https://bel.sputnik.by/20210826/zabarona-na-vyvaz-zbozhzha-za-mezhy-krany-vedzena--belarus-1055955492.html
Забарона на вываз збожжа за межы краіны ўведзена ў Беларусі
Забарона на вываз збожжа за межы краіны ўведзена ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Абмежавальныя меры будуць дзейнічаць шэсць месяцаў і тычацца таксама вывазу ў краіны, якія ўваходзяць у ЕАЭС. 26.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-26T09:57+0300
2021-08-26T09:57+0300
2021-08-26T09:57+0300
беларусь
мяжа
еаэс
забарона
збожжа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103823/82/1038238299_0:222:2853:1827_1920x0_80_0_0_0210456fe98da988554cc5e17f390b5f.jpg
МІНСК, 26 жні - Sputnik. Часовую забарону на вываз пшаніцы, кукурузы, жыта, грэчкі і шэрагу іншых збожжавых культур ўвёў беларускі ўрад. Усяго ў дадзеным спісе 10 пазіцый па збожжавых культурах.Адпаведная пастанова Савета міністраў была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.Забарона датычыцца і вывазу ў краіны ЕЭАС. Урад даручыў МЗС краіны ва ўстаноўленым парадку паведаміць у Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) аб увядзенні мер нетарыфнага рэгулявання, указаных у дакуменце. Ведамства таксама павінна ўнесці на разгляд Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прапанову аб увядзенні часовых мер на мытнай тэрыторыі ЕАЭС.Дадзеныя меры не тычацца транзіту і гуманітарных паставак.Раней беларускім урадам прымалася аналагічная пастанова - тады ў пераліку часова забароненых да вывазу на тры месяцах былі мука з пшаніцы і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, грачанаезерне, гатовыя прадукты з грэчкі.Як ідуць справы з уборачнайПа стане на мінулую сераду, у Беларусі намалочана больш 6,270 млн тон збожжа новага ўраджаю. Па намалоту лідзіруе Мінская вобласць - больш як 1,6 млн т збожжа, далей ідуць Брэсцкая вобласць - каля 1,2 млн тон, Гродзенская - больш за 1 млн тон, у Магілёўскай намалочана 849,7 тыс. тон, у Гомельскай - 780,2 тыс. тон, у Віцебскай - 767,7 тыс. тон.Паводле даных Мінсельгасхарча, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) убраны з 2,060 млн га, што складае 97,2% запланаванай плошчы.У міністэрстве паведамілі, што дзяржаўны заказ па збожжы выкананы на 89,6%, у засекі пастаўлена 744,4 тысячы тон.
https://bel.sputnik.by/20210419/Mnselgaskharch-rastlumachy-chamu-uv-zabaronu-na-vyvaz-zbozhzha-1047423255.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103823/82/1038238299_61:0:2792:2048_1920x0_80_0_0_8361b8468026ac492c3c32d154eda03b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, мяжа, еаэс, забарона, збожжа
беларусь, мяжа, еаэс, забарона, збожжа
Забарона на вываз збожжа за межы краіны ўведзена ў Беларусі
Абмежавальныя меры будуць дзейнічаць шэсць месяцаў і тычацца таксама вывазу ў краіны, якія ўваходзяць у ЕАЭС.
МІНСК, 26 жні - Sputnik. Часовую забарону на вываз пшаніцы, кукурузы, жыта, грэчкі і шэрагу іншых збожжавых культур ўвёў беларускі ўрад. Усяго ў дадзеным спісе 10 пазіцый па збожжавых культурах.
Адпаведная пастанова Савета міністраў была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.
Забарона датычыцца і вывазу ў краіны ЕЭАС. Урад даручыў МЗС краіны ва ўстаноўленым парадку паведаміць у Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) аб увядзенні мер нетарыфнага рэгулявання, указаных у дакуменце. Ведамства таксама павінна ўнесці на разгляд Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прапанову аб увядзенні часовых мер на мытнай тэрыторыі ЕАЭС.
Дадзеныя меры не тычацца транзіту і гуманітарных паставак.
Раней беларускім урадам прымалася аналагічная пастанова - тады ў пераліку часова забароненых да вывазу на тры месяцах былі мука з пшаніцы і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, грачанаезерне, гатовыя прадукты з грэчкі.
Як ідуць справы з уборачнай
Па стане на мінулую сераду, у Беларусі намалочана больш 6,270 млн тон збожжа новага ўраджаю. Па намалоту лідзіруе Мінская вобласць - больш як 1,6 млн т збожжа, далей ідуць Брэсцкая вобласць - каля 1,2 млн тон, Гродзенская - больш за 1 млн тон, у Магілёўскай намалочана 849,7 тыс. тон, у Гомельскай - 780,2 тыс. тон, у Віцебскай - 767,7 тыс. тон.
Паводле даных Мінсельгасхарча, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) убраны з 2,060 млн га, што складае 97,2% запланаванай плошчы.
У міністэрстве паведамілі, што дзяржаўны заказ па збожжы выкананы на 89,6%, у засекі пастаўлена 744,4 тысячы тон.