіроўцам трымаць дыстанцыю на дарозе, рэзка не тармазіць і адмовіцца ад перастраення і апярэджання - небяспечных манеўраў ва ўмовах туману.Пешаходам настойліва рэкамендуецца прымацоўваць да адзення флікеры.ДАІ нагадвае, што ўдзельнікам дарожнага руху трэба выконваць ПДР, быць уважлівымі і асцярожнымі, пераходзіць дарогу выключна ў спецыяльна прадугледжаных для гэтага месцах і з асаблівай асцярожнасцю, загадзя пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі спыніліся.Тым не менш, лепшая рэкамендацыя пры тумане - адкладзіце паездку ў дрэнную бачнасць, калі яна не тэрміновая. І пачакайце, пакуль густы туман рассеецца.
https://bel.sputnik.by/20210820/us-pa-gryby-abmezhavann-na-navedvanne-lyaso-znyaty-pa-sy-belarus-1055802083.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/12/1046437257_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_eb70bf3e5a13036da1c9dc654caf3988.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прырода, туман
Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў чацвер з-за туману
Кіроўцам і пешаходам варта быць вельмі пільнымі ва ўмовах абмежаванай бачнасці, а лепш за ўсё, калі магчыма, адмовіцца ад паездак падчас туману.
МІНСК, 25 жні - Sputnik. Ноччу і раніцай чацвярга ў асобных раёнах Беларусі чакаецца туман, абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, паведаміў Белгідрамет.
Жоўты ўзровень небяспекі значыць, што надвор'е патэнцыйна небяспечнае для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.
Надвор'е па захадзе і ўсходзе Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, на астатняй частцы рэспублікі адаб'ецца ўплыў вобласці паніжанага атмасфернага ціску.
Месцамі чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +3 .. +9°С, у заходніх і ўсходніх раёнах яна чакаецца ў раёне +10 .. +13°С. Днём будзе +18 .. +23°С, па захадзе прагназуецца +14 .. +17°С.
ДАІ рэкамендуе кіроўцам трымаць дыстанцыю на дарозе, рэзка не тармазіць і адмовіцца ад перастраення і апярэджання - небяспечных манеўраў ва ўмовах туману.
Пешаходам настойліва рэкамендуецца прымацоўваць да адзення флікеры.
ДАІ нагадвае, што ўдзельнікам дарожнага руху трэба выконваць ПДР, быць уважлівымі і асцярожнымі, пераходзіць дарогу выключна ў спецыяльна прадугледжаных для гэтага месцах і з асаблівай асцярожнасцю, загадзя пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі спыніліся.
Тым не менш, лепшая рэкамендацыя пры тумане - адкладзіце паездку ў дрэнную бачнасць, калі яна не тэрміновая. І пачакайце, пакуль густы туман рассеецца.