Сабаленка і Азаранка выйшлі ў другі раўнд US Open

© REUTERS / Geoff BurkeВікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2021
Падпісацца
Напярэдадні выступленне на тэнісным турніры завяршыла Аляксандра Сасновіч, якая ў першым крузе прайграла прадстаўніцы Казахстана.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Прадстаўніцы Беларусі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка выйшлі ў другі раунд Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, які праходзіць у Нью-Ёрку.
Арына Сабаленка, пасеяная пад другім нумарам, у 1/64 фіналу перамагла Ніну Стаянавіч з Сербіі. На корце спартсменкі правялі 2 гадзіны 24 хвіліны, сустрэча завяршылася з лікам 6:4, 6:7 (4:7), 6:0.
За выхад у трэці круг Сабаленка згуляе з прадстаўніцай Славеніі Тамарай Зіданшак.
Азаранка, якая атрымала 18-ы нумар пасева, перамагла ў першым крузе прадстаўніцу Чэхіі Тэрэзу Марцінцову. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 10 хвілін і завяршылася з лікам 6:4, 6:0.
Наступнай саперніцай Азаранкі будзе пераможца матча паміж італьянкай Язмін Пааліні і прадстаўніцай Казахстана Яраславай Шведавай.
У мінулым годзе Азаранка дайшла да фіналу US Open, дзе саступіла японцы Наомі Асака. Гэта было трэцяе паражэнне ў фінале спаборніцтваў, у 2012 і 2013 гадах яна прайгравала Серэне Уільямс, якая прапускае цяперашні турнір з-за траўмы.
Акрамя таго, 31 жніўня пачнуць выступленні і мужчыны-тэнісісты. Ягор Герасімаў у першым раўндзе згуляе з палякам Хубертам Гуркачам, а Ілля Івашка на старце схопіцца з адным з гаспадароў корта - Тэнісам Сангрэнам.
Нагадаем, што напярэдадні ў першым крузе беларуска Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на US Open - яна ў двух сэтах прайграла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай з лікам 2:6, 3:6
Прызавы фонд Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе складае 57,2 мільёна долараў, завершыцца турнір 12 верасня.
У гэтым годзе арганізатары вырашылі адкрыць трыбуны для гледачоў, у 2020-м доступу для фанатаў не было з-за пандэміі.
Чытайце таксама:
Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала другой ракеткай свету
Івашка ўпершыню ў кар'еры выйграў турнір ATP
Сабаленка папрасіла прабачэнне за свае паводзіны ў матчы з Плішкавай у Манрэалі
Стужка навiн
0