Здаць ПЦР-тэст можна будзе на Цэнтральным аўтавакзале ў Мінску

© Sputnik / Роман ШантарАўтавакзал "Цэнтральны"
Аўтавакзал Цэнтральны - Sputnik Беларусь, 1920, 27.08.2021
Падпісацца
Па адной лабараторыі для зручнасці падарожнікаў ужо працуюць у Нацыянальным аэрапорце Мінск і чыгуначным вакзале, на чарзе - сталічны аўтавакзал.
МІНСК, 27 жні - Sputnik. Новая лабараторыя для здачы ПЦР-тэстаў на каронавірус з'явіцца ў Мінску на аўтавакзале "Цэнтральны", паведамляе партал "Мінск-Навіны".
"У верасні 2021 году плануем адкрыць яшчэ адзін пункт па адборы біялагічнага матэрыялу на каронавірусную інфекцыю на тэрыторыі Цэнтральнага аўтавакзала", - распавяла намеснік галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Аўтухова.
Аналагічныя лабараторыі, дзе турыст можа здаць ПЦР-тэст на каронавірус, адкрыты ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і на сталічным чыгуначным вакзале.
З 19 жніўня мікрабіялагічная лабараторыя ў аэрапорце пачала працаваць кругласутачна, без выхадных і святочных дзён. Тут каля 60% ПЦР-даследаванняў выконваецца з 8:00 да 20:00, астатнія - з 20:00 да 8:00, таму штат лабараторыі павялічаны, распавяла Наталля Аўтухова.
Для рэзідэнтаў Беларусі тэст абыдзецца ў 67,43 беларускіх рублі, для нерэзідэнтаў - 85,2 рублі.
З 10 чэрвеня мікрабіялагічная лабараторыя адкрылася на станцыі Мінск-Пасажырскі.
Тут ПЦР-тэст каштуе танней: для рэзідэнтаў Беларусі - 39,8 рублёў, для нерэзідэнтаў - 57,58 рублёў.
І ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, і ў лабараторыі чыгуначнага вакзала здаць ПЦР-тэсты могуць толькі тыя, у каго ёсць квіток, які пацвярджае выезд.
Чытайце таксама:
Здаць ПЦР-тэст у Нацыянальным аэрапорце можна кругласутачна - але ёсць нюанс
Турыстаў на Кіпры абавязалі штотыдзень рабіць тэст на каронавірус
Замежнікі вакцынуюцца ў Беларусі: колькасць жадаючых перавысіла 200 чалавек
Стужка навiн
0