https://bel.sputnik.by/20210901/pasolstva-belarus--kanadze-spynyae-pratsu-1056116760.html
Пасольства Беларусі ў Канадзе спыняе працу
Пасольства Беларусі ў Канадзе спыняе працу
Sputnik Беларусь
Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Канадзе, павінны будуць звяртацца ў Генеральнае консульства краіны ў Нью-Йорку. 01.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-01T13:46+0300
2021-09-01T13:46+0300
2021-09-01T13:46+0300
у свеце
праца
беларусь
нью-йорк
канада
генконсульства
пасольства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102975/23/1029752358_0:180:1920:1260_1920x0_80_0_0_8b10dca46e0de9d5077e0bdd9759aa47.jpg
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Канадзе спыняе працу з 1 верасня, такая інфармацыя размешчана на сайце дыппрадстаўніцтва.Аб закрыцці беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва стала вядома ў траўні - адпаведная пастанова Саўміна была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.З 10 ліпеня консульскі аддзел пасольства спыніў прыём дакументаў для адміністрацыйных працэдур і афармлення віз і не даваў кансультацый па тэлефоне.Зараз для атрымання кансультацый па консульскіх пытаннях і парадку выканання адміністрацыйных працэдур грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Канадзе, змогуць звяртацца ў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку. Туды таксама пераводзяцца тыя грамадзяне Беларусі, якія складаліся на пастаянным консульскім уліку ў пасольстве ў Канадзе.Аптымізацыя дыппрадстаўніцтваўУ пачатку красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў аптымізаваць колькасць беларускіх дыпмісій за мяжой.Міністр замежных спраў Уладзімір Макей растлумачыў, што Мінск закрые свае пасольствы ў некалькіх краінах, дзе праца дыппрадстаўніцтваў не прыносіць патрэбнай знешнеэканамічнай аддачы, аднак разгледзіць магчымасць пашырэння дыпламатычнай прысутнасці ў перспектыўных рэгіёнах.Акрамя Канады, зачыніліся пасольства ў Эквадоры і аддзяленне пасольства ў Хабараўску. Пры гэтым былі адкрыты генконсульствы ў Мумбаі, Хашыміне і Ганконгу. У жніўні стала вядома, што Беларусь адкрые пасольства ў Зімбабвэ.Нагадаем, што Беларусь і Канада ўстанавілі дыпламатычныя адносіны ў красавіку 1992 года, беларускае пасольства было адкрыта ў 1997 годзе. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце МЗС Беларусі, канадскія інтарэсы ў нашай краіне прадстаўляе пасольства Канады ў Польшчы.Чытайце таксама:
беларусь
нью-йорк
канада
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102975/23/1029752358_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_73bb76b1331e749356ba90212996e94c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, праца, беларусь, нью-йорк, канада, генконсульства, пасольства
у свеце, праца, беларусь, нью-йорк, канада, генконсульства, пасольства
Пасольства Беларусі ў Канадзе спыняе працу
Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Канадзе, павінны будуць звяртацца ў Генеральнае консульства краіны ў Нью-Йорку.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Канадзе спыняе працу з 1 верасня, такая інфармацыя размешчана на сайце дыппрадстаўніцтва.
Аб закрыцці беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва стала вядома ў траўні - адпаведная пастанова Саўміна была
апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З 10 ліпеня консульскі аддзел пасольства спыніў прыём дакументаў для адміністрацыйных працэдур і афармлення віз і не даваў кансультацый па тэлефоне.
Зараз для атрымання кансультацый па консульскіх пытаннях і парадку выканання адміністрацыйных працэдур грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Канадзе, змогуць звяртацца ў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку. Туды таксама пераводзяцца тыя грамадзяне Беларусі, якія складаліся на пастаянным консульскім уліку ў пасольстве ў Канадзе.
Аптымізацыя дыппрадстаўніцтваў
У пачатку красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў аптымізаваць колькасць беларускіх дыпмісій за мяжой.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей растлумачыў, што Мінск закрые свае пасольствы ў некалькіх краінах, дзе праца дыппрадстаўніцтваў не прыносіць патрэбнай знешнеэканамічнай аддачы, аднак разгледзіць магчымасць пашырэння дыпламатычнай прысутнасці ў перспектыўных рэгіёнах.
Акрамя Канады, зачыніліся пасольства ў Эквадоры і аддзяленне пасольства ў Хабараўску. Пры гэтым былі адкрыты генконсульствы ў Мумбаі, Хашыміне і Ганконгу. У жніўні стала вядома, што Беларусь адкрые пасольства ў Зімбабвэ.
Нагадаем, што Беларусь і Канада ўстанавілі дыпламатычныя адносіны ў красавіку 1992 года, беларускае пасольства было адкрыта ў 1997 годзе. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце МЗС Беларусі, канадскія інтарэсы ў нашай краіне прадстаўляе пасольства Канады ў Польшчы.
Беларусь закрывае сваё
пасольства ў КанадзеМакей назваў асноўнага партнёра Мінска і расказаў,
дзе не зачыняць пасольствы