https://bel.sputnik.by/20210903/sustrecha-z-almaznay-kampanyay-z-zmbabve-prayshla--mnprame-belarus-1056176557.html
Сустрэча з алмазнай кампаніяй з Зімбабвэ прайшла ў Мінпраме Беларусі
Сустрэча з алмазнай кампаніяй з Зімбабвэ прайшла ў Мінпраме Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускі бок зацікаўлены ў пастаўках уласнай машынабудаўнічай прадукцыі ў афрыканскую рэспубліку для патрэб горназдабыўной індустрыі. 03.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-03T11:29+0300
2021-09-03T11:29+0300
2021-09-03T11:29+0300
эканоміка
беларусь
алмазы
сустрэча
прадукцыя
мінпрам беларусі
зімбабвэ
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/03/1056174986_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_fa683f16f1674ab9c87df926dd951526.jpg
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Міністр прамысловасці Пётр Пархомчык правёў сустрэчу з выканаўчым дырэктарам кампаніі Zimbabwe Consolidated Diamond Company Маркам Мабхудху, паведамляе прэс-службе ведамства.Раней стала вядома, што беларускі бок мае намер да 31 студзеня 2022 года адкрыць паўнавартаснае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Харарэ.Абавязкі пасла ў афрыканскай рэспубліцы выконвае Аляксандр Сідарук, які сумяшчае пасады адразу ў некалькіх краінах акрамя Зімбабвэ, а менавіта - Анголе, Мазамбіку і Намібіі.У папярэднія гады ўсе афрыканскія праекты афіцыйнага Мінску былі ў зоне адказнасці ужо былога кіраўніка справамі прэзідэнта Віктара Шэймана.У ходзе перагавораў бакі яшчэ раз пацвердзілі зацікаўленасць у тым, каб рэалізоўваць новыя праекты, а таксама ў пастаўках сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання для горнай прамысловасці, прадукцыі для патрэб камунальнай і лясной гаспадаркі афрыканскай рэспублікі.Zimbabwe Consolidated Diamond Company была ўтворана пасля рашэння ўрада ў сакавіку 2015 года аб кансалідацыі ўсіх алмазаздабываючых кампаній у Зімбабвэ са стварэннем цалкам прыналежнай дзяржаве кампаніі.Мэта ўрада складалася ў забеспячэнні празрыстасці, падсправаздачнасці і аптымальнай камерцыйнай эксплуатацыі і збыту алмазаў Зімбабвэ.Чытайце таксама:
беларусь
зімбабвэ
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/03/1056174986_121:0:1180:794_1920x0_80_0_0_ccab38172041963705ff32e8f5fc05fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, беларусь, алмазы, сустрэча, прадукцыя, мінпрам беларусі, зімбабвэ
эканоміка, беларусь, алмазы, сустрэча, прадукцыя, мінпрам беларусі, зімбабвэ
Сустрэча з алмазнай кампаніяй з Зімбабвэ прайшла ў Мінпраме Беларусі
Беларускі бок зацікаўлены ў пастаўках уласнай машынабудаўнічай прадукцыі ў афрыканскую рэспубліку для патрэб горназдабыўной індустрыі.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Міністр прамысловасці Пётр Пархомчык правёў сустрэчу з выканаўчым дырэктарам кампаніі Zimbabwe Consolidated Diamond Company Маркам Мабхудху, паведамляе прэс-службе ведамства.
Раней стала вядома, што беларускі бок мае намер да 31 студзеня 2022 года адкрыць паўнавартаснае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Харарэ.
Абавязкі пасла ў афрыканскай рэспубліцы выконвае Аляксандр Сідарук, які сумяшчае пасады адразу ў некалькіх краінах акрамя Зімбабвэ, а менавіта - Анголе, Мазамбіку і Намібіі.
У папярэднія гады ўсе афрыканскія праекты афіцыйнага Мінску былі ў зоне адказнасці ужо былога кіраўніка справамі прэзідэнта Віктара Шэймана.
"Падчас перамоў абмяркоўваліся актуальныя пытанні супрацоўніцтва. Міністр адзначыў паспяховую рэалізацыю ў 2020 годзе кантрактаў на пастаўку беларускай тэхнікі ў Зімбабвэ", - гаворыцца ў паведамленні Мінпрама.
У ходзе перагавораў бакі яшчэ раз пацвердзілі зацікаўленасць у тым, каб рэалізоўваць новыя праекты, а таксама ў пастаўках сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання для горнай прамысловасці, прадукцыі для патрэб камунальнай і лясной гаспадаркі афрыканскай рэспублікі.
Zimbabwe Consolidated Diamond Company была ўтворана пасля рашэння ўрада ў сакавіку 2015 года аб кансалідацыі ўсіх алмазаздабываючых кампаній у Зімбабвэ са стварэннем цалкам прыналежнай дзяржаве кампаніі.
Мэта ўрада складалася ў забеспячэнні празрыстасці, падсправаздачнасці і аптымальнай камерцыйнай эксплуатацыі і збыту алмазаў Зімбабвэ.
Беларусь
плануе павялічыць аграрны экспарт да $6 мільярдаў у 2021 годзе
Тавараабарот Беларусі і Расіі
рэзка павялічыўсяМазыр-Херсон:
першае судна з беларускім металам адправілася на Украіну