https://bel.sputnik.by/20210830/putsn-pavnshava-lukashenku-z-dnm-naradzhennya-1056056240.html
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з днём нараджэння
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з днём нараджэння
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар заявіў, што Масква шануе намаганні Лукашэнкі па ўмацаванню саюзніцкіх адносін паміж нашымі краінамі. 30.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-30T12:21+0300
2021-08-30T12:21+0300
2021-08-30T12:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
беларусь
расія
масква
адносіны
саюзная дзяржава
дзень нараджэння
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/15/1055039694_0:0:1013:571_1920x0_80_0_0_27f5dc9c3f543cf319931acb883f873c.jpg
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў з днём нараджэння свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку і абмеркаваў з ім двухбаковае супрацоўніцтва і будучыя кантакты.Прэзідэнту Лукашэнку 30 жніўня споўнілася 67 гадоў. Сёння кіраўнікі дзяржавы пагаварылі па тэлефоне."Падчас тэлефоннай размовы прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін цёпла павіншаваў прэзідэнта Лукашэнку з днём нараджэння", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.Там адзначылі, што падчас размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама будучыя кантакты ў розных фарматах.Накіроўваючы "самыя цёплыя віншаванні з нагоды дня нараджэння", Пуцін заявіў, што ў Расіі высока ацэньваюць намаганні Лукашэнкі па ўмацаванні саюзніцкіх адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама імкненне прасоўваць узаемавыгадныя інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы.Пуцін адзначыў багаты вопыт Лукашэнкі як дзяржаўнага кіраўніка і выказаў надзею, што гэты вопыт і ў будучыні паслужыць "забеспячэнню адзінства і згоды ў беларускім грамадстве, умацаванню стабільнасці і бяспекі ў краіне".Пры гэтым ён падкрэсліў, што сумеснымі намаганнямі Масква і Мінск будуць і далей нарошчваць расійска-беларускія сувязі на розных напрамках.У заключэнні Пуцін пажадаў Лукашэнку моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў.
https://bel.sputnik.by/20210830/tsyazhk-god-lukashenka-samalty-mgranty--sanktsy-1056046123.html
беларусь
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/15/1055039694_70:0:970:675_1920x0_80_0_0_16e5a030fe5c555f7b648d11dc074f3e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, расія, масква, адносіны, саюзная дзяржава, дзень нараджэння
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, расія, масква, адносіны, саюзная дзяржава, дзень нараджэння
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з днём нараджэння
Расійскі лідар заявіў, што Масква шануе намаганні Лукашэнкі па ўмацаванню саюзніцкіх адносін паміж нашымі краінамі.
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў з днём нараджэння свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку і абмеркаваў з ім двухбаковае супрацоўніцтва і будучыя кантакты.
Прэзідэнту Лукашэнку 30 жніўня споўнілася 67 гадоў. Сёння кіраўнікі дзяржавы пагаварылі па тэлефоне.
"Падчас тэлефоннай размовы прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін цёпла павіншаваў прэзідэнта Лукашэнку з днём нараджэння", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.
Там адзначылі, што падчас размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама будучыя кантакты ў розных фарматах.
Накіроўваючы "самыя цёплыя віншаванні з нагоды дня нараджэння", Пуцін заявіў, што ў Расіі высока ацэньваюць намаганні Лукашэнкі па ўмацаванні саюзніцкіх адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама імкненне прасоўваць узаемавыгадныя інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы.
Пуцін адзначыў багаты вопыт Лукашэнкі як дзяржаўнага кіраўніка і выказаў надзею, што гэты вопыт і ў будучыні паслужыць "забеспячэнню адзінства і згоды ў беларускім грамадстве, умацаванню стабільнасці і бяспекі ў краіне".
"Беларускія сябры заўсёды могуць разлічваць на падтрымку Расіі", - адзначыў Пуцін.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што сумеснымі намаганнямі Масква і Мінск будуць і далей нарошчваць расійска-беларускія сувязі на розных напрамках.
У заключэнні Пуцін пажадаў Лукашэнку моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў.