https://bel.sputnik.by/20210907/seym-polshchy-padtryma-uvyadzenne-rezhymu-nadzvychaynaga-stanovshcha-na-myazhy-z-belarussyu-1056261723.html
Сейм Польшчы падтрымаў увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Сейм Польшчы падтрымаў увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Парламентарыі большасцю галасоў маглі адмяніць дзеянне ўказа прэзідэнта Дуды, але не сталі гэтага рабіць. 07.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-07T12:54+0300
2021-09-07T12:54+0300
2021-09-07T12:54+0300
калючая загарода еўрасаюза
у свеце
беларусь
польшча
парламент
сейм польшчы
анджэй дуда
сейм
мяжа
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1e/1056059557_0:0:3249:1828_1920x0_80_0_0_d7df06c97e9d574f8d586cb8e22f5dfe.jpg
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Польскі сейм падтрымаў увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю, якое раней указам зацвердзіў прэзідэнт рэспублікі Анджэй Дуда.У панядзелак 6 верасня пасля дэбатаў, якія працягваліся каля трох гадзін, за ўвядзенне рэжыму выказаліся 218 парламентарыяў, супраць - 168 дэпутатаў, устрымаліся 20.Дуда 2 верасня ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на прыгранічных з Беларуссю тэрыторыях - у сувязі з сітуацыяй з нелегальнымі мігрантамі. Указ быў апублікаваны ў той жа дзень і адразу ўступіў у сілу, аднак яго ўсё роўна разглядаў сейм. Парламентарыі большасцю галасоў маглі адмяніць яго дзеянне.Рэжым надзвычайнага становішча закране 115 населеных пунктаў у Падляскім і 68 у Люблінскім ваяводстве.Міграцыйны крызісКраіны Балтыі, якія мяжуюць з Беларуссю, а таксама Польшча ў апошні час заяўляюць пра рост колькасці нелегалаў, якіх затрымліваюць на мяжы з рэспублікай. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля чарговага пакета санкцый Захаду ў дачыненні да Мінска заявіў, што краіна больш не будзе стрымліваць паток мігрантаў - на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".Раней намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Васік паведамляў, што "штодня 100-250 чалавек спрабуюць перайсці на польскую тэрыторыю". Ён распавёў, што польскія ўлады пачалі будаўніцтва сцяны вышынёй 2,5 метра на ўчастку прыкладна 180 км з 418 км мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.Чытайце таксама:
беларусь
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1e/1056059557_472:0:3201:2047_1920x0_80_0_0_ecd8ce036d5ee469b28bd2f1aefc6d48.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, польшча, парламент, сейм польшчы, анджэй дуда, сейм, мяжа, прэзідэнт, надзвычайнае становішча
у свеце, беларусь, польшча, парламент, сейм польшчы, анджэй дуда, сейм, мяжа, прэзідэнт, надзвычайнае становішча
Сейм Польшчы падтрымаў увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Парламентарыі большасцю галасоў маглі адмяніць дзеянне ўказа прэзідэнта Дуды, але не сталі гэтага рабіць.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Польскі сейм падтрымаў увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю, якое раней указам зацвердзіў прэзідэнт рэспублікі Анджэй Дуда.
У панядзелак 6 верасня пасля дэбатаў, якія працягваліся каля трох гадзін, за ўвядзенне рэжыму выказаліся 218 парламентарыяў, супраць - 168 дэпутатаў, устрымаліся 20.
Дуда 2 верасня ўвёў
рэжым надзвычайнага становішча на прыгранічных з Беларуссю тэрыторыях - у сувязі з сітуацыяй з нелегальнымі мігрантамі. Указ быў апублікаваны ў той жа дзень і адразу ўступіў у сілу, аднак яго ўсё роўна разглядаў сейм. Парламентарыі большасцю галасоў маглі адмяніць яго дзеянне.
Рэжым надзвычайнага становішча закране 115 населеных пунктаў у Падляскім і 68 у Люблінскім ваяводстве.
Краіны Балтыі, якія мяжуюць з Беларуссю, а таксама Польшча ў апошні час заяўляюць пра рост
колькасці нелегалаў, якіх
затрымліваюць на мяжы з рэспублікай. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля чарговага
пакета санкцый Захаду ў дачыненні да Мінска
заявіў, што краіна больш не будзе стрымліваць паток мігрантаў - на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".
Раней намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Васік паведамляў, што "штодня 100-250 чалавек спрабуюць перайсці на польскую тэрыторыю". Ён распавёў, што польскія ўлады пачалі
будаўніцтва сцяны вышынёй 2,5 метра на ўчастку прыкладна 180 км з 418 км мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.
Кіраўнікі МЗС ЕС абвінавацілі Беларусь у стварэнні міграцыйнага крызісу на мяжы
Літва агучыла новыя планы па ўзвядзенні "калючага плота" з Беларуссю
Міграцыйны крызіс: Польшча і краіны Балтыі
абвінавацілі Беларусь у "атацы на ЕС"Меркель: сітуацыя з нелегаламі з Беларусі - гэта атака на ўвесь ЕС
Польшча
ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю
Літва просіць у Еўропы грошаў
на гібрыдную вайну з Мінскам