https://bel.sputnik.by/20210908/belarus-narastsla-pastak-benznu-na-kransk-rynak-1056274358.html
Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну на ўкраінскі рынак
Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну на ўкраінскі рынак
Sputnik Беларусь
Павелічэнне экспарту ў жніўні звязана з выкананнем кантрактных абавязацельстваў і зніжэннем аб'ёмаў у першыя летнія месяцы з-за планавых рамонтаў беларускіх... 08.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-08T08:56+0300
2021-09-08T08:56+0300
2021-09-08T08:56+0300
бензін
беларусь
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056273039_0:151:2945:1808_1920x0_80_0_0_26a7d19bcbf2c5c90820fee539843d3f.jpg
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Імпарт аўтамабільнага бензіну на ўкраінскі рынак у жніўні 2021 года склаў 137,6 тысячы тон, што на 26% больш за паказчык жніўня мінулага года (109,2 тысячы тон), піша аналітычнае выданне ENKORR.Паводле інфармацыі ўкраінскіх спецыялістаў, "асноўны прырост у жніўні-2021 прыйшоўся на пастаўкі з Беларусі. У прыватнасці, беларускія НПЗ адправілі ў Украіну 101 тысячу тон пры нарматыўных 80-85 тысяч тон у месяц".Справа ў тым, што беларускі бок імкнуўся выканаць кантрактныя дамоўленасці, аб'ём якіх не быў выкананы з-за рамонту на нафтаперапрацоўчых заводах у першыя месяцы лета. У чэрвені з Беларусі было пастаўлена 44 тысячы тон бензіну, у ліпені - 70 тысяч тон.Бліжэйшы канкурэнт беларускіх НПЗ PNK ORLEN таксама павялічыў свае пастаўкі на 75%, але ў фізічным аб'ёме гэта ўсяго 36,6 тысячы тон, што практычна ўтрая менш.Раней стала вядома, што Беларусь павялічыла пастаўкі авіяпаліва на ўкраінскі рынак. У ліпені беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы паставілі на ўкраінскі рынак 2,8 тысячы тон авіяцыйнага паліва. Увесь рэсурс атрымала кампанія "Сокар Украина".Чытайце таксама:
беларусь
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056273039_118:0:2849:2048_1920x0_80_0_0_12ef60dd5129f79bad8389d0f0b9cee7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бензін, беларусь, украіна
бензін, беларусь, украіна
Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну на ўкраінскі рынак
Павелічэнне экспарту ў жніўні звязана з выкананнем кантрактных абавязацельстваў і зніжэннем аб'ёмаў у першыя летнія месяцы з-за планавых рамонтаў беларускіх НПЗ.
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Імпарт аўтамабільнага бензіну на ўкраінскі рынак у жніўні 2021 года склаў 137,6 тысячы тон, што на 26% больш за паказчык жніўня мінулага года (109,2 тысячы тон), піша аналітычнае выданне ENKORR.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх спецыялістаў, "асноўны прырост у жніўні-2021 прыйшоўся на пастаўкі з Беларусі. У прыватнасці, беларускія НПЗ адправілі ў Украіну 101 тысячу тон пры нарматыўных 80-85 тысяч тон у месяц".
Справа ў тым, што беларускі бок імкнуўся выканаць кантрактныя дамоўленасці, аб'ём якіх не быў выкананы з-за рамонту на нафтаперапрацоўчых заводах у першыя месяцы лета. У чэрвені з Беларусі было пастаўлена 44 тысячы тон бензіну, у ліпені - 70 тысяч тон.
Бліжэйшы канкурэнт беларускіх НПЗ PNK ORLEN таксама павялічыў свае пастаўкі на 75%, але ў фізічным аб'ёме гэта ўсяго 36,6 тысячы тон, што практычна ўтрая менш.
Раней стала вядома, што Беларусь павялічыла пастаўкі авіяпаліва на ўкраінскі рынак. У ліпені беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы паставілі на ўкраінскі рынак 2,8 тысячы тон авіяцыйнага паліва. Увесь рэсурс атрымала кампанія "Сокар Украина".
Украіна падоўжыла забарону на палёты "Белавія" ў свае гарады
Беларусь павышае
экспартныя пошліны на нафту
Беларусь паставіла на
ўкраінскі рынак на 50% больш бітуму