https://bel.sputnik.by/20210907/ad--1s-da-24s-yakoe-nadvore-budze--belarus-8-verasnya-1056269702.html
Ад -1°С да +24°С: якое надвор'е будзе ў Беларусі 8 верасня
Ад -1°С да +24°С: якое надвор'е будзе ў Беларусі 8 верасня
Sputnik Беларусь
Пасля апошніх халодных тыдняў беларусаў чакае "бабіна лета" з высокімі дзённымі тэмпературамі і халоднымі начамі. 07.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-07T16:16+0300
2021-09-07T16:16+0300
2021-09-07T16:16+0300
надвор'е
беларусь
бабіна лета
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103475/29/1034752902_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_d996d0af91452533ac87c85273cf402a.jpg
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Па-летняму будзе цёпла днём у Беларусі ў сераду, 8 верасня, пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.Надвор'е ў гэты дзень будзе залежаць ад вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплай паветранай масы, якая прыйдзе ў рэспубліку з боку Заходняй Еўропы.Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад +1°С па паўднёвым захадзе да +10°С па поўначы краіны. Месцамі на тарфяніках Палесся сіноптыкі абяцаюць замаразкі - да 0 ..-1°С.Удзень чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Слупок тэрмометра будзе падымацца да +19 .. +24°С.У начны і ранішні час у асобных раёнах магчыма слабы туман. Вецер у асноўным паўднёва-заходні, заходні слабы да ўмеранага.Раней сіноптыкі абяцалі наступленне ў Беларусі "бабінага лета". У розных рэгіёнах яно прыйдзе ў розныя дні, аднак усюды яго варта чакаць на бягучым тыдні. Прагназуецца, што "бабіна лета" можа працягнуцца да пачатку кастрычніка.Нягледзячы на тое, што лета стала адным з самых гарачых за ўсю гісторыю метэаназіранняў, восенню рэкордаў чакаць не варта. Сярэдняя тэмпература паветра ў верасні будзе ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў і складзе +11 ... +13°C. Таксама ў межах нормы чакаюцца ў гэтым месяцы і ападкі.
https://bel.sputnik.by/20210906/babna-leta-pachnetstsa-zho--seradu-1056223506.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103475/29/1034752902_213:0:2876:1997_1920x0_80_0_0_4c7eabb327996c73ab48346d7fcf8de0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, беларусь, бабіна лета
надвор'е, беларусь, бабіна лета
Ад -1°С да +24°С: якое надвор'е будзе ў Беларусі 8 верасня
Пасля апошніх халодных тыдняў беларусаў чакае "бабіна лета" з высокімі дзённымі тэмпературамі і халоднымі начамі.
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Па-летняму будзе цёпла днём у Беларусі ў сераду, 8 верасня, пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.
Надвор'е ў гэты дзень будзе залежаць ад вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплай паветранай масы, якая прыйдзе ў рэспубліку з боку Заходняй Еўропы.
Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад +1°С па паўднёвым захадзе да +10°С па поўначы краіны. Месцамі на тарфяніках Палесся сіноптыкі абяцаюць замаразкі - да 0 ..-1°С.
Удзень чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Слупок тэрмометра будзе падымацца да +19 .. +24°С.
У начны і ранішні час у асобных раёнах магчыма слабы туман. Вецер у асноўным паўднёва-заходні, заходні слабы да ўмеранага.
Раней сіноптыкі абяцалі наступленне ў Беларусі "бабінага лета". У розных рэгіёнах яно прыйдзе ў розныя дні, аднак усюды яго варта чакаць на бягучым тыдні. Прагназуецца, што "бабіна лета" можа працягнуцца да пачатку кастрычніка.
Нягледзячы на тое, што лета стала адным з самых гарачых за ўсю гісторыю метэаназіранняў, восенню рэкордаў чакаць не варта. Сярэдняя тэмпература паветра ў верасні будзе ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў і складзе +11 ... +13°C. Таксама ў межах нормы чакаюцца ў гэтым месяцы і ападкі.