https://bel.sputnik.by/20210827/usled-za-mazam-bch-vypuststs-tokeny-na-5-mlna-dolara-1055978584.html
Услед за МАЗам: БЧ выпусціць токены на 5 мільёнаў долараў
Услед за МАЗам: БЧ выпусціць токены на 5 мільёнаў долараў
Sputnik Беларусь
Набыць крыптавалюту могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы на інвестплатформе з выкарыстаннем віртуальнага кашалька. 27.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-27T08:55+0300
2021-08-27T08:55+0300
2021-08-27T08:55+0300
бч
крыптавалюта
маз
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101542/03/1015420390_0:0:2001:1125_1920x0_80_0_0_09c602a21db89d85aacb75bc38ea8fc3.jpg
МІНСК, 26 жні - Sputnik. Беларуская чыгунка выйшла на рынак крыптавалютных актываў, выпусціўшы токены на інвестыцыйнай платформе Finstore.by, паведамілі ў прэс-службе "чыгункі".Усяго БЧ на працягу трох гадоў плануе выпусціць токенаў на 5 мільёнаў долараў. Намінальны кошт аднаго токена складзе 100 долараў. Купіць іх можна з 26 жніўня 2021 года да 26 жніўня 2024 года. Працэнтная стаўка даходу - 7,5% гадавых, выплачвацца даход будзе кожныя тры месяцы. Купіць можна будзе і прададзеныя токены з перыядычнасцю кожныя паўгода, пачынаючы з 1 верасня 2022 года.Набыць крыптавалюту могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы на інвестплатформе з выкарыстаннем віртуальнага кашалька. У БЧ сцвярджаюць, што токены ў якасці лічбавага фінансавага інструмента "адкрываюць магчымасць захаваць і гарантавана прымножыць свае зберажэнні, інвестуючы іх у адно з найбуйнейшых аб'яднанняў краіны".МАЗ таксама выпусціў токеныРаней аб выпуску токенаў паведаміла адно з найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў краіны - Мінскі аўтамабільны завод. МАЗ вырашыў такім чынам назбіраць грошы на сваю гоначную каманду "МАЗ-СПОРТаўта", якая ўдзельнічае ў розных ралі-рэйдах, найбуйнейшае з якіх - "Дакар".Токены эмітавалі 23 сакавіка на крыптаплатформе Finstore.by. Купіць токены можа любы чалавек, галоўная ўмова - каб ён быў рэзідэнтам Беларусі. МАЗ плануе выпусціць да 23 сакавіка 2023 года токенаў на 2 мільёны долараў. Памер працэнтнага даходу - 6% гадавых, выплата - штомесяц.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101542/03/1015420390_0:0:1777:1333_1920x0_80_0_0_e867464b7dbe23ac9acbe58a339503ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бч, крыптавалюта, маз
Услед за МАЗам: БЧ выпусціць токены на 5 мільёнаў долараў
Набыць крыптавалюту могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы на інвестплатформе з выкарыстаннем віртуальнага кашалька.
МІНСК, 26 жні - Sputnik. Беларуская чыгунка выйшла на рынак крыптавалютных актываў, выпусціўшы токены на інвестыцыйнай платформе Finstore.by, паведамілі ў прэс-службе "чыгункі".
Усяго БЧ на працягу трох гадоў плануе выпусціць токенаў на 5 мільёнаў долараў. Намінальны кошт аднаго токена складзе 100 долараў. Купіць іх можна з 26 жніўня 2021 года да 26 жніўня 2024 года. Працэнтная стаўка даходу - 7,5% гадавых, выплачвацца даход будзе кожныя тры месяцы. Купіць можна будзе і прададзеныя токены з перыядычнасцю кожныя паўгода, пачынаючы з 1 верасня 2022 года.
Набыць крыптавалюту могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы на інвестплатформе з выкарыстаннем віртуальнага кашалька. У БЧ сцвярджаюць, што токены ў якасці лічбавага фінансавага інструмента "адкрываюць магчымасць захаваць і гарантавана прымножыць свае зберажэнні, інвестуючы іх у адно з найбуйнейшых аб'яднанняў краіны".
МАЗ таксама выпусціў токены
Раней аб выпуску токенаў паведаміла адно з найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў краіны - Мінскі аўтамабільны завод. МАЗ вырашыў такім чынам назбіраць грошы на сваю гоначную каманду "МАЗ-СПОРТаўта", якая ўдзельнічае ў розных ралі-рэйдах, найбуйнейшае з якіх - "Дакар".
Токены эмітавалі 23 сакавіка на крыптаплатформе Finstore.by. Купіць токены можа любы чалавек, галоўная ўмова - каб ён быў рэзідэнтам Беларусі. МАЗ плануе выпусціць да 23 сакавіка 2023 года токенаў на 2 мільёны долараў. Памер працэнтнага даходу - 6% гадавых, выплата - штомесяц.
БЧ запускае яшчэ адзін
цягнік Брэст – МаскваБЧ адмяняе шэраг электрычак і змяняе іх расклад
"Ласточка" перавезла 100-тысячнага пасажыра