https://bel.sputnik.by/20210902/kavuny--ne-tolk-padarunk-ad-syam-dastav-kolya-lukashenka--dom-nternat-1056143010.html
Кавуны і не толькі: падарункі ад сям'і даставіў Коля Лукашэнка ў дом-інтэрнат
Кавуны і не толькі: падарункі ад сям'і даставіў Коля Лукашэнка ў дом-інтэрнат
Sputnik Беларусь
Госці прывезлі з сабой 2,7 тоны кавуноў і іншую прадукцыю з гаспадаркі беларускага лідара, а таксама 570 слоічкаў мёду і варэння з Александрыі. 02.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-02T12:24+0300
2021-09-02T12:24+0300
2021-09-02T12:24+0300
сям'я
мікалай лукашэнка
падарункі
александрыя
інтэрнат
прадукцыя
мёд
кавун
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/03/1053119237_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_3c2680b0ab74bb88c4f148e5ea99707f.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Малодшы сын беларускага лідара Мікалай Лукашэнка разам са старшынёй ФХБ Дзмітрыем Баскавым і прэс-сакратаром прэзідэнта Наталляй Эйсмант наведаў дом-інтэрнат у Мінску.Апроч іх, прыехалі журналісты і людзі, якія доўгі час працуюць з кіраўніком дзяржавы.Акрамя пачастункаў госці падарылі інтэрнату медабсталяванне, медпрэпараты і сродкі індывідуальнай абароны. У прыватнасці, гаворка ідзе пра інгалятар, лазерны апарат, лямпу "Біяптрон", масажор, магнітатэрапеўтычны апарат.Для добраўпарадкавання тэрыторыі таксама перададзена ў дар дзесяць лавак.Пра што гаварылі?Госці пагутарылі з жыхарамі дома-інтэрната, папілі чай з уласнай выпечкай - піражкамі і тартамі.Мікалай Лукашэнка патлумачыў, што раней не ўдалося сустрэцца ў такім фармаце з-за пандэміі COVID-19.Як паведамляе БелТА, тэмы былі рознымі: размаўлялі пра спорт, у прыватнасці, пра хакей. Акрамя таго, прадстаўнікі Федэрацыі хакея Беларусі запрасілі ўсіх жадаючых на трыбуны "Мінск-Арэны" у якасці балельшчыкаў мінскага "Дынама" ў новым сезоне.Таксама абмеркавалі і працу цэнтральных тэлеканалаў.Кавуны ад ЛукашэнкіУ гэтым годзе на прэзідэнцкім участку вялікі ўраджай паласатай ягады - толькі за дзень сабралі 45 тон кавуноў. Частку з іх ужо перадалі ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу, дзе лечацца дзеці з каронавірусам.Дарэчы, на падворку кіраўніка дзяржавы ў гэтым годзе выгадавалі пяць гатункаў не толькі кавуноў, але і дынь: "Бедуін", "ТопГан", "Романза", "Мерсіні" і "Беларускі ранні".У мінулым годзе не паведамлялася пра тое, што кавуны збіралі на прэзідэнцкім участку. А вось у 2019-м з-за нясонечнага надвор'я на "сотках" вырасла 20 тон кавуноў, збіралі іх у верасні.Плошча прэзідэнцкага надзела ў 2018-м годзе пад бахчавыя складала 1,5 гектара. Тады ўдалося сабраць 42 тоны ўраджаю. Дарэчы, вага амаль кожнага кавуна перавысіла 10 кг.Чытайце таксама:
александрыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/03/1053119237_17:0:1154:853_1920x0_80_0_0_11f1ca31e37ec17b660f36fa518fc477.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сям'я, мікалай лукашэнка, падарункі, александрыя, інтэрнат, прадукцыя, мёд, кавун
сям'я, мікалай лукашэнка, падарункі, александрыя, інтэрнат, прадукцыя, мёд, кавун
Кавуны і не толькі: падарункі ад сям'і даставіў Коля Лукашэнка ў дом-інтэрнат
Госці прывезлі з сабой 2,7 тоны кавуноў і іншую прадукцыю з гаспадаркі беларускага лідара, а таксама 570 слоічкаў мёду і варэння з Александрыі.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Малодшы сын беларускага лідара Мікалай Лукашэнка разам са старшынёй ФХБ Дзмітрыем Баскавым і прэс-сакратаром прэзідэнта Наталляй Эйсмант наведаў дом-інтэрнат у Мінску.
Апроч іх, прыехалі журналісты і людзі, якія доўгі час працуюць з кіраўніком дзяржавы.
"Пра кавуны вы нашы ведаеце, мёд і харчовыя нашы падарункі. А таксама ў гэтым годзе мы крыху разнастаіліся і дадалі да ўсяго медыцынскую апаратуру і тое, што вам можа вельмі моцна спатрэбіцца і пойдзе па-сапраўднаму на карысць", - сказаў Мікалай Лукашэнка.
Акрамя пачастункаў госці падарылі інтэрнату медабсталяванне, медпрэпараты і сродкі індывідуальнай абароны. У прыватнасці, гаворка ідзе пра інгалятар, лазерны апарат, лямпу "Біяптрон", масажор, магнітатэрапеўтычны апарат.
Для добраўпарадкавання тэрыторыі таксама перададзена ў дар дзесяць лавак.
Госці пагутарылі з жыхарамі дома-інтэрната, папілі чай з уласнай выпечкай - піражкамі і тартамі.
Мікалай Лукашэнка патлумачыў, што раней не ўдалося сустрэцца ў такім фармаце з-за пандэміі COVID-19.
Як паведамляе
БелТА, тэмы былі рознымі: размаўлялі пра спорт, у прыватнасці, пра хакей. Акрамя таго, прадстаўнікі Федэрацыі хакея Беларусі запрасілі ўсіх жадаючых на трыбуны "Мінск-Арэны" у якасці балельшчыкаў мінскага "Дынама" ў новым сезоне.
Таксама абмеркавалі і працу цэнтральных тэлеканалаў.
У гэтым годзе на прэзідэнцкім участку вялікі ўраджай паласатай ягады - толькі за дзень сабралі 45 тон кавуноў. Частку з іх ужо перадалі ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу, дзе лечацца дзеці з каронавірусам.
Дарэчы, на падворку кіраўніка дзяржавы ў гэтым годзе выгадавалі пяць гатункаў не толькі кавуноў, але і дынь: "Бедуін", "ТопГан", "Романза", "Мерсіні" і "Беларускі ранні".
У мінулым годзе не паведамлялася пра тое, што кавуны збіралі на прэзідэнцкім участку. А вось у 2019-м з-за нясонечнага надвор'я на "сотках" вырасла 20 тон кавуноў, збіралі іх у верасні.
Плошча прэзідэнцкага надзела ў 2018-м годзе пад бахчавыя складала 1,5 гектара. Тады ўдалося сабраць 42 тоны ўраджаю. Дарэчы, вага амаль кожнага кавуна перавысіла 10 кг.
Яхта Пуціна, новы імідж і "Вялікая размова":
лета Мікалая ЛукашэнкіРасійская журналістка распавяла, пра што
спытала ў інтэрв'ю Мікалая ЛукашэнкіМікалай Лукашэнка з калядоўшчыкамі
прывёз падарункі ў мінскі інтэрнат