https://bel.sputnik.by/20210831/evakuatsyya-lyudzey-zavershana-aeraport-achepleny---shto-adbyvaetstsa--afganstane-1056076476.html
Эвакуацыя людзей завершана, аэрапорт ачэплены - што адбываецца ў Афганістане
Эвакуацыя людзей завершана, аэрапорт ачэплены - што адбываецца ў Афганістане
Sputnik Беларусь
Злучаныя Штаты завяршылі самую доўгую ў сваёй гісторыі замежную ваенную кампанію, а разам з ёй - эвакуацыю амерыканскіх грамадзян і бежанцаў з Афганістана. 31.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-31T10:45+0300
2021-08-31T10:45+0300
2021-08-31T10:45+0300
у свеце
зша
афганістан
эвакуацыя людзей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1f/1056075103_0:0:2866:1612_1920x0_80_0_0_439e0588a3be4e56a302b0684ba4abf4.jpg
МІНСК, 31 жні - Sputnik. Аэрапорт у сталіцы Афганістана Кабуле, адкуль ажыццяўлялася эвакуацыя іншаземцаў і саюзнікаў ЗША, перайшоў пад поўны кантроль руху "Талібан" (тэрарыстычная арганізацыя, забароненая ў Расіі).Напярэдадні вайскоўцы ЗША завяршылі аперацыю па эвакуацыі людзей і пакінулі Афганістан пасля амаль 20-гадовага знаходжання ў краіне.Апошні самалётАпошнім з аэрапорта Кабула вылецеў ваенна-транспартны самалёт C-17 Globemaster III. На яго борце знаходзіўся таксама часовы павераны ў справах ЗША ў Афганістане Рос Уілсан.Аб завяршэнні амерыканскай кампаніі распавёў у Вашынгтоне кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША генерал Кенет Макензі.Ён адзначыў, што так амерыканцы завяршылі працяглую місію ў Аўганістане па ўсталяванні свету."Коштам стала гібель 2 461 вайскоўца і грамадзянскіх асоб ЗША, больш за 20 тысяч былі паранены", - сказаў Макензі.Апошнімі Афганістан пакінулі вайсковыя падраздзяленьні ЗША, якія забяспечвалі бяспеку кабульскага аэрапорта.Эвакуацыя грамадзян АфганістанаЯк заявілі ў Вашынгтоне, з 14 жніўня ЗША разам з саюзнікамі эвакуіравалі з Афганістана больш за 123 тысячы чалавек. Каля 6 тысяч з іх - амерыканцы. Астатнія - гэта грамадзяне іншых краін, а таксама афганцы.Па дадзеных Дзярждэпартамента ЗША, у Афганістане застаецца менш за 200 амерыканцаў на дадзены момант.Эвакуацыя замежнікаў і дыпламатаўЗ краіны з-за абвастрэння сітуацыі вырашылі з'ехаць тысячы людзей: не толькі грамадзяне Афганістана, але і замежнікі, у тым ліку дыпламаты.Аб спецрэйсах па вывазу сваіх ваенных і грамадзян заяўлялі такія краіны, як Канада, Вялікабрытанія, Расіі і іншыя. Таксама па дапамогу звярталіся і грамадзяне Беларусі - з краіны вывезлі шасцярых чалавек.Прадстаўнік "Талібану" Забіхула Муджахід заявіў, што ўлады не падтрымліваюць такі маштабны вылет грамадзян з краіны, у сувязі з гэтым эвакуацыя была дазволена толькі да 31 жніўня.Савет Бяспекі ААН у панядзелак падтрымаў рэзалюцыю, якая заклікае забяспечыць магчымасць афганцам, жадаючым пакінуць краіну, зрабіць гэта бяспечным спосабам.Улада "Талібану"Лідэры руху "Талібан" наведалі аэрапорт Кабула, які пакінулі амерыканскія вайскоўцы. Баевікі ўзялі ў ачапленне паветраную гавань, і не падпускаюць да яго грамадзян.Такім чынам аэрапорт, адкуль ажыццяўлялася эвакуацыя, перайшоў пад поўны кантроль "Талібану".Прадстаўнік руху Забіхула Муджахід заявіў, што ЗША пацярпелі паражэнне і не дасягнулі сваіх мэтаў у Афганістане.Аднак рух мае намер усталяваць добрыя адносіны з Амерыкай, дадаў ён."Мы хочам добрых стасункаў з ЗША", - прыводзіць словы Муджахіда афганскае тэлебачанне.Сітуацыя ў АфганістанеСтановішча ў Афганістане абвастрылася пасля таго, як з краіны была выведзена вялікая частка амерыканскіх вайскоўцаў. Практычна ўсю тэрыторыю Афганістана і найбуйнейшыя гарады захапіў "Талібан".У ноч на 16 жніўня кіраўніцтва руху заявіла, што вайна скончана, а форма праўлення стане яснай у бліжэйшы час.Масавы ад'езд людзей выклікаў праблемы ў аэрапорце Кабула - яны баяліся пераследаў новай уладай, а таксама пагаршэння правоў чалавека ў краіне пры талібах. З-за беспарадкаў у паветранай гавані загінулі людзі, а праца аэрапорта неаднаразова перарывалася.Чытайце таксама:
зша
афганістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1f/1056075103_137:0:2866:2047_1920x0_80_0_0_0637828c5057373f3f36377766d09a35.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, зша, афганістан, эвакуацыя людзей
у свеце, зша, афганістан, эвакуацыя людзей
Эвакуацыя людзей завершана, аэрапорт ачэплены - што адбываецца ў Афганістане
Злучаныя Штаты завяршылі самую доўгую ў сваёй гісторыі замежную ваенную кампанію, а разам з ёй - эвакуацыю амерыканскіх грамадзян і бежанцаў з Афганістана.
МІНСК, 31 жні - Sputnik. Аэрапорт у сталіцы Афганістана Кабуле, адкуль ажыццяўлялася эвакуацыя іншаземцаў і саюзнікаў ЗША, перайшоў пад поўны кантроль руху "Талібан" (тэрарыстычная арганізацыя, забароненая ў Расіі).
Напярэдадні вайскоўцы ЗША завяршылі аперацыю па эвакуацыі людзей і пакінулі Афганістан пасля амаль 20-гадовага знаходжання ў краіне.
Апошнім з аэрапорта Кабула вылецеў ваенна-транспартны самалёт C-17 Globemaster III. На яго борце знаходзіўся таксама часовы павераны ў справах ЗША ў Афганістане Рос Уілсан.
Аб завяршэнні амерыканскай кампаніі распавёў у Вашынгтоне кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША генерал Кенет Макензі.
Ён адзначыў, што так амерыканцы завяршылі працяглую місію ў Аўганістане па ўсталяванні свету.
"Коштам стала гібель 2 461 вайскоўца і грамадзянскіх асоб ЗША, больш за 20 тысяч былі паранены", - сказаў Макензі.
Апошнімі Афганістан пакінулі вайсковыя падраздзяленьні ЗША, якія забяспечвалі бяспеку кабульскага аэрапорта.
Эвакуацыя грамадзян Афганістана
Як заявілі ў Вашынгтоне, з 14 жніўня ЗША разам з саюзнікамі эвакуіравалі з Афганістана больш за 123 тысячы чалавек. Каля 6 тысяч з іх - амерыканцы. Астатнія - гэта грамадзяне іншых краін, а таксама афганцы.
Па дадзеных Дзярждэпартамента ЗША, у Афганістане застаецца менш за 200 амерыканцаў на дадзены момант.
Эвакуацыя замежнікаў і дыпламатаў
З краіны з-за абвастрэння сітуацыі вырашылі з'ехаць тысячы людзей: не толькі грамадзяне Афганістана, але і замежнікі, у тым ліку дыпламаты.
Аб спецрэйсах па вывазу сваіх ваенных і грамадзян заяўлялі такія краіны, як Канада, Вялікабрытанія, Расіі і іншыя. Таксама па дапамогу звярталіся і грамадзяне Беларусі - з краіны вывезлі шасцярых чалавек.
Прадстаўнік "Талібану" Забіхула Муджахід заявіў, што ўлады не падтрымліваюць такі маштабны вылет грамадзян з краіны, у сувязі з гэтым эвакуацыя была дазволена толькі да 31 жніўня.
Савет Бяспекі ААН у панядзелак падтрымаў рэзалюцыю, якая заклікае забяспечыць магчымасць афганцам, жадаючым пакінуць краіну, зрабіць гэта бяспечным спосабам.
Лідэры руху "Талібан" наведалі аэрапорт Кабула, які пакінулі амерыканскія вайскоўцы. Баевікі ўзялі ў ачапленне паветраную гавань, і не падпускаюць да яго грамадзян.
Такім чынам аэрапорт, адкуль ажыццяўлялася эвакуацыя, перайшоў пад поўны кантроль "Талібану".
Прадстаўнік руху Забіхула Муджахід заявіў, што ЗША пацярпелі паражэнне і не дасягнулі сваіх мэтаў у Афганістане.
Аднак рух мае намер усталяваць добрыя адносіны з Амерыкай, дадаў ён.
"Мы хочам добрых стасункаў з ЗША", - прыводзіць словы Муджахіда афганскае тэлебачанне.
Становішча ў Афганістане абвастрылася пасля таго, як з краіны была выведзена вялікая частка амерыканскіх вайскоўцаў. Практычна ўсю тэрыторыю Афганістана і найбуйнейшыя гарады захапіў "Талібан".
У ноч на 16 жніўня кіраўніцтва руху заявіла, што вайна скончана, а форма праўлення стане яснай у бліжэйшы час.
Масавы ад'езд людзей выклікаў праблемы ў аэрапорце Кабула - яны баяліся пераследаў новай уладай, а таксама пагаршэння правоў чалавека ў краіне пры талібах. З-за беспарадкаў у паветранай гавані загінулі людзі, а праца аэрапорта неаднаразова перарывалася.
Лукашэнка расказаў, хто вінаваты ў
крызісе ў АфганістанеТалібы расстралялі вядомага фальклорнага спевака і музыканта
Апошні самалёт з ваеннымі з Вялікабрытаніі
пакінуў Кабул