https://bel.sputnik.by/20210907/ltva-zabaranla-vyvaz-samazvala-belaz-u-chyl-1056267196.html
Літва забараніла вываз самазвалаў БелАЗ у Чылі
Літва забараніла вываз самазвалаў БелАЗ у Чылі
Sputnik Беларусь
Мытныя органы балтыйскай рэспублікі матывавалі свае дзеянні тым, што беларускі аўтагігант знаходзіцца пад дзеяннем санкцый. 07.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-07T14:20+0300
2021-09-07T14:20+0300
2021-09-07T14:20+0300
у свеце
белаз
санкцыі
чылі
мытня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/13/1045934157_0:48:1200:723_1920x0_80_0_0_fbc48fe08988feb1eb88ec78feba9c3e.jpg
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Літва працягвае прымяняць санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам у дачыненні да беларускіх кампаній - груз акцыянернага таварыства "БелАЗ" не дапусцілі да адпраўкі праз Клайпедскі марскі порт, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы літоўскай мытні.У афіцыйным паведамленні гаворыцца пра тое, што беларуская машынабудаўнічая кампанія спрабавала вывезці ў Чылі 18 кантэйнераў з запчасткамі для самазвалаў уласнай вытворчасці.Пры гэтым літоўская мытня сцвярджае, што "гэтыя самазвалы, шырока выкарыстоўваюцца ў горназдабыўной прамысловасці, таксама могуць быць адаптаваны для іншых мэтаў". Праўда, у прэс-рэлізе не ўдакладняецца для якой.Зараз літоўскія мытныя органы вядуць расследаванне, у ходзе якога будзе вырашацца далейшы лёс грузу, які павінен быў адправіцца ў Чылі.У прэс-службе ААТ "БелАЗ" не каментуюць інфармацыю, якая распаўсюдзіла мытная служба Літвы.Раней стала вядома, што Еўрапейскі Саюз уключыў беларускага машынабудаўнічага гіганта ў чацвёрты пакет абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі, прыняты ў чэрвені 2021 года.
https://bel.sputnik.by/20210729/prezdent-uzbekstana-se-za-rul-samazvala-belaz--fotafakt-1055235553.html
чылі
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/13/1045934157_88:0:1113:769_1920x0_80_0_0_9f875c16cb3fd399737b579a5fa292fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, белаз, санкцыі, чылі, мытня
у свеце, белаз, санкцыі, чылі, мытня
Літва забараніла вываз самазвалаў БелАЗ у Чылі
Мытныя органы балтыйскай рэспублікі матывавалі свае дзеянні тым, што беларускі аўтагігант знаходзіцца пад дзеяннем санкцый.
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Літва працягвае прымяняць санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам у дачыненні да беларускіх кампаній - груз акцыянернага таварыства "БелАЗ" не дапусцілі да адпраўкі праз Клайпедскі марскі порт, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы літоўскай мытні.
У афіцыйным паведамленні гаворыцца пра тое, што беларуская машынабудаўнічая кампанія спрабавала вывезці ў Чылі 18 кантэйнераў з запчасткамі для самазвалаў уласнай вытворчасці.
Пры гэтым літоўская мытня сцвярджае, што "гэтыя самазвалы, шырока выкарыстоўваюцца ў горназдабыўной прамысловасці, таксама могуць быць адаптаваны для іншых мэтаў". Праўда, у прэс-рэлізе не ўдакладняецца для якой.
Зараз літоўскія мытныя органы вядуць расследаванне, у ходзе якога будзе вырашацца далейшы лёс грузу, які павінен быў адправіцца ў Чылі.
У прэс-службе ААТ "БелАЗ" не каментуюць інфармацыю, якая распаўсюдзіла мытная служба Літвы.
Раней стала вядома, што Еўрапейскі Саюз уключыў беларускага машынабудаўнічага гіганта ў чацвёрты пакет абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі, прыняты ў чэрвені 2021 года.