Фестывалі, паўмарафон і салют: як Мінск адзначыць Дзень горада

© Sputnik / Виктор ТолочкоСалют у Мінску
Салют у Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2021
Па традыцыі свята адбудзецца ў другія выхадныя верасня, ўрачыстасці арганізуюць у кожным раёне сталіцы.
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Больш за 130 святочных мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску ў Дзень горада, яны будуць праводзіцца тры дні - з 10 па 12 верасня.

10 верасня

У гарадской ратушы ўзнагародзяць мінчан, якія прымаюць актыўны ўдзел у ахове грамадскага правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў.
У маладзёжным тэатры ўручаць Ордэны маці. Адной з галоўных па традыцыі стане пляцоўка ля Палаца спорту - там з пятніцы пачне працу кірмаш, у якім будуць удзельнічаць 50 гандлёвых аб'ектаў.

11 верасня

На суботу запланаваны асноўныя ўрачыстасці. Усё пачнецца з ускладання кветак да абеліска "Мінск - горад-герой".
У парку Перамогі адсвяткуюць "Дзень танкіста".
Апоўдні пачнуцца адразу два фестывалі: моладзевы музычны каля Палаца спорту і нацыянальных культур – у Верхнім горадзе. У другім сваю творчасць прадставяць прадстаўнікі 25 нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Беларусі.
У гандлёвым гарадку непадалёк можна будзе паспрабаваць стравы нацыянальных кухняў.
Вечарам каля ратушы адбудзецца святочны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Ля Палаца спорту змантуюць цэлы сцэнічны комплекс. Тут пройдуць шматлікія выступленні артыстаў эстрады. Хэдлайнерам выступае рэпер Сярога.
Увесь дзень будуць працаваць зоны забаў, якія прапануюць мноства конкурсаў і спаборніцтваў. Уладкуюць і міні-гарадок для дзяцей.
Таксама каля Палаца спорту правядуць конкурс на вызначэнне наймацнейшага пажарнага-выратавальніка.
У парку імя Янкі Купалы ўручаць узнагароды "Мінчанін года" і "Лепшы па прафесіі" па выніках гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства "Мінскі майстар". А на набярэжнай Свіслачы запланавана прадстаўленне святломузычнага фантана. Канцэртную праграма ў гэтай зялёнай зоне будзе суправаджаць Прэзідэнцкі аркестр.
Салют у гонар Дня горада будзе дадзены 11 верасня ў 22:00. Яркае піратэхнічнае шоу разгорнецца ў адным пункце - у скверы "Старасцінская Слабада" каля гасцініцы "Беларусь".

12 верасня

У нядзелю адбудзецца паўмарафон, старт каля Палаца спорту запланаваны на 09:00. Па маршруце забегу уладкуюць 12 музычных інтэрактыўных пляцовак.
Урачыстасці таксама правядуць на ўсіх традыцыйных раённых пляцоўках. Там арганізуюць канцэрты, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, будзе працаваць мабільны гандаль.
Гарадскія ўлады нагадваюць мінчанам і гасцям сталіцы аб неабходнасці насіць маскі і захоўваць дыстанцыю.
Мінскі паўмарафон - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2021
Мінскі паўмарафон пройдзе ва ўсечаным складзе: не прыедзе і бегавая эліта
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала