https://bel.sputnik.by/20210907/rekha-vayny-sapry-znayshl--dokshytskm-rane-bolsh-za-15-tysyach-snarada-1056273498.html
Рэха вайны: сапёры знайшлі ў Докшыцкім раёне больш за 15 тысяч снарадаў
Рэха вайны: сапёры знайшлі ў Докшыцкім раёне больш за 15 тысяч снарадаў
Sputnik Беларусь
Ваенныя інжынеры пачалі работы ў Докшыцкім раёне яшчэ ў красавіку: там падчас Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася каля 45 эшалонаў з боепрыпасамі. 07.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-07T17:05+0300
2021-09-07T17:05+0300
2021-09-07T17:05+0300
вайна
докшыцкі раён
снарад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056271692_0:95:1179:758_1920x0_80_0_0_6a69cdf7dd1bb563cfb82fce1cbf7ecb.jpg
МІНСК, 7 вер- Sputnik. Група атрада размініравання супрацьміннага цэнтра Узброеных сіл выявіла ў Докшыцкім раёне больш за 15 тысяч артылерыйскіх снарадаў, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.Сапёры працягваюць чысціць мясцовасць ад боепрыпасаў. Адзначаецца, што ўсе знойдзеныя снарады будуць знішчаны.Як раней распавядалі Sputnik сапёры, на адным квадратным метры могуць сустракацца да дзясятка выбухованебяспечных прадметаў. Гэта і артылерыйскія снарады калібрам ад 203 міліметраў, выбухоўнікі, мінамётныя боепрыпасы, гранаты.Боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны працягваюць знаходзіць у Беларусі ў самых розных месцах. Напрыклад, у сярэдзіне жніўня адбыўся кур'ёзны выпадак: у смецці, якое прывезлі на сартаванне ў Слонім, апынуўся артылерыйскі снарад. Група размініравання канфіскавала яго для знішчэння.
https://bel.sputnik.by/20210501/Mala-mn-ne-byvae-yak-robaty-dapamagayuts-sapram-u-Stsepanakertse---vdea-1046594043.html
докшыцкі раён
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056271692_21:0:1158:853_1920x0_80_0_0_9652826396977e54c48e278782b4ddd3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вайна, докшыцкі раён, снарад
вайна, докшыцкі раён, снарад
Рэха вайны: сапёры знайшлі ў Докшыцкім раёне больш за 15 тысяч снарадаў
Ваенныя інжынеры пачалі работы ў Докшыцкім раёне яшчэ ў красавіку: там падчас Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася каля 45 эшалонаў з боепрыпасамі.
МІНСК, 7 вер- Sputnik. Група атрада размініравання супрацьміннага цэнтра Узброеных сіл выявіла ў Докшыцкім раёне больш за 15 тысяч артылерыйскіх снарадаў, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Сапёры працягваюць чысціць мясцовасць ад боепрыпасаў. Адзначаецца, што ўсе знойдзеныя снарады будуць знішчаны.
Як раней распавядалі Sputnik сапёры, на адным квадратным метры могуць сустракацца да дзясятка выбухованебяспечных прадметаў. Гэта і артылерыйскія снарады калібрам ад 203 міліметраў, выбухоўнікі, мінамётныя боепрыпасы, гранаты.
Боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны працягваюць знаходзіць у Беларусі ў самых розных месцах. Напрыклад, у сярэдзіне жніўня адбыўся кур'ёзны выпадак: у смецці, якое прывезлі на сартаванне ў Слонім, апынуўся артылерыйскі снарад. Група размініравання канфіскавала яго для знішчэння.