https://bel.sputnik.by/20210903/mzs-belarus-tsyaper-nyama-sensu-pryznachats-pasla--zsha-1056174661.html
МЗС Беларусі: цяпер няма сэнсу прызначаць пасла ў ЗША
МЗС Беларусі: цяпер няма сэнсу прызначаць пасла ў ЗША
Sputnik Беларусь
Беларускі бок адклікаў агрэман амерыканскага пасла пасля аднаўлення санкцыённага рэжыму ў дачыненні да ўлад рэспублікі і бізнесу. 03.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-03T09:53+0300
2021-09-03T09:53+0300
2021-09-03T09:53+0300
мзс беларусі
уладзімір макей
беларусь
мінск
зша
санкцыі
бізнес
пасол
рэспубліка
улада
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101410/70/1014107059_0:17:2201:1255_1920x0_80_0_0_5d9137f6f2ebe5f82897e59853ef0eb7.jpg
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Кандыдатура на ролю кіраўніка беларускай дыпмісіі ў ЗША ёсць, але накіроўваць пасла сэнсу няма, лічыць міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт Sputnik.Досыць рэзкія крокіПа словах Макея, адносіны з ЗША як і любой іншай дзяржавай для Беларусі заўсёды актуальныя."Мы ў свой час займаліся падборам кандыдатуры пасла ў ЗША. У нас ёсць гэтая кандыдатура, але ў цяперашніх умовах, натуральна, няма сэнсу накіроўваць нашага пасла ў ЗША ў сувязі з тымі санкцыйнымі дзеяннямі, якія былі зроблены гэтай краінай у адносінах да Беларусі", - растлумачыў кіраўнік МЗС.Уладзімір Макей звярнуў увагу, што не беларускі бок выступіў ініцыятарам гэтых "дастаткова рэзкіх" крокаў."У гэтых умовах мы не палічылі магчымым мець у Беларусі такога пасла, як спадарыня Фішэр, і адклікалі агрэман. Чаму? Таму што не паспеўшы прыехаць у краіну, яна зрабіла ўжо столькі заяў абразлівых ў дачыненні да Беларусі і яе народа, што яе знаходжанне тут у дадзенай сітуацыі не было б мэтазгодным", - растлумачыў міністр.МЗС сочыцьПасля чаго дадаў, што беларускі МЗС сочыць за тым, як паводзяць сябе некаторыя супрацоўнікі пасольства ЗША."Паглядзіце на сайт - гэта не сайт замежнай установы, якая заклікана аналізаваць сітуацыю ў краіне, якая заклікана ўмацоўваць адносіны паміж дзяржавамі, чым займаецца дыпламатыя. Гэта нейкая прапагандысцкая агітка супраць дзеючай улады (у Беларусі - Sputnik)", - лічыць Уладзімір Макей.На яго думку, гэта нішто іншае, як варожыя дзеянні ў адносінах да Беларусі. Тут не ідзе гаворкі пра ўмацаванне нашай незалежнасці, пра што нам увесь час кажуць амерыканскія партнёры."Усе іх дзеянні накіраваны на тое, каб разбурыць гэты суверэнітэт і незалежнасць і саму дзяржаўнасць Беларусі", - ацаніў дзеянні ЗША беларускі міністр.Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў выбудоўванні нармальнага дыялогу з гэтай краінай, разумеючы якую ролю яна іграе ў свеце."Мы хацелі б мець нармальныя ўзаемаадносіны, але не пад ціскам, не пад патрабаваннямі ўстанавіць дэмакратыю па амерыканскім узоры. Ужо многія наеліся гэтай дэмакратыі: у арабскіх дзяржавах і Афганістане. Гэта павінны быць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны, заснаваныя на прынцыпах міжнароднага права", - рэзюміраваў кіраўнік МЗС Беларусі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210812/dzyarzhdepartament-zsha-abvnavats-mnsk-u-pagarshenn-dvukhbakovykh-adnosn-1055600879.html
беларусь
мінск
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101410/70/1014107059_29:0:1984:1466_1920x0_80_0_0_cca2a1acf5906cd5a467758909993b0a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, уладзімір макей, беларусь, мінск, зша, санкцыі, бізнес, пасол, рэспубліка, улада
мзс беларусі, уладзімір макей, беларусь, мінск, зша, санкцыі, бізнес, пасол, рэспубліка, улада
МЗС Беларусі: цяпер няма сэнсу прызначаць пасла ў ЗША
Беларускі бок адклікаў агрэман амерыканскага пасла пасля аднаўлення санкцыённага рэжыму ў дачыненні да ўлад рэспублікі і бізнесу.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Кандыдатура на ролю кіраўніка беларускай дыпмісіі ў ЗША ёсць, але накіроўваць пасла сэнсу няма, лічыць міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт Sputnik.
Па словах Макея, адносіны з ЗША як і любой іншай дзяржавай для Беларусі заўсёды актуальныя.
"Мы ў свой час займаліся падборам кандыдатуры пасла ў ЗША. У нас ёсць гэтая кандыдатура, але ў цяперашніх умовах, натуральна, няма сэнсу накіроўваць нашага пасла ў ЗША ў сувязі з тымі санкцыйнымі дзеяннямі, якія былі зроблены гэтай краінай у адносінах да Беларусі", - растлумачыў кіраўнік МЗС.
Уладзімір Макей звярнуў увагу, што не беларускі бок выступіў ініцыятарам гэтых "дастаткова рэзкіх" крокаў.
"Менавіта ЗША ўвялі санкцыі супраць Беларусі, мы былі вымушаны даць адэкватны адказ на тыя агрэсіўныя крокі, якія былі зроблены ў адносінах да Беларусі".
"У гэтых умовах мы не палічылі магчымым мець у Беларусі такога пасла, як спадарыня Фішэр, і адклікалі агрэман. Чаму? Таму што не паспеўшы прыехаць у краіну, яна зрабіла ўжо столькі заяў абразлівых ў дачыненні да Беларусі і яе народа, што яе знаходжанне тут у дадзенай сітуацыі не было б мэтазгодным", - растлумачыў міністр.
Пасля чаго дадаў, што беларускі МЗС сочыць за тым, як паводзяць сябе некаторыя супрацоўнікі пасольства ЗША.
"Паглядзіце на сайт - гэта не сайт замежнай установы, якая заклікана аналізаваць сітуацыю ў краіне, якая заклікана ўмацоўваць адносіны паміж дзяржавамі, чым займаецца дыпламатыя. Гэта нейкая прапагандысцкая агітка супраць дзеючай улады (у Беларусі - Sputnik)", - лічыць Уладзімір Макей.
На яго думку, гэта нішто іншае, як варожыя дзеянні ў адносінах да Беларусі. Тут не ідзе гаворкі пра ўмацаванне нашай незалежнасці, пра што нам увесь час кажуць амерыканскія партнёры.
"Усе іх дзеянні накіраваны на тое, каб разбурыць гэты суверэнітэт і незалежнасць і саму дзяржаўнасць Беларусі", - ацаніў дзеянні ЗША беларускі міністр.
Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў выбудоўванні нармальнага дыялогу з гэтай краінай, разумеючы якую ролю яна іграе ў свеце.
"Мы хацелі б мець нармальныя ўзаемаадносіны, але не пад ціскам, не пад патрабаваннямі ўстанавіць дэмакратыю па амерыканскім узоры. Ужо многія наеліся гэтай дэмакратыі: у арабскіх дзяржавах і Афганістане. Гэта павінны быць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны, заснаваныя на прынцыпах міжнароднага права", - рэзюміраваў кіраўнік МЗС Беларусі.
МЗС: пасол ЗША, які знаходзіцца ў Літве,
да Беларусі не можа мець адносінКіраўнік МЗС Беларусі і саветнік Дзярждэпартамента ЗША
пагаварылі па тэлефонеЛукашэнка
назваў санкцыі Захаду "шантажом у міжнародным маштабе"