https://bel.sputnik.by/20210829/stal-vyadomy-padrabyaznasts-dopytu-anzhalk-agurbash-u-paltsy-maskvy-1056033126.html
Сталі вядомы падрабязнасці допыту Анжалікі Агурбаш у паліцыі Масквы
Сталі вядомы падрабязнасці допыту Анжалікі Агурбаш у паліцыі Масквы
Sputnik Беларусь
Напярэдадні расійскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб затрыманні беларускай спявачкі Анжалікі Агурбаш, якая на радзіме абвешчана ў вышук па крымінальнай... 29.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-29T10:47+0300
2021-08-29T10:47+0300
2021-08-29T10:47+0300
вышук
расія
масква
смі
крымінальная справа
паліцыя
інфармацыя
затрыманне
анжаліка агурбаш
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1c/1056030057_0:0:3165:1780_1920x0_80_0_0_2b6985348e57d15b132f72887116958d.jpg
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Анжаліка Агурбаш распавяла падрабязнасці аб сваім допыце ў паліцыі, шчыротамі зорка падзялілася з выданнем "СтарХит".Інфармацыя пра тое, што Анжаліку Агурбаш затрымалі ў Маскве і даставілі на допыт у аддзяленне паліцыі, з'явілася ў СМІ напярэдадні, аднак афіцыйны прадстаўнік артысткі гэтыя звесткі абвергла, дадаўшы, што спявачка знаходзіцца на свецкім мерапрыемстве "ў даступнасці пяці крокаў" ад сваёй памочніцы.Пазней высветлілася, што візіт у паліцыю сапраўды быў, аднак артыстка вырашыла не паведамляць пра яго блізкаму асяродку.Яна дадала, што з ёй усё ў парадку, яна "ўсяго толькі напісала тлумачальную, што не згодна з абвінавачаннямі".Таксама Агурбаш распавяла, што пасля візіту ў паліцыю адправілася на запланаваную рэпетыцыю з музыкантамі."Усё добра, ніякіх іншых дзеянняў не было. Не ведаю, адкуль пайшла інфармацыя пра тое, што мяне арыштоўвалі. Наогул аб тым, што я была ў паліцыі, не ведалі нават мае дзеці і сваякі - не хацела нікога хваляваць", - прызналася Агурбаш.Артыстка дадала, што маючы расійскае грамадзянства, адчувае сябе "ў поўнай бяспецы, аднак гэта ўсё роўна непрыемныя эмоцыі і адчуванні".У чым абвінавачваюць АгурбашУ Беларусі ў дачыненні да Анжалікі Агурбаш узбуджана крымінальная справа за публічную абразу прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Таксама спявачку абвінавачваюць у распальванні варожасці. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.Гэтым летам у Расію была накіравана просьба аб выдачы артысткі беларускаму боку для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.Аддайце шубыЯшчэ адзін іск у дачыненні да артысткі ініцыяваны "Белкаапсаюзам". У Анжалікі Агурбаш праз суд патрабуюць вярнуць шубы.Па звестках істца, якім выступае "Белкаапсаюз", у лістападзе 2018 гандлёвае прадпрыемства заключыла дамову з ІП Агурбаш аб рэалізацыі 40 футравых вырабаў.Прадстаўнікі прадпрыемства сцвярджаюць, што спявачка забрала тавар, але да гэтага часу не пералічыла ні капейкі. Гаворка ідзе пра суму крыху больш за 6 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 83 тысяч долараў).Чытайце таксама:
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1c/1056030057_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_9960006834d3aa25f56b6947cc985dd6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вышук, расія, масква, смі, крымінальная справа, паліцыя, інфармацыя, затрыманне, анжаліка агурбаш
вышук, расія, масква, смі, крымінальная справа, паліцыя, інфармацыя, затрыманне, анжаліка агурбаш
Сталі вядомы падрабязнасці допыту Анжалікі Агурбаш у паліцыі Масквы
Напярэдадні расійскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб затрыманні беларускай спявачкі Анжалікі Агурбаш, якая на радзіме абвешчана ў вышук па крымінальнай справе.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Анжаліка Агурбаш распавяла падрабязнасці аб сваім допыце ў паліцыі, шчыротамі зорка падзялілася з выданнем "СтарХит".
Інфармацыя пра тое, што Анжаліку Агурбаш затрымалі ў Маскве і даставілі на допыт у аддзяленне паліцыі, з'явілася ў СМІ напярэдадні, аднак афіцыйны прадстаўнік артысткі гэтыя звесткі абвергла, дадаўшы, што спявачка знаходзіцца на свецкім мерапрыемстве "ў даступнасці пяці крокаў" ад сваёй памочніцы.
Пазней высветлілася, што візіт у паліцыю сапраўды быў, аднак артыстка вырашыла не паведамляць пра яго блізкаму асяродку.
"Я прыязджала ў аддзяленне сама, без усялякіх затрыманняў, мяне выклікалі, каб азнаёміць з матэрыяламі справы, якія даслалі з Беларусі", - распавяла сама Агурбаш.
Яна дадала, што з ёй усё ў парадку, яна "ўсяго толькі напісала тлумачальную, што не згодна з абвінавачаннямі".
Таксама Агурбаш распавяла, што пасля візіту ў паліцыю адправілася на запланаваную рэпетыцыю з музыкантамі.
"Усё добра, ніякіх іншых дзеянняў не было. Не ведаю, адкуль пайшла інфармацыя пра тое, што мяне арыштоўвалі. Наогул аб тым, што я была ў паліцыі, не ведалі нават мае дзеці і сваякі - не хацела нікога хваляваць", - прызналася Агурбаш.
Артыстка дадала, што маючы расійскае грамадзянства, адчувае сябе "ў поўнай бяспецы, аднак гэта ўсё роўна непрыемныя эмоцыі і адчуванні".
У чым абвінавачваюць Агурбаш
У Беларусі ў дачыненні да Анжалікі Агурбаш узбуджана крымінальная справа за публічную абразу прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Таксама спявачку абвінавачваюць у распальванні варожасці. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.
Гэтым летам у Расію была накіравана просьба аб выдачы артысткі беларускаму боку для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
Яшчэ адзін іск у дачыненні да артысткі ініцыяваны "Белкаапсаюзам". У Анжалікі Агурбаш праз суд патрабуюць вярнуць шубы.
Па звестках істца, якім выступае "Белкаапсаюз", у лістападзе 2018 гандлёвае прадпрыемства заключыла дамову з ІП Агурбаш аб рэалізацыі 40 футравых вырабаў.
Прадстаўнікі прадпрыемства сцвярджаюць, што спявачка забрала тавар, але да гэтага часу не пералічыла ні капейкі. Гаворка ідзе пра суму крыху больш за 6 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 83 тысяч долараў).
У СМІ з'явілася
інфармацыя аб затрыманні спявачкі Анжалікі Агурбаш
Яшчэ ў траўні:
Генпракуратура ўзбудзіла справу ў дачыненні да спявачкі Агурбаш
Вярніце футра: суд у Мінску разглядае
іск Белкаапсаюза да артысткi Агурбаш