https://bel.sputnik.by/20210908/latvya-admovla-belarus--pravavoy-dapamoze-pa-sprave-ab-genatsydze-1056291291.html
Латвія адмовіла Беларусі ў прававой дапамозе па справе аб генацыдзе
Латвія адмовіла Беларусі ў прававой дапамозе па справе аб генацыдзе
Sputnik Беларусь
Выкананне запыту "немінуча нанесла б шкоду" суверэнітэту Латвіі, гаворыцца ў афіцыйным адказе. 08.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-08T10:47+0300
2021-09-08T10:47+0300
2021-09-08T10:47+0300
генацыд
беларусь
латвія
суверэнітэт
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047209426_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_a98d096bc40b452cd0e0e96d77a58fdb.jpg
МІНСК, 8 вер - Sputnik. Генпракуратура Беларусі атрымала адмову ад латвійскіх калег на запыт у садзейнічанні расследаванню "фактаў удзелу нацыстаў і іх памагатых з ліку членаў Латышскіх легіёнаў СС у знішчэнні насельніцтва БССР" у гады Вялікай Айчыннай, паведамілі ў прэс-службе ведамства ў сераду.Справа аб генацыдзеУ красавіку была ўзбуджаная крымінальная справа па ст.127 КК РБ (генацыд) па фактах здзяйснення нацыстамі і іх памагатымі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд дзеянняў, накіраваных на планамернае знішчэнне савецкіх грамадзян, у тым ліку беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.У выніку генацыду, па дадзеных Генпракуратуры, на тэрыторыі БССР загінула больш за два мільёны чалавек. У чэрвені нагляднае ведамства Беларусі звярнулася ў Вільнюс і Рыгу з просьбай аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе.У прыватнасці, Мінск апавясціў Рыгу пра тое, што ў Латвіі і за яе межамі жыве каля 400 былых латышскіх легіянераў СС, якія датычныя да здзяйснення ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ў гады Другой сусветнай вайны.Акрамя таго, разам з хадайніцтвам быў перададзены і спіс з прозвішчамі і імёнамі 22 былых членаў латышскага легіёну СС, 15-й латышскай дывізіі Вафен-СС, 24-га тэрытарыяльнага стралковага корпуса."Шкода суверэнітэту"У Генпракуратуры Беларусі падкрэслілі, што ўлады Латвіі ў адказ на просьбу аб правядзенні працэсуальных дзеянняў у дачыненні да датычных да карных аперацыях па знішчэнню мірнага насельніцтва БССР латышскімі легіянерамі СС паведамілі, што "выкананне запыту немінуча нанесла б шкоду суверэнітэту Латвійскай Рэспублікі, паставіла б пад пагрозу правы яе грамадзян, стварыла б рызыкі дзяржаўнай бяспекі Латвіі".Беларускі бок назваў такую пазіцыю адкрытай дапамогай ва ўтойванні ваенных злачынцаў. Таксама ў Генпракуратуры рэспублікі заявілі, што дадзены адказ - ігнараванне міжнародных абавязацельстваў і элементарнае адмаўленні каштоўнасці чалавечага жыцця, а таксама - ухіленне ад рэалізацыі прынцыпу непазбежнасці адказнасці.Раней аналагічная адмова паступіла і з Літвы. У ведамстве гэта назвалі дапамогай да "ўкрывальніцтва нацысцкіх злачынцаў". Беларускі бок хацеў дапытаць пражываючых на тэрыторыі Літвы ўжо устаноўленых членаў карных літоўскіх батальёнаў, у тым ліку даручэнца Мінскага мясніка (Антанас Людвіка Імпулявічус-Імпуленас) - Вальдэмараса Хубертаса Лаймуціса Адамкавічуса (пасля змены персанальных дадзеных - Валдас Адамкус, былы Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі).Чытайце таксама:
беларусь
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047209426_212:0:1200:741_1920x0_80_0_0_9525238e7000a14bf2ed3276e72bfbcf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, беларусь, латвія, суверэнітэт, вялікая айчынная вайна
генацыд, беларусь, латвія, суверэнітэт, вялікая айчынная вайна
Латвія адмовіла Беларусі ў прававой дапамозе па справе аб генацыдзе
Выкананне запыту "немінуча нанесла б шкоду" суверэнітэту Латвіі, гаворыцца ў афіцыйным адказе.
МІНСК, 8 вер - Sputnik. Генпракуратура Беларусі атрымала адмову ад латвійскіх калег на запыт у садзейнічанні расследаванню "фактаў удзелу нацыстаў і іх памагатых з ліку членаў Латышскіх легіёнаў СС у знішчэнні насельніцтва БССР" у гады Вялікай Айчыннай, паведамілі ў прэс-службе ведамства ў сераду.
У красавіку была ўзбуджаная крымінальная справа па ст.127 КК РБ (генацыд) па фактах здзяйснення нацыстамі і іх памагатымі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд дзеянняў, накіраваных на планамернае знішчэнне савецкіх грамадзян, у тым ліку беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.
У выніку генацыду, па дадзеных Генпракуратуры, на тэрыторыі БССР загінула больш за два мільёны чалавек. У чэрвені нагляднае ведамства Беларусі звярнулася ў Вільнюс і Рыгу з просьбай аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе.
"Латвія адмовіла ў задавальненні запыту Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб прававой дапамозе па крымінальнай справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенныя гады", - гаворыцца ў паведамленні.
У прыватнасці, Мінск апавясціў Рыгу пра тое, што ў Латвіі і за яе межамі жыве каля 400 былых латышскіх легіянераў СС, якія датычныя да здзяйснення ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ў гады Другой сусветнай вайны.
Акрамя таго, разам з хадайніцтвам быў перададзены і спіс з прозвішчамі і імёнамі 22 былых членаў латышскага легіёну СС, 15-й латышскай дывізіі Вафен-СС, 24-га тэрытарыяльнага стралковага корпуса.
У Генпракуратуры Беларусі падкрэслілі, што ўлады Латвіі ў адказ на просьбу аб правядзенні працэсуальных дзеянняў у дачыненні да датычных да карных аперацыях па знішчэнню мірнага насельніцтва БССР латышскімі легіянерамі СС паведамілі, што "выкананне запыту немінуча нанесла б шкоду суверэнітэту Латвійскай Рэспублікі, паставіла б пад пагрозу правы яе грамадзян, стварыла б рызыкі дзяржаўнай бяспекі Латвіі".
Беларускі бок назваў такую пазіцыю адкрытай дапамогай ва ўтойванні ваенных злачынцаў. Таксама ў Генпракуратуры рэспублікі заявілі, што дадзены адказ - ігнараванне міжнародных абавязацельстваў і элементарнае адмаўленні каштоўнасці чалавечага жыцця, а таксама - ухіленне ад рэалізацыі прынцыпу непазбежнасці адказнасці.
Раней аналагічная адмова паступіла і з Літвы. У ведамстве гэта назвалі дапамогай да "ўкрывальніцтва нацысцкіх злачынцаў". Беларускі бок хацеў дапытаць пражываючых на тэрыторыі Літвы ўжо устаноўленых членаў карных літоўскіх батальёнаў, у тым ліку даручэнца Мінскага мясніка (Антанас Людвіка Імпулявічус-Імпуленас) - Вальдэмараса Хубертаса Лаймуціса Адамкавічуса (пасля змены персанальных дадзеных - Валдас Адамкус, былы Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі).
Літва спрыяе ўкрывальніцтву нацысцкіх злачынцаў - Генпракуратура
Справа аб генацыдзе: пад Гродна знайшлі 80 месцаў масавага знішчэння людзей
Беларусь можа стаць адной з першых краін, дзе з'явіцца
закон аб генацыдзе