Восеньскі прызыў у войска Беларусі пройдзе раней, чым звычайна

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкАдпраўка прызыўнікоў на службу
Адпраўка прызыўнікоў на службу - Sputnik Беларусь, 1920, 07.09.2021
Падпісацца
Прыняцце вайсковай прысягі ў сувязі з пераносам тэрміну прызыву тэрміновай службы таксама адбудзецца раней запланаванага часу.
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Планавая адпраўка ў гэтым годзе ў беларускую армію пачнецца не ў лістападзе, як раней, а ў кастрычніку, пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Камплектацыя ваенных частак і падраздзяленняў пройдзе з 25 кастрычніка па 5 лістапада. Па гэтай прычыне раней адбудзецца і прыняцце вайсковай прысягі, якое запланавана на 20 лістапада.
Пры гэтым тыя, хто будуць праходзіць тэрміновую службу ў войсках МУС, частках Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і КДБ, адправяцца да месцаў дыслакацыі ў звычайныя тэрміны - з 15 па 30 лістапада.
У беларускай сталіцы пад восеньскі прызыў патрапілі каля 1 700 чалавек, прычым праходзіць службу ў рэзерве адправіцца ўсяго 22 прызыўнікі.
У мінулым годзе адпраўка ў войскі пачалася 12 лістапада і доўжылася да 30 лістапада. Праўда, потым у снежні быў прыняты прэзідэнцкі ўказ, і прызыў працягнулі аж 1 студзеня 2021 года. Усяму віной стала пандэмія каронавіруса.
Прысяга прайшла ў большасці воінскіх падраздзяленняў 12 снежня 2020 года прысутнасці родных і блізкіх пры захаванні санітарных нормаў. Летам мінулага года прысяга праходзіла без сваякоў, але яны маглі за ёй назіраць у спецыяльных чатах ў сацыяльных сетках.
Нагадаем, што Указ "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве" быў падпісаны прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 20 ліпеня.
Прызыву падлягаюць усе, хто дасягнуў 18 гадоў, а таксама страціў права на адтэрміноўку. У рэзерве змогуць прайсці службу студэнты сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў, а таксама тыя, хто не можа служыць у іншых войсках па стане здароўя.
Пры гэтым агаворваецца, што прызыўнікі, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, не будуць служыць у вайсковых частках і фарміраваннях, якія знаходзяцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання.
Адначасова з войскаў будуць звольнены ў запас салдаты тэрміновай службы і рэзервісты, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны. У запас плануецца адправіць больш за 10 тысяч ваеннаслужачых Узброеных Сіл.
Армейскі строй, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 21.07.2021
Восеньскі прызыў не за гарамі: Лукашэнка падпісаў новы ўказ
Стужка навiн
0