https://bel.sputnik.by/20210906/talby-zayavl-ab-zakanchenn-vayny--afganstane-1056235898.html
Талібы* заявілі аб заканчэнні вайны ў Афганістане
Талібы* заявілі аб заканчэнні вайны ў Афганістане
Sputnik Беларусь
Плануецца, што новы ўрад будзе абвешчаны ўжо праз некалькі дзён, у шэраг краін накіравалі запрашэнні на мерапрыемствы з гэтай нагоды. 06.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-06T13:20+0300
2021-09-06T13:20+0300
2021-09-06T13:20+0300
урад
вайна
афганістан
талібан
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/06/1056235528_0:102:1773:1099_1920x0_80_0_0_82def258f7a99320a3411f54efd01f70.jpg
МІНСК, 6 вер - Sputnik. Вайна ў Афганістане скончылася, пра гэта заявіў прадстаўнік руху "Талібан" (тэрарыстычная арганізацыя, забароненая ў Расіі) Забіўла Муджахід.Ён таксама паведаміў, што новы ўрад краіны будзе абвешчаны праз некалькі дзён. У шэраг краін былі накіраваны запрашэнні на мерапрыемствы з гэтай нагоды.Па дадзеных тэлеканала Al-Jazeera, працэдуры, якія патрэбныя для аб'явы новага ўрада, ужо завершаны. Інтрыга, аднак, не захавалася - вядома, што "лідэр руху застанецца на сваёй пасадзе" і будзе "кантраляваць урад".У панядзелак рух "Талібан" паведаміў, што апошняя з 34 афганскіх правінцый Панджшэр, якая аказвала супраціў талібам, цалкам перайшла пад іх кантроль. "Талібан" заявіў, што мірным жыхарам шкода нанесена не была.Пры гэтым сілы супраціву Панджшэра абвяргаюць дадзеную заяву.Віцэ-прэзідэнт Афганістана Амрула Салех, які раней абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта, з'ехаў з Панджшэра ў Таджыкістан.Паведамленне аб заканчэнні вайны ў Афганістане стала другім - першае "Талібан" зрабіў 16 жніўня пасля таго, як захапілі сталіцу краіны Кабул.Што адбываецца ў Афганістане"Талібан" актывізаваў наступ пасля таго, як ЗША практычна завяршылі вывад войскаў з Афганістана. У жніўні талібы ўзялі пад кантроль практычна ўсю тэрыторыю краіны, буйнейшыя гарады і сталіцу. Супраціў аказвала толькі правінцыя Панджшэр, дзе яго ўзначалілі Ахмад Масуд - сын Ахмад Шаха Масуда, які ў свой час кіраваў Паўночным альянсам, які выступаў супраць талібаў, і быў забіты ў 2001 годзе.Краіну вырашылі пакінуць як мясцовыя жыхары, так замежнікі і дыпламаты. Масавы ад'езд выклікаў праблемы ў аэрапорце Кабула - яны баяліся пераследаў новай уладай, а таксама пагаршэння правоў чалавека ў краіне пры талібах. З-за беспарадкаў у паветранай гавані загінулі людзі, а праца аэрапорта неаднаразова перарывалася.Эвакуацыя была дазволена да 31 жніўня. У гэты дзень з Кабула вылецеў апошні самалёт ЗША.* Талібан - тэрарыстычная арганізацыя, забароненая ў Расіі.Чытайце таксама:
афганістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/06/1056235528_84:0:1687:1202_1920x0_80_0_0_67135a4af014cc43000afd8f1c7298aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
урад, вайна, афганістан, талібан, у свеце
урад, вайна, афганістан, талібан, у свеце
Талібы* заявілі аб заканчэнні вайны ў Афганістане
Плануецца, што новы ўрад будзе абвешчаны ўжо праз некалькі дзён, у шэраг краін накіравалі запрашэнні на мерапрыемствы з гэтай нагоды.
МІНСК, 6 вер - Sputnik. Вайна ў Афганістане скончылася, пра гэта заявіў прадстаўнік руху "Талібан" (тэрарыстычная арганізацыя, забароненая ў Расіі) Забіўла Муджахід.
"Вайна ў Аўганістане скончана. Зараз мы будзем працаваць разам для аднаўлення краіны", - цытуе Муджахіда тэлеканал Shamshad News.
Ён таксама паведаміў, што новы ўрад краіны будзе абвешчаны праз некалькі дзён. У шэраг краін былі накіраваны запрашэнні на мерапрыемствы з гэтай нагоды.
Па дадзеных тэлеканала Al-Jazeera, працэдуры, якія патрэбныя для аб'явы новага ўрада, ужо завершаны. Інтрыга, аднак, не захавалася - вядома, што "лідэр руху застанецца на сваёй пасадзе" і будзе "кантраляваць урад".
У панядзелак рух "Талібан" паведаміў, што апошняя з 34 афганскіх правінцый Панджшэр, якая аказвала супраціў талібам, цалкам перайшла пад іх кантроль. "Талібан" заявіў, што мірным жыхарам шкода нанесена не была.
Пры гэтым сілы супраціву Панджшэра абвяргаюць дадзеную заяву.
Віцэ-прэзідэнт Афганістана Амрула Салех, які раней абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта, з'ехаў з Панджшэра ў Таджыкістан.
Паведамленне аб заканчэнні вайны ў Афганістане стала другім - першае "Талібан" зрабіў 16 жніўня пасля таго, як захапілі сталіцу краіны Кабул.
Што адбываецца ў Афганістане
"Талібан" актывізаваў наступ пасля таго, як ЗША практычна завяршылі вывад войскаў з Афганістана. У жніўні талібы ўзялі пад кантроль практычна ўсю тэрыторыю краіны, буйнейшыя гарады і сталіцу. Супраціў аказвала толькі правінцыя Панджшэр, дзе яго ўзначалілі Ахмад Масуд - сын Ахмад Шаха Масуда, які ў свой час кіраваў Паўночным альянсам, які выступаў супраць талібаў, і быў забіты ў 2001 годзе.
Краіну вырашылі пакінуць як мясцовыя жыхары, так замежнікі і дыпламаты. Масавы ад'езд выклікаў праблемы ў аэрапорце Кабула - яны баяліся пераследаў новай уладай, а таксама пагаршэння правоў чалавека ў краіне пры талібах. З-за беспарадкаў у паветранай гавані загінулі людзі, а праца аэрапорта неаднаразова перарывалася.
Эвакуацыя была дазволена да 31 жніўня. У гэты дзень з Кабула вылецеў апошні самалёт ЗША.
* Талібан - тэрарыстычная арганізацыя, забароненая ў Расіі.
Названа дата сустрэчы кіраўнікоў
МЗС G7 па АфганістанеТалібы ўзялі пад свой кантроль правінцыю
ПанджшэрПуцін заклікаў
аб'яднаць намаганні для вырашэння пытання Афганістана