https://bel.sputnik.by/20210829/karparatsyya-zamest-kantserna-yak-budze-myanyatstsa-beldzyarzhkharchpram-1056032274.html
Карпарацыя замест канцэрна: як будзе мяняцца "Белдзяржхарчпрам"?
Карпарацыя замест канцэрна: як будзе мяняцца "Белдзяржхарчпрам"?
Sputnik Беларусь
Па словах віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна, пры стварэнні дзяржкарпарацыі "Белдзяржхарчпрама", за аснову бярэцца кітайскі вопыт. 29.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-29T09:55+0300
2021-08-29T09:55+0300
2021-08-29T09:55+0300
белдзяржхарчпрам
кітай
карпарацыя
канцэрн
аляксандр субоцін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0a/1046866237_0:0:3079:1733_1920x0_80_0_0_29bec9ad65d890885c58ffb9d61f2cb6.jpg
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Якія змены чакаюць канцэрн "Белдзяржхарчпрам" і ў чым сэнс стварэння карпарацыі патлумачыў віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Субоцін у эфіры YouTube-канала "Галоўны. Тур".Па словах віцэ-прэм'ера, самае асноўнае, што прыўнясуць змены - цэнтралізацыя кіравання, а гэта ў сваю чаргу дапаможа "не штурхацца на знешнім і ўнутраным рынках".Падыход, калі "усё ў адных руках", дапаможа не толькі пазбегнуць канкурэнцыі паміж сабой, але і ў чымсьці зэканоміць: адзіная служба маркетынгу, знешняга продажу і гэтак далей.Што скажуць навукоўцы?Аднак, як гэта будзе ўвасабляцца на практыцы, віцэ-прэм'ер не змог адказаць. Паводле яго слоў, да працы нават падключылі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі."Падыходаў шмат хочам закласці, але што канкрэтна будзе, яшчэ нават я не магу яшчэ адказаць. Праз Акадэмію навук нават пайшлі: там будуць прапрацоўваць гэтае пытанне", - сказаў Субоцін.У пачатку верасня навукоўцы ўжо будуць прапаноўваць варыянты, як на практыцы можна ўвасобіць змены з карпарацыі ў канцэрн. Па словах віцэ-прэм'ера, не факт, што гэта будзе адзіная карпарацыя па харчовай прамысловасці.Пры гэтым ён адзначыў, што дзяржкарпарацыя можа стаць не канчатковым варыянтам, а адным з магчымых шляхоў, па якім будзе трансфармавацца "Белдзяржхарчпрам".Новая карпарацыяНагадаем, у мінулы чацвер, 26 жніўня, Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоля Бубена і віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася пытанне пераўтварэння канцэрна ў дзяржкарпарацыю.Новая карпарацыя ў харчовай прамысловасці рэспублікі пачне працаваць з новага года і для гэтага ўжо падрыхтавалі праект указа прэзідэнта.У цяперашні час "Белдзяржхарчпрам" з'яўляецца асноўным вытворцам харчовай прадукцыі ў краіне і праводзіць адзіную эканамічную, тэхнічную і тэхналагічную палітыку ў харчовай прамысловасці рэспублікі, якая ўключае больш за 20 падгалін, што вырабляюць сотні найменняў харчовых тавараў.Чытайце таксама:
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0a/1046866237_348:0:3079:2048_1920x0_80_0_0_40f547ed9bb5506c147dacf8529a58e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белдзяржхарчпрам, кітай, карпарацыя, канцэрн, аляксандр субоцін
белдзяржхарчпрам, кітай, карпарацыя, канцэрн, аляксандр субоцін
Карпарацыя замест канцэрна: як будзе мяняцца "Белдзяржхарчпрам"?
Па словах віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна, пры стварэнні дзяржкарпарацыі "Белдзяржхарчпрама", за аснову бярэцца кітайскі вопыт.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Якія змены чакаюць канцэрн "Белдзяржхарчпрам" і ў чым сэнс стварэння карпарацыі патлумачыў віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Субоцін у эфіры YouTube-канала "Галоўны. Тур".
Па словах віцэ-прэм'ера, самае асноўнае, што прыўнясуць змены - цэнтралізацыя кіравання, а гэта ў сваю чаргу дапаможа "не штурхацца на знешнім і ўнутраным рынках".
За аснову хочуць узяць паспяховы прыклад Кітая. "Яны (карпарацыі Кітая - Sputnik), скажам так, больш агрэсіўныя на ўсіх рынках, яны маюць дзяржаўную нейкую частку і дзяржпадтрымку, але больш свабодныя ў прыняцці рашэнняў, больш разняволеныя, больш могуць эканамічна неяк рызыкаваць уваходзячы на рынкі", - патлумачыў Субоцін.
Падыход, калі "усё ў адных руках", дапаможа не толькі пазбегнуць канкурэнцыі паміж сабой, але і ў чымсьці зэканоміць: адзіная служба маркетынгу, знешняга продажу і гэтак далей.
Аднак, як гэта будзе ўвасабляцца на практыцы, віцэ-прэм'ер не змог адказаць. Паводле яго слоў, да працы нават падключылі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
"Падыходаў шмат хочам закласці, але што канкрэтна будзе, яшчэ нават я не магу яшчэ адказаць. Праз Акадэмію навук нават пайшлі: там будуць прапрацоўваць гэтае пытанне", - сказаў Субоцін.
У пачатку верасня навукоўцы ўжо будуць прапаноўваць варыянты, як на практыцы можна ўвасобіць змены з карпарацыі ў канцэрн. Па словах віцэ-прэм'ера, не факт, што гэта будзе адзіная карпарацыя па харчовай прамысловасці.
"Можа, гэта будзе кандытарская карпарацыя плюс алкагольная карпарацыя", - разважае Аляксандр Субоцін.
Пры гэтым ён адзначыў, што дзяржкарпарацыя можа стаць не канчатковым варыянтам, а адным з магчымых шляхоў, па якім будзе трансфармавацца "Белдзяржхарчпрам".
Нагадаем, у мінулы чацвер, 26 жніўня, Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоля Бубена і віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася пытанне пераўтварэння канцэрна ў дзяржкарпарацыю.
Новая карпарацыя ў харчовай прамысловасці рэспублікі пачне працаваць з новага года і для гэтага ўжо падрыхтавалі праект указа прэзідэнта.
У цяперашні час "Белдзяржхарчпрам" з'яўляецца асноўным вытворцам харчовай прадукцыі ў краіне і праводзіць адзіную эканамічную, тэхнічную і тэхналагічную палітыку ў харчовай прамысловасці рэспублікі, якая ўключае больш за 20 падгалін, што вырабляюць сотні найменняў харчовых тавараў.
Лукашэнка ўбачыў
недахопы ў рабоце канцэрна "Белдзяржхарчпрам"
"Белдзяржхарчпрам"
распрацаваў вельмі моцную гарэлку - спецыяльна для Кітая